Гайд па замках Беларусі

30.11.2018

Сярэднявечнай архітэктурай не захапляецца хіба што той, хто абсалютна да яе абыякавы. Але большасць людзей не можа стрымаць захопленых воклічаў пры выглядзе выдатных замкаў з іх вострымі шпілямі, чарапічнымі дахамі, вузкімі акенцамі-байніцамі і сценамі, якія ўзвышаюцца на дзясяткі метраў угару. Напэўна, пры згадванні замкаў вы адразу ўспамінаеце Германію з яе 3000 гэтых велічных будынкаў. Але і Беларусі, паверце, ёсць чым вас здзівіць. «Сінявокая» — гэта не толькі раскручаныя Нясвіж і Мір, тут іх на парадак больш. VETLIVA з задавальненнем пакажа фота з замкамі ў Беларусі і падзеліцца апісаннем іх гісторыі і асаблівасцяў.

Мірскі замак

Мірскі замак у Беларусі

Велічны, магутны, моцны, манументальны — усё гэта замак, размешчаны ў Міры ў Беларусі. Пра яго вам напэўна і так вядома шмат, мы нагадаем толькі ключавыя факты:

  • закладзены ў 20-ыя гады XVI стагоддзя;

  • з'яўляецца помнікам сярэднявечнага абарончага збудавання, у архітэктурным абліччы якога прасочваюцца рысы готыкі, рэнесансу, барока;

  • папаўняе Спіс сусветнай спадчыны ЮНЭСКА.

Калі вы не ведаеце, як дабрацца да Мірскага замка, яго з лёгкасцю можна знайсці на карце Беларусі. А вось тут ёсць падборка выдатных тураў у Мір якія ахопліваюць наведванне і гэтага гарадскога мястэчка, і Нясвіжа — для тых, каму па душы падарожжы ў стылі ўсё ўключана.

Інфармацыя пра Мірскі замак

Лідскі замак, ці Замак Гедыміна

Лідскі замак у Беларусі

Задаючыся пытаннем, якія яшчэ ёсць замкі ў Беларусі, вы напэўна ўспомніце пра Ліду. Лідскі замак займае асаблівае месца ў іх спісе:

  • з'яўляецца адным з самых старажытных на тэрыторыі нашай краіны (закладзены ў 1323 годзе),

  • архітэктурны стыль — рамантычная готыка,

  • пабудаваны з чырвонай цэглы напалову з бутавым каменем, з-за чаго выглядае вельмі эфектна,

  • з'яўляецца месцам, дзе ўвесь час кіпіць жыццё — праводзяцца рыцарскія турніры, музычныя фэсты, розныя касцюмаваныя мерапрыемствы пад адкрытым небам.

VETLIVA рэкамендуе: у пачатку верасня Ліда збірае дзясяткі тысяч гледачоў на папулярны музычны фэст Lidbeer. Цэлы дзень драйва, весялосці, жывой музыкі — выдатны час, каб і адарвацца па поўнай, і Лідскі замак у Беларусі паглядзець.

Інфармацыя пра Лідскі замак

Навагрудскі замак

Навагрудскі замак у Беларусі

А вось зараз надышоў час згадаць сапраўды найстаражытнейшы замак Беларусі. Гаворка, вядома ж, ідзе пра Навагрудак. Вось так некалі была гэтая знакамітая крэпасць Беларусі.

Першыя згадкі пра з'яўленне Навагрудскага замка ў Беларусі адносяцца яшчэ да XI стагоддзя. Спачатку ён быў цалкам драўляным, аднак паступова камень цалкам замяніў дрэва.

У наш час замак у Навагрудку — гэта:

  1. адноўленыя фрагменты дзвюх веж — Шчытавой і Касцёльнай,

  2. месца, якое ўвесь час прыцягвае сюды людзей, неабыякавых да беларускай гісторыі — ад рэканструктараў, якія ўвесь час удзельнічаюць у фэстах сярэднявечнай культуры, да турыстаў, якім цікава, які была Беларусь шмат гадоў таму.

Вы таксама можаце ўбачыць былую веліч сваімі вачамі, і ніякім фота не перадаць эфекту, які ён выклікае ўжывую!

Інфармацыя пра замак у Навагрудку

Крэўскі замак

Крэўскі замак у Беларусі

Так, гэта руіны таго самага замка Беларусі, у сценах якога ў 1382 годзе забілі князя ВКЛ Кейстута, сына знакамітага Вітаўта, а праз тры гады, у 1385 годзе, падпісалі вядомую нам усім яшчэ са школьных часоў Крэўскую ўнію. Літоўскі князь Ягайла праз дынастычны шлюб стаў каралём Польшчы, а маленькая вёсачка Беларусі і яе замак навекі ўвайшлі ў гісторыю.

Крэўскі замак — першая крэпасць на тэрыторыі Беларусі (калі яна была ў складзе ВКЛ), пабудаваная цалкам з цэглы і каменя. З часам гэта згуляла з ім злы жарт: шматлікія турысты, адпраўляючыся ў Крэва на экскурсію, забіралі з сабой у якасці сувеніра часткі крэпасной сцяны — камяні, аскепкі цэглы і г.д. Так і нацыянальнага здабытку нядоўга пазбавіцца, таму ў 2018 замак быў закансерваваны. Запланавана яго рэканструкцыя.

Інфармацыя пра Крэўскі замак

Гальшанскі замак

Надышоў час самага таямнічага, самага містычнага і самага літаратурнага з усіх замкаў Беларусі — Гальшанскага. Гэта пра яго Уладзімір Караткевіч напісаў свой знакаміты дэтэктыўны раман «Чорны замак Альшанскі». І нядзіўна: ад замка мала што засталося, затое загадкавых гісторый пра прывідў пра яго ходзіць у дастатку. Беларусь наогул краіна містычная. Не верыце? Прачытайце наш артыкул і пераканайцеся ў гэтым!

У Гальшанах жа можна сустрэць:

  • Белую Панну — прывід жанчыны, якую прынеслі ў ахвяру, замураваўшы ў сцяну падчас будаўніцтва замка,

  • Чорны Манах — прывід хлопца, які насамрэч ніякіх адносін да манахаў не меў. Ён проста пераапранаўся ў рызу, каб таемна сустракацца са сваёй каханай Ганнай-Гардзіславай Гальшанскай.

Гальшанскі замак у Беларусі

Існуе, аднак, і іншая версія. Паводле яе, Чорны манах і Белая дама — гэта тая самая пара: закаханы бязродны хлопец Граіслаў Валюжыніч, які пераапранаўся ў манаха, і яго каханая князёўна Ганна-Гардзіслава Гальшанская. Калі пра іх сувязь даведаўся муж Ганны-Гардзіславы, ён загадаў пакараць смерцю абодвух. Таму і з'яўляюцца яны час ад часу ў нішах вежы…

Па гэтай жа версіі, жанчыну замуравалі не ў Гальшанскім замку, а пры будаўніцтве францысканскага манастыра, які знаходзіўся непадалёк. Узвядзенне не заладзілася з самага пачатку: увесь час абвальвалася сцяна. Было вырашана прынесці ў ахвяру першага чалавека, які прыйдзе на будоўлю. Ім стала маладая жонка муляра, і менавіта яе непрыкаяны дух ходзіць з тых часоў па манастыры…

Як і Крэўскі, Гальшанскі замак закансерваваны, у планах — рэканструкцыя найболтш захаванай вежы.

Інфармацыя пра Гальшанскі замак

Любчанскі замак

Любчанскі замак у Беларусі

Зараз раскажам пра замак Радзівілаў у Беларусі, які захаваўся даволі нядрэнна. Больш таго — яго аднаўляюць сваімі намаганнямі мясцовыя валанцёры. Факты пра замак у Любчы:

  1. пабудаваны ў 1581 годзе (дакладная дата вядомая дзякуючы флюгеру, на якім яна выбіта);

  2. архітэктура — сплаў готыкі і рэнесансу,

  3. належыў дынастыям Кішак і Радзівілаў.

Цікавы факт ад VETLIVA: Любчанскі замак знаходзіцца ў Гродненскай вобласці. Гэты рэгіён Беларусі, мабыць, адзін з самых багатых рознымі выбітнасцямі. Таму, плануючы падарожжа па Гродзеншчыне, не забудзьцеся зазірнуць у Любчу!

Інфармацыя пра Любчанскі замак

Смалянскі замак, ці «Белы ковель»

Смалянскі замак у Беларусі

Знаёмцеся: замак Беларусі, у якога ёсць уласнае імя! Перад вамі — «Белы ковель» уласнай персонай. Яму далі мянушку Белы за колер сцен (на фота гэта нават трохі заўважна). Шкада, што ад былой велічы засталося мала:

  • фрагменты пяціяруснай вежы,
  • рэшткі жылога будынка, які прылягае да яе,
  • руіны падмурка,
  • сутарэнныя памяшканні.

Магчыма, калі-небудзь Смалянскі замак будзе выглядаць гэтак жа, як у часы свайго росквіту…

Інфармацыя пра Смалянскі замак

Пішчалаўскі замак

Пішчалаўскі замак у Беларусі

Няхай гэта і не зусім нам па тэме, але дадзены будынак заслугоўвае згадвання ў нашым артыкуле. Гаворка ідзе пра самую вядомую турму — Пішчалаўскі замак у Беларусі, які знаходзіцца прама щ цэнтры Менска. У яго сценах у розны час пабывалі Якуб Колас, Винцэнт Дунін-Марцінкевіч, Карусь Каганец і нават знакаміты чэкіст Фелікс Дзяржынскі.

Пішчалаўскі замак быў пабудаваны ў 1825 годзе. Яму прызначана было стаць турмой, і гэтую ролю будынак выконвае дагэтуль.

Рада ад VETLIVA: збіраецеся ў Мінск на некалькі дзён? Вось тут мы ўжо распісалі, як правесці іх цікава і насычана. І калі вам няма дзе спыніцца — не адчайвайцеся! Мы ўжо сабралі падборку самых выгадных прапаноў па пражыванні ў Мінску. Магчыма, аднойчы іх спіс папоўніцца і нумарамі ў Пішчалаўскім замку: пагаворваюць, што яго жадаюць ператварыць у антуражную гасцініцу…

Інфармацыя пра Пішчалаўскі замак у Мінску

Стары замак у Гродна

Стары замак у Гродна, Беларусь

Перад вамі — яшчэ адзін «гарадскі» замак. Паколькі ў Гродна іх два, назваў у іх няма. Той, што старэйшы, называюць Старым замкам, а больш позні будынак — Новым палацам. Першы замак у горадзе з'явіўся яшчэ ў XI стагоддзі, тады ён быў драўляным. А з'яўленне каменнага будынка ў 1398 годзе было ініцыятывай князя Вітаўта, для якога Гродна быў адной з важных рэзідэнцый. У тыя часы ў збудавання было цэлых пяць веж і гатычныя архітэктурныя рысы.

Лёс у гэтага сярэднявечнага замка Беларусі быў на рэдкасць складанай:

  • у 1581 году кароль Стэфан Баторый цалкам перабудаваў яго ў рэнесансным стылі,

  • у 1655 годзе замак быў цалкам разбураны,

  • пацярпела рэзідэнцыя і падчас Паўночнай вайны, а пасля пажару 1735 года надзеі на адраджэнне велічы былі згублены, і побач з ім узвялі будынак Новага палаца.

Цяпер у будынку Старога замка знаходзіцца экспазіцыя музея — калі вы цікавіцеся гісторыяй, абавязкова сюды зазірніце з экскурсіяй!

Інфармацыя пра Стары замак

Быхаўскі замак

Быхаўскі замак у Беларусі

Ізноў VETLIVA будзе дзівіць: толькі зверніце ўвагу на фота гэтага замка Беларусі! Маштабы дзівяць, і гэта з улікам таго, што захаваліся нават не ўсе яго карпусы. Сваё канчатковае аблічча ён здабыў у 1619 годзе, калі належыў знакамітаму Льву Сапегу. Замак быў вядомы сваёй людвісарняй — майстэрняй, якая адлівала гарматы, ядры, кулі і гранаты. Якасць прадукцыі была настолькі высокай, што яе пастаўлялі далёка за межы Беларусі.

У планах дзяржавы — адраджэнне былой велічы замка Хадкевічаў і Сапег у Быхаве. І цалкам магчыма, што ўжо хутка ён стане жамчужынай сярод усіх астатніх замкаў Беларусі!

Інфармацыя пра замак у Быхаве

Высокаўскі замак

Высокаўскі замак у Беларусі

Час і гістарычныя падзеі не падзяляюць, што ім знішчаць. Шматлікія выдатныя рэзідэнцыі адышлі ў нябыт, і такая ж доля спасцігла замак Сапег у горадзе Высокае. Калісьці ён быў з усіх бакоў акружаны вадой, умацаваны з дапамогай земляных валаў і бастыёнаў. Унутры вала на тэрыторыі замка размяшчаліся цагляная вежа з варотамі. Цяпер на месцы ўсёй гэтай пышнасці толькі руіны…

VETLIVA рэкамендуе: будзеце падарожнічаць па Брэстчыне, абавязкова зазірніце ў Высокае! У гэтых руінах жыве гісторыя, ёю дыхае кожная захаваная цаглінка крэпасных сцен… А яшчэ непадалёк знаходзіцца Камянецкая вежа, Белавежская пушча і мноства іншых, не меней цікавых выбітнасцяў.

Інфармацыя пра Высокаўскі замак

Геранёнскі замак

Геранёнскі замак у Беларусі

Завяршае наш гайд яшчэ адзін замак-прывід, размешчаны ў Геранёнах. Як і ў Высокім, цяпер тут можна ўбачыць толькі руіны. А калісьці ён належыў Гаштольдам, быў акружаны равамі з вадой (прычым патрапіць унутр можна было толькі па рове з пад'ёмным мостам), меў сцены таўшчынёй у два метры (толькі ўявіце сабе!). І нават такую моц не пашкадаваў бязлітасны час…

Інфармацыя пра Геранёнскі замак

Беларусь — сапраўдная краіна замкаў

Прачытаўшы наш гайд, нават скептыкі ўжо пераканаліся, што мы не былі галаслоўнымі, называючы Беларусь краінай замкаў. Тут мы сабралі далёка не ўсе ўражлівыя архітэктурныя помнікі, якія ёсць на беларускіх тэрыторыях. Не пераключайцеся з хвалі нашага Блога — наперадзе вас чакае яшчэ адно займальнае падарожжа ў свет велічных палацаў!


ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


8

Вярнуцца да спісу