Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску: яркія перамогі і моцныя эмоцыі

21.11.2018

Ужо шмат месяцаў не суціхае ажыятаж вакол хуткай падзеі — Еўрапейскіх гульняў 2019 года, якія пройдуць у Беларусі! Велізарная колькасць спартсменаў і трэнераў, валанцёраў, арганізатараў і проста турыстаў прыбудуць у Мінск, каб увачавідкі ўбачыць грандыёзнае спартыўнае спаборніцтва і пабалець за атлетаў са сваёй краіны. Ужо сталі вядомыя кошты на квіткі, даты, колькасць удзельнікаў і віды спорту, у якіх яны будуць змагацца, але давайце пра ўсё па парадку! VETLIVA гатовы распавесці вам пра гісторыю Еўрапейскіх гульняў і іх асаблівасці. Таксама ў нас ёсць парачка рад для гасцей краіны і шмат карыснай інфармацыі.

Еўрапейскія гульні ў Беларусі

Еўрапейскія гульні: што гэта такое?

Алімпійскія гульні, што аб’ядноўваюць усіх і ўсё, далёка не адзінае буйнае спартыўнае мерапрыемства. На іншых кантынентах ужо шмат гадоў праводзяцца мясцовыя гульні, напрыклад, у Кітаі праходзяць Азіяцкія гульні, а Мексіка арганізоўвае панамерыканскую версію. Патрыка Хікі быў першым чалавекам, які вырашыў арганізаваць падобныя спаборніцтвы ў Еўропе, і яго прапанову падтрымалі Нацыянальныя алімпійскія камітэты кантынента. У 2015 годзе першыя Гульні прайшлі ў Баку, сталіцы Азербайджана.

Яшчэ ў 2016 году было прынята рашэнне арганізаваць наступныя Еўрапейскія гульні ў Мінску. Сярод асноўных відаў спорту гэтага мерапрыемства лічацца бадмінтон, барацьба, пляжны футбол, некаторыя водныя віды спорту (напрыклад, пола і скачкі ў ваду), самба. Словам, спіс прыкладна такой жа, які можна сустрэць на Алімпійскіх гульнях.

Еўрапейскія гульні 2019 у Беларусі

Сярод краін-удзельніц лічацца краіны Еўропы (акрамя горада-дзяржавы Ватыкан), а таксама краіны, толькі частка якіх прыналежыць тэрыторыі гэтага кантынента, як напрыклад, Расія, Кіпр, Казахстан, Турцыя і іншыя.

Рада ад VETLIVA: Еўрапейскія гульні — выдатная нагода не толькі нацешыцца неверагоднай спартыўнай падзеяй, але і пазнаёміцца бліжэй з краінай! Не абмяжоўвайцеся толькі ім, ператварыце мэтанакіраваную паездку ў незабыўную прыгоду: напрыклад, вывучыце ўздоўж і ўпоперак Мінск, пазнаёмцеся са старажытнай культурай Беларусі ў Дудутках ці прагуляйцеся па старажытных замках Міра і Нясвіжа. Так ці інакш, выбар у вас велізарны!

Еўрапейскія гульні 2019: мерапрыемства ў лічбах і месцах

Цырымонія адкрыцця адбудзецца 21 чэрвеня. З гэтага дня і па 30 чэрвеня 2019 года сотні спартсменаў будуць змагацца на тэрыторыі 12 спартыўных аб'ектаў Мінска.

Квіткі паступяць у продаж ужо з 1 снежня, але нават зараз стаў вядомы іх кошт: самы танны квіток можа быць набыты за 5 рублёў (і 2 еўра адпаведна), а на самы дарагі беларусы і госці краіны выдаткуюць 50 рублёў (ці ж каля 20 еўра згодна з цяперашнім курсам).

Еўрапейскія гульні 2019 года пройдуць у фармаце спаборніцтваў у 15 розных відах спорту, і 200 камплектаў узнагарод будуць уручаны пераможцам змаганняў, якія прыбудуць з 50 краін свету.

Еўрапейскія гульні ў Мінску, Беларусь

Асаблівасцю гэтага мерапрыемства стане тое, што віза тым, хто прыедзе на Еўрапейскія гульні, не спатрэбіцца! З 10 чэрвеня па 10 ліпеня 2019 года госці змогуць наведаць Беларусь пры наяўнасці квітка на Гульні, страхавога поліса, пашпарта, які павінен дзейнчаць на працягу мерапрыемства, і 20 еўра на кожны дзень знаходжання ў краіне.

Сярод месцаў, якія будуць задзейнічаны для правядзення Еўрапейскіх гульняў у Мінску, лічацца і грандыёзная «Мінск-Арэна», дзе будуць змагацца у акрабатыцы, аэробіцы і скачках на батуце; толькі што рэканструяваны стадыён «Дынама», дзе адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця Еўрапейскіх гульняў; і спартыўна-забаўляльны комплекс «Falcon Club», які прыме ў сябе спартсменаў, якія паспаборнічаюцьу бадмінтоне.

Спартыўны комплекс Мінск-Арэна

Паколькі аб'екты знаходзяцца ў розных частках горада, як і самыя цікавыя для наведвання месцы Мінска, вам варта загадзя падумаць пра месца пражывання! Не турбуйцеся, мы ўжо сабралі лепшыя прапановы ад гатэляў, хостэлаў і апартаментаў. Гатэлі бліжэй да цэнтра Мінска дазволяць за адзін дзень не толькі ўбачыць сваімі вачамі спаборніцтвы, але і наведаць галоўныя выбітнасці горада, адпачыць у мясцовых кафэ і вывучыць цікавыя і прыгожыя вулачкі сталіцы.

Рэкамендацыя ад VETLIVA: Ці то жадаеце вы знаходзіцца бліжэй да аднаго пэўнага спартыўнага аб'екта, ці то пражываць у гістарычным цэнтры горада — гэта ўсё роўна, бо ў любым выпадку вы сапраўды будзеце атрымліваць асалоду ад кожнай хвіліны праведзенага ў камфартабельным нумары часу. А пра тое, што лепш абраць падчас паездкі ў Мінск — гатэль ці кватэру — вы можаце даведацца з нашага артыкула пра гэта!

Сімволіка Еўрагульняў 2019

Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску: так што ў выніку?

Еўрапейскія гульні — гэта яшчэ і шанс бліжэй пазнаёміцца з Беларуссю. Падчас правядзення Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску ў горадзе будзе праходзіць мноства мерапрыемстваў і фэстаў. А са спецыяльным візавым рэжымам у вас нават будзе час адправіцца ў вельмі цікавы тур, каб засталілся прыемныя ўспаміны пасля Еўрапейскіх гульняў.  

І, паколькі мы прыгатавалі для вас яшчэ больш інфармацыі пра Гульні на нашым сайце, вам застаецца толькі адно: з нецярпеннем чакаць маштабных Еўрапейскіх гульняў 2019 года разам з намі!


ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


5

Вярнуцца да спісу