Асенні міні-тур па Беларусі
Асенні міні-тур па Беларусі
05.09.2018
Лета скончылася, восень уступіла у свае правы, і гэты факт не ўсім па душы. Яркае сонца і цёплае надвор'е змяняецца холадам і дажджамі, магчымасці выкупацца не будзе яшчэ цэлы год, і гэта гняце мацней, чым канчатак адпачынку і неабходнасць вярнуцца да працы. Аднак VETLIVA жадае вам нагадаць: восень далёка не такая шэрая і непрыемная, як усім здаецца! Куды паехаць увосень і што наведаць у Беларусі ў гэту пару года? Давайце разбірацца!
Беларусь увосень: яркія фарбы кастрычніка
Беларусь — краіна лясоў і палёў, а ў кожным горадзе ёсць свой парк, у якім так прыемна праводзіць час улетку. Аднак увосень гэтыя месцы набываюць абсалютна іншае аблічча! Афарбаванае ў пунсовы з золатам колер лісце выглядае яшчэ больш уражліва і хораша, акрамя таго, яно стварае выдатны фон для аматараў фатаграфавацца. Гуляць па такім парку — адна любата! І хай атракцыёны перастаюць працаваць, а катацца на веласіпедзе ў цёплай куртцы нязручна, нацыянальныя паркі і запаведнікі выглядаюць проста чароўна. VETLIVA рэкамендуе ўвосень паехаць сюды:
- Лошыцкі парк у Мінску, які ахінуты духам даўніны і з'яўляецца месцам жыхарства шматлікіх відаў жывёл;
- Нацыянальны парк «Нарачанскі», месца яднання з прыродай, якое дорыць магчымасць убачыць 900 відаў раслін у восеньскім афармленні;
- Палацава-паркавы ансамбль «Нясвіж», дзе можна не толькі нацешыцца прагулкамі па восеньскім парку, але заадно і наведаць сам замак!
Ёсць месцы, якія можна і трэба наведваць незалежна ад пары года. Беларускія выбітнасці — пачынаючы ад замкаў і заканчваючы музеямі, — не змяняюцца з прыходам восені. Атмасфера Брэсцкай крэпасці ўвосень становіцца яшчэ больш уражлівай, музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску з яго празрыстым купалам пад хмурным небам знаходзіць новыя фарбы, а ў Дудутках святкуюцца восеньскія фэсты.
Гэты варыянт падыходзіць як жыхарам Беларусі, так і гасцям краіны, якія адмаўляюцца ад класічных экскурсій дзеля самастойнага вывучэння горада.
Чым заняцца ў Беларусі: класіка на ўсе часы
Уласна, для тых, хто не з’яўляецца прыхільнікам простых прагулак і самастойнага вывучэння куткоў горада, мы рэкамендуем абраць адну з нашых экскурсій. VETLIVA сабраў для вас толькі самыя цікавыя і незвычайныя прапановы:
- Лазневы тур «Сакрэты беларускай лазні». Нечакана, ці не так? Для тых, хто любіць скардзіцца на пахаладанне ўвосень, гэты тур стане сапраўдным раем. У межах яго вы не толькі зможаце прыняць удзел у самой лазневай працэдуры, але і апрабуеце на сабе спецыяльныя маскі і скрабы, а пад канец пакаштуеце травяную гарбату па фірмовым рэцэпце. Ці не цуд?
- Экскурсія «БЕЛАЗ: у свеце гігантаў». А чаму б і не? Гэта выдатная магчымасць убачыць ужывую кар'ерныя самазвалы Белаза, якія здольныя паднімаць груз вагай у 450 тон! А яшчэ вы зможаце даведацца пра гісторыю і працэс стварэння легендарнай тэхнікі, перакусіць фірмовымі пірожнымі, а прыемным бонусам стане сувенір у падарунак.
- Экскурсія «Вячэрні Мінск». Што тут асаблівага? А тое, што вячэрнія экскурсіі маюць свой асаблівы шарм, які адсутнічае ў тых турах, што праводзяцца днём. Такая экскурсія — гэта рамантычны вечар у асяроддзі ілюмінацыі горада і магчымасць убачыць знаёмыя месцы ў іншым святле. А яшчэ навукова даказана, што заходы ўвосень прыгажэйшыя, чым улетку, таму не забудзьцеся захапіць фотаапарат!
- Экскурсія ў музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі». Старадаўняя кузня, вятрак, ганчарная майстэрня і шматлікае іншае — ці гэта не прычыны абраць менавіта гэту экскурсію? І, як згадвалася раней, увосень у “Дудутках” праводзіцца мноства фэстаў! Не прапусціце магчымасць пабываць на іх.
- Экскурсія ў парк гісторыі Сула. Гэта выдатная магчымасць апынуцца ў свеце сярэднявечча: шабельная майстэрня, бровар, касцёл Святога Юзэфа, аптэка лячэбных траў і нават парк камянёў! Гэта не проста экскурсія, дзе вы будзеце хадзіць за гідам і слухаць сухія факты. Тут вы будзеце актыўным удзельнікам дзеянняў!
- Экскурсія «Беларуская мазаіка». Гэты варыянт баўлення часу прывядзе ў захапленне ўсіх аматараў класічнай экскурсіі. Касцёл Святога Міхаіла, пабудаваны ў стылі постмадэрн касцёл у Солах і касцёл Святой Тройцы ў Гервятах адрозніваюцца ад большасці падобных ім збудаванняў манументальнасцю, насценнымі размалёўкамі, магчымасцю паслухаць арганную музыку.
Адкрыйце для сябе яшчэ больш цікавых экскурсій па Беларусі!
Выбірайце свой шлях — самастойнае вывучэнне горада ці незвычайныя экскурсіі, — і атрымлівайце асалоду ад выдатнай пары года. А VETLIVA зробіць гэту восень для вас цёплай і прыемнай!
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Чытайце таксама
Чаму Ваша наступная паездка павінна быць у Беларусь?
"Невядомая Беларусь": куды пайсці, куды падацца?
Топ-10 музеяў Беларусі. Частка 1
Што такое сучасны санаторый? Санаторый Энергетык - выпрабаванае на сабе
Снег, мароз і працэдуры: чаму варта паехаць у санаторый узімку?

