Падарункавы сертыфікат

сертыфікат_бел.png

У глыбіні душы ўсе мы ведаем, якія цуды можа тварыць любоў. 

І, напэўна, не раз вы задаваліся пытаннем: як падарыць яго блізкаму чалавеку?

Партал анлайн-браніравання VETLIVA.BY ведае адказ – проста дарыце сваім блізкім незабыўныя ўражанні ад яркіх падарожжаў!

Мы добра папрацавалі: сабралі ўсе самыя прыемныя эмоцыі вялікім дарожным чамадане. А каб Вам было зручна дзяляцца імі, прапануем вам іх у выглядзе электроннага падарункавага сертыфіката, які стане ідэальным падарункам для тых, каго Вы кахаеце. Толькі ўявіце: цэлы чамадан эмоцый у адным падарунку!

І дарэчы, уражанні не пыляцца на паліцы, іх немагчыма разбіць ці зламаць, менавіта яны міжволі прымушаюць нас усміхацца!

Дарыце блізкім сваю любоў разам з VETLIVA, бо «толькі пра дзве рэчы мы будзем шкадаваць – што мала кахалі і мала падарожнічалі»!

Як падарыць сертыфікат ад VETLIVA?

1.   Аформіць і аплаціць электронны падарункавы сертыфікат на кожную з пададзеных паслуг (экскурсійныя туры, пражыванне, санаторыі, трансфер)

2.  І падарыць блізкім вам людзям незабыўныя ўражанні ад насычаных і яркіх вандровак.

Як карыстацца сертыфікатам ад VETLIVA?

Для кожнага Электроннага падарункавага сертыфіката VETLIVA ёсць унікальны код. Каб скарыстацца сертыфікатам на партале VETLIVA.BY (VETLIVA.RU, VETLIVA.COM) патрабуецца ўвесці атрыманы ўнікальны код пры афармленні заказу ў Кошыку, у поле «ПРОМАКОД».

Правілы карыстання сертыфікатам ад VETLIVA:

1.  Прад'яўнік Электроннага Падарункавага сертыфіката мае права скарыстацца паслугамі партала VETLIVA.BY (VETLIVA.RU, VETLIVA.COM) і набыць любыя турыстычныя паслугі, прадстаўленыя на партале VETLIVA (пражыванне, санаторыі, экскурсіі, трансфер) на суму, вызначаную ў падарункавым сертыфікаце.

2.  Пры набыцці паслуг на суму больш чым намінал Электроннага Падарункавага сертыфіката розніца даплочваецца прад'яўнікам.

3.  Пры набыцці на суму менш чым намінал Электроннага Падарункавага сертыфіката розніца не выплачваецца парталам.

4.  Электронны Падарункавы сертыфікат не падлягае звароту і абмену на грашовыя сродкі.

5.  Тэрмін дзеяння Электроннага Падарункавага сертыфіката – 90 (дзевяноста) каляндарных дзён з моманту набыцця. Па заканчэнні тэрміну дзеяння Электроннага Падарункавага сертыфіката ён губляе сваю сілу. Грошы не вяртаюцца.

6.  Электронным Падарункавым сертыфікатам можна аплаціць толькі адзін заказ на партале VETLIVA.BY (VETLIVA.RU, VETLIVA.COM) у сувязі з аднаразовасцю вырарыстання Электроннага Падарункавага сертыфіката;

7.  Прад'яўнік можа скарыстаць адразу некалькі Электронных Падарункавых сертыфікатаў, каб аплаціць абраныя паслугі на партале. VETLIVA.BY (VETLIVA.RU, VETLIVA.COM).

8.  Набываючы Электронны Падарункавы сертыфікат, пакупнік згаджаецца са Палажэннем аб Электронных падарункавых сертыфікатах.

Палажэнне аб электронным падарункавым сертыфікаце можна паглядзець тут.

Набыць падарункавы сертыфікат можна тут.


    

Дарыце блізкім сваю любоў разам з VETLIVA!