РУП «ЦЭНТРКУРОРТ» з’яўляецца адным з вядучых арганізатараў MICE-мерапрыемстваў на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Наша арганізацыя гатова правесці мерапрыемства любога ўзроўню, складанасці і маштаба. За шматгадовы вопыт нашай працы была рэалізавана вялізарная колькасць унікальных праэктаў. Мы не стаім на месцы і гатовы дзяліцца вопытам у правядзенні мерапрыемстваў, тым самым паказваючы нашым кліентам і партнёрам, як ствараюцца сапраўдныя падзеі.


Сярод рэалізаваных намі праэктаў, такіе як:

Саміт Міжнароднага саюзу электрасувязі


Саміт адбыўся 23-27 лістапада 2009 года ў горадзе Мінску.

Дадзены форум аб’яднаў тры мерапрыемствы: сустрэчу на высокім узроўні «З’яднаем прасторы СНД», рэгіянальны падрыхтоўчы сход для краін СНД да Сусветнай канферэнцыі па развіццю электрасувязі 2010 года, 41-е паседжанне Савета глаў адміністрацыйнай сувязі Рэгіянальнай садружнасці у галіне сувязі.

Мэта мерапрыемстваў – садзейніцтва развіццю інфармацыйных тэхналогій ў рэгіёне СНД, мабілізацыя людскіх, фінансавых, тэхнічных рэсурсаў дзеля забеспячэння хуткага пераходу да стварэння рэгіянальнай лічбавай інфраструктуры і лічбавай сеткi паслуг, што павінна стаць рухавіком эканамічнага росту і развіцця ў рэгіёне.

Самит МСЭ сабраў больш за 400 прадстаўнікоў навуковых, тэхнічных і дзелавых колаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прэзідэнты Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргыстана, Таджыкістана, прадстаўнікі кіраўніцтва шэрагу краін СНД, Грузіі, а таксама Міжнароднага саюзу электрасувязі, Еўрапейскай эканамічнай каміссіі ААН, Сусветны банк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскі інвестыцыйны банк, кіраўнікі галінных міністэрстваў і кіраўнікі 62 кампаній і арганізацый з 27 дзяржаў.
  

XXX Міжнародны чэмпіянат лесарубаў


Чэмпіянат праводзіўся ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовым відам спорта “Раубічы” 23-27 жніўня 2012 года.

Спаборніцтвы праходзілі па пяці дысцыплінах: валка дрэў, мантаж пілавальнага цэпу, раскражоўка камбінаваным рэзам, дакладнае пілаванне і абрэзка сукоў.

Удзел у ХХХ сусветным чэмпіянаце лесарубаў прынялі каманды з Бельгіі, Даніі, Германіі, Ісландыі, Фінляндыі, Францыі, Італіі, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Аўстрыі, Польшы, Швецыі, Швейцарыі, Велікабрытаніі, Чэхіі, Іспаніі, Сербіі, Славеніі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Эквадора, Японіі, Латвіі, Літвы, Украіны, Расіі і Беларусі. Агульная колькасць мерапрыемства сабрала звыш за 500 гасцей і ўдзельнікаў.

XV Міжнародны з'езд славістаў


Міжнародны з’езд славістаў адбыўся у Мінску 20 – 27 жніўня 2013 г.

Форум быў прысвечаны пытанням развіцця і структуры славянскіх моў, літаратуры, культуры, фальклору, а таксама гісторыі славістыкі.

Праграма мерапрыемства ўключала пленарныя і секцыйныя даклады, “круглы стол”, паседжанне па тэматычным блокам, прэзентацыі новых фундаментальных прац па славістыцы, а таксама дзейнасць спецыяльных камісій пры Міжнароднам каміцеце славістаў.

У працы з’езду прынялі ўдзел 600 навукоўцаў з Аўстрыі, Аўстраліі, Бельгіі, Беларусі, Балгарыі, Германіі, Ізраіля, Італіі, Іспаніі, Канады, Літвы, Македоніі, Польшы, Расіі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Японіі і шматлікіх іншых краін – агульнай колькасцю з 35 краін света.

Чэмпіянат свету па хакею з шайбай 2014 года


Чэмпіянат свету па хакею з шайбай 2014 – 78-мы па ліку чэмпіянат міра, які прахадзіў ў Мінску з 9 па 25 мая. Чэмпіанат праходзіў на двух пляцоўках: “Мінск - Арэна” і “Чыжоўка - Арэна”.

Афіцыйным турыстычным аператарам мерапрыемства стаў РУП “ЦЭНТРКУРОРТ”. У абавязкі турыстычнага аператара ЧМ-2014 уваходзіла як абслугоўванне афіцыйных дэлегацый, так і забеспячэнне ўсіх складнікаў прыёма, улічваючы афармленне дакументаў, неабходных для ўезду ў Беларусь, размяшчэнне, суправаджэнне гідаў-перакладчыкаў. Акрамя таго, РУП «ЦЭНТРКУРОРТ» займалась фарміраваннем турыстычных пакетаў (размяшчэнне турыстаў і заўзятараў, распаўсюджванне білетаў на матчы), пазіцыянаваннем і рэкламай.

За перыяд правядзення ЧМ-2014, РУП «ЦЭНТРКУРОРТ» аказаў турыстычныя паслугі больш 16 000 заўзятарам, а таксама афіцыйным ліцам і прадстаўнікам СМІ.

79-ая Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі


79-я Генеральная асамблея Міжнароднай электратэхнічнай камісіі (далей – МЭК) праходзіла з 5 па 16 кастрычніка 2015 года ў горадзе Мінску.

Генеральная асамблея МЭК – буйнейшы бізнес-форум, «тэхнічная Алімпіяда», дзе збіраюцца прадстаўнікі магутнейшых міравых кампаній-вытворцаў, ад інжынераў і мэнэджэраў сярэдняга ўзроўню да вышэйшага кіраўніцтва, вышэйпастаўленыя прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў.

У форуме прынялі ўдзел звыш 1000 дэлегатаў, звыш чым з 80 краін свету, што з’яўляюца прадстаўнікамі навуковых устаноў і вядучых міравых кампаній ў галіне электрычных, электронных і сумежных тэхналогій, міжнародныя, рэгіянальныя і нацыянальныя арганізацыі ў сферы тэхнічнага рэгулявання, стандартызацыі і ацэнкі адпаведнасці.

IX З'езд анколагаў і радыёлагаў стран СНД і Еўразіі


З’езд анколагаў і радыёлагаў стран СНД і Еўразіі адбыўся 15-17 чэрвеня 2016 г. у горадзе Мінск.

У ходзе тэматычных сімпозіумаў абмяркоўвалісь дасягненні ў галіне фундаментальнай анкалогіі, а таксама навейшыя падыходы ў дыягностыцы і лекаванні злаякасных новаўтварэнняў.

З’езд анколагаў і радыёлагаў сабраў каля 2500 вядучых спецыялістаў з Беларусі, Расіі, бліжняга і далейшага замежжа.

Мінскі паўмарафон (2016-2016 гг.)


Мінскі паўмарафон стартаваў 18 верасня 2016 года.

Маршрут спартыўнага мерапрыемства праходзіў праз цэнтральныя праспекты Незалежнасці і Пераможцаў, Палац спорту, дзе быў дан старт забегу і фіксіравалісь канчатковыя вынікі, а таксама праз вуліцы Карла Маркса, плошчу Перамогі, Чырвоны касцёл, Троіцкае прадмесце і Пушкінскі парк.

У ім прынялі удзел каля 20000 атлетаў з 42 краін свету.

45-я Генеральная асамблея Еўрапейскіх алімпійскіх камитэтаў

45-ая генеральная асамблея еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў праходзіла з 20 па 22 кастрычніка ў Мінску.
На мерапрыемствах прысутнічалі прадстаўнікі з 50-ці краін, а таксама 11 прадстаўнікоў Міжнароднага алімпійскага камітэта, прэзідэнты і віцэ-прэзідэнты міжнародных федэрацый па відах спорту, усяго каля 260 чалавек.