01.06.2018
Колькі нязведанага і цікавага ўтойвае ў сабе Беларусь! Калі распытаць людзей, то амаль кожны з упэўненасцю можа заявіць, што ведае галоўныя выбітнасці краіны ці ўжо ўсё бачыў. Асабліва гэта датычыцца самых папулярных Мірскага і Нясвіжскага замкаў. А вось вы ведаеце, дзе ў Беларусі можна знайсці самае сапраўднае французскае кафэ і выпіць кубачак чаю са свежым круасанам як у лепшых хатах Парыжа? Ці дзе можна наведаць канцэрт старадаўняй музыкі і пазнаць, як спявалі і танчылі нашы далёкія продкі? А вось гід па падарожжах Беларусі VETLIVA даследаваў краіну ўздоўж і упоперак, таму з лёгкасцю можа падказаць пару выдатных месцаў для падарожжаў.
А сапраўды, куды, акрамя ўсім вядомых замкаў ці музеяў, можна паехаць? Рада ад VETLIVA: адпраўляйцеся на экскурсію! На ёй вы не толькі паглядзіце на старадаўнія руіны ці драўляныя хаткі, але яшчэ і даведаецеся, што на месцы руін раней быў замак Радзівілаў ці што ў гэтым доміку хрысцілі Янку Купалу. Наш партал накідаў для вас спіс незвычайных экскурсій у тыя месцы, дзе вы яшчэ напэўна не бывалі:
1. А вы былі ва ўсіх старадаўніх беларускіх аграсядзібах? З усяго свету людзі з'язджаюцца, каб паглядзець на іх, прачуць каларыт мясцовых вёсачак. Гэта настолькі аўтэнтычныя і непаўторныя месцы, што аж дух займае! На аўтобуснай экскурсіі «Бенефіс Знаўцы з Таццянай Бембель: Арт - сядзібы» к свае дзверы гасцінна адкрые сядзіба «Хутар Дудара», куды часцяком заязджаў пагасціць Якуб Колас. Сустракаць вас будзе беларус, паэт, музыка і проста добры чалавек Алесь Лось. А яшчэ вы зможаце наведаць канцэрт старадаўняй музыкі і патанчыць пад дзікія і рытмічныя матывы нашых продкаў. Вы не абыйдзеце бокам і арт-галерэю беларускага мастака Фелікса Янушкевіча. Яшчэ яго продкі былі цесна звязаны з мастацтвам і культурай, працавалі з Адамам Міцкевічам. Які цесны свет!
2. Ці ведаеце Вы, як з'яўляюцца на свет прыгожыя кубкі, з якіх так смачна піць каву па раніцах? Ці хто распісвае нашы любімыя керамічныя вазоны для кветак? Экскурсія «Бенефіс знаўцы з Таццянай Бембель: Глазура і гліна (па старадаўніх дарогах беларускай керамікі» адкрые вам гэтыя сакрэты! Аўтобусны тур «Глазура і гліна» — гэта экскурсія ў незвычайны свет керамікі. Вы зможаце наведаць завод «Белмасткераміка» і палюбавацца на ганчарнае мастацтва знутры. Далей у аграсядзібе «Традыцыі і сучаснасць» пройдзе майстар-клас па размалёўцы керамікі. Тут вы паглядзіце, як з-пад рук майстроў выходзяць сапраўдныя шэдэўры. Падчас экскурсіі вас пачастуюць кубачкам гарачай гарбаты ці не меней гарачага глінтвейна.
Усе мы любім падарункі, таму ў самым канцы ў якасці прыемнага бонуса вам падораць фірмовы сувенір.
3. Як казаў Дж. Бярнард Шоў «Жыццё — гэта тэатр, а людзі ў ім — акцёры». Вы бывалі калі-небудзь у некалькіх тэатрах у адзін дзень? А ці даводзілася вам зазірнуць да акцёраў у грымёрку? Як вы ўжо зразумелі, на нашай аднадзённай аўтобуснай экскурсіі «Бенефіс знаўцы: Мінск тэатральны з Аляксандрам Марчанка» гэта стала магчымым. У яе праграму ўваходзіць наведванне адзінага ў Беларусі тэатра Оперы і Балета і не толькі! Ніводны тэатр г. Мінска, які паважае сябе, не пройдзе па-за Вашай увагай. У завяршэнне вы зможаце пазнаёміцца з закулісным светам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Вам пакажуць акцёрскія атрыбуты, правядуць па малой сцэне тэатра і на некалькі імгненняў вы ператворыцеся ў самых сапраўдных акцёраў!
4. Ёсць экскурсіі ў тэатр, а ёсць у … музыку! Так-так, менавіта ў музыку. На экскурсіі «Бенефіс знаўцы з Таццянай Бембель Dziwny jest ten swiat (Чэслаў Немен)» вы зможаце наведаць дом-музей знакамітага рок-музыкі і кампазітара Чэслава Нёмана. Яго яркія мелодыі, неверагодны рытм і ўласцівае шматлікім рокерам вельмі эмацыйнае выкананне адразу заваявалі любоў ва ўсім свеце. Але гаворка пойдзе не толькі пра яго. Шмат беларускіх паэтаў паходзяць з гэтых земляў. Далей у маршруце экскурсіі будуць вёсачкі і старадаўнія селішчы, у тым ліку з вельмі цікавай назвай Жалудок. Гісторыя гэтых месцаў звязана з сем'ямі Сапег і Тызенгаўзаў. Рэшткі апошніх захоўваюцца ў касцёле Ушэсця Панны Марыі. Вялікае мноства самых прыгожых месцаў Беларусі трэба паспець наведаць, таму на экскурсіі ў вас зусім не будзе часу сумаваць!
5. А вы ведаеце, хто такі нейкі Хаім Суцін і чаму ён адзначыўся ў гісторыі Беларусі? У яго гонар адкрыты цэлы музей «Прастора Хаіма Суціна», у якім, да ўсяго іншага, выконваюцца яўрэйскія песні. Пра ўсё гэта можно даведацца на незвычайнай экскурсіі «Бенефіс знаўцы з Таццянай Бембель: Прастора Хаіма Суціна». Больш таго, вы наведаеце ўнікальную чабурэчную і майстар-клас па французскім дэфіле. А таксама вы зможаце зайсці ў цэнтр дзіцячай творчасці і, толькі паслухайце, як гучыць — на шопінг у фірмовую краму валёнак!
Акрамя гэтага, менавіта на гэтай экскурсіі можна пачаставацца сапраўднымі французскімі круасанамі і булачкамі ў Парыжскім кафэ.
6. Беларусь — гэта месца, дзе людзі свята паважаюць свае традыцыі і шануюць сваё мінулае. Менавіта ім прысвечана паездка «Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенка: Мова Нанова запрашае да Радзівілаў». Падчас экскурсіі, якая, дарэчы кажучы, будзе праходзіць на беларускай мове, вам будуць сустракацца найкаштоўныя старажытныя помнікі, звязаныя з родам Радзівілаў;
Падарожнічаючы па Беларусі, Вы абавязкова здзівіцеся, як шмат помнікаў культуры і мастацтвы тут захавалася з даўніх часоў, колькі вядомых і таленавітых людзей нарадзіла гэта зямля. Прапанаваныя аўтобусныя экскурсійныя туры — гэта толькі верхавіна айсберга, з якой варта пачаць сваё глыбокае вывучэнне гэтай таямнічай краіны.
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Топ-10 музеяў Беларусі. Частка 1
«Беларусь» ці «Беларусія»: краіны, якія завуць няправільна
Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску: яркія перамогі і моцныя эмоцыі
Поўны гайд па Магілёве: горад цэркваў і савецкай архітэктуры
Сінявокая, «лёгкія Еўропы» і краіна зубраў: гайд па прыродзе Беларусі
1
2...
475