Топ-10 музеяў Беларусі. Частка 1

31.07.2018

VETLIVA папярэджвае: будзьце асцярожныя ў сваіх прадузятасцях! Бо калі Вы думаеце, што памер краіны мае значэнне, Вы глыбока памыляецеся! Беларусь – гэта невялікі, але вельмі ўтульны край, які захаваў сваю гісторыю ў яе першародным выглядзе. І калі Вы любіце класічныя экскурсіі, наш топ музеяў Беларусі Вас прыемна здзівіць!

Дом-музей Марка Шагала, Беларусь

Дом-музей Марка Шагала ў Віцебску

Знаёмства з мастацкімі музеямі Беларусі варта пачаць з гэтага астраўка высокага мастацтва. Вядомы ва ўсім свеце прадстаўнік авангардызму з любоўю захаваў на мностве сваіх палотнаў дарагі яго сэрцу Віцебск. Музей жа ўяўляе сабою хату, напоўненую памятнымі прадметамі з жыцця знакамітага мастака: асабістымі рэчамі, першымі эскізамі, рэпрадукцыямі карцін і арыгінальнай графікай.

Для знатакоў падобных месцаў з гісторыяй і твораў мастацтваў дом-музей Марка Шагала стане выдатнай адпраўной кропкай падчас знаёмства з гэтай часткай Беларусі.

Музей мініяцюр у Мінску

Музей «Краіна міні»

Калі Вы прыехалі ў Беларусь усяго на пару дзён і жадаеце ўбачыць усе выбітнасці краіны адразу, VETLIVA  рэкамендуе зазірнуць менавіта сюды. «Краіна міні» — першы ў Беларусі музей архітэктурных мініяцюр, які ўвабраў у сябе не толькі цудоўна дакладна ўзноўленыя помнікі культуры, але і фотазону, сувенірную краму, студыю майстар-класаў для дзяцей і зону адпачынку з кафэ. Акрамя таго, кожны экспанат інтэрактыўны: кіруйце зменай сутак з дапамогай кнопкі, каб убачыць шэдэўры беларускай архітэктуры з усіх бакоў.

Так што скарыстайцеся паслугамі экскурсавода ці запампуйце на тэлефон аудыягід – і атрымлівайце асалоду ад гістарычнай Беларуссю ў мініяцюры!

Нацыянальны музей Дудуткі у Беларусі

Музейны комплекс «Дудуткі»

Музейны комплекс «Дудуткі» па праве можна ахрысціць «машынай часу» ў Беларусі. З першых жа крокаў па тэрыторыі комплексу Вы пагрузіцеся ў тыя часы, калі ўся ежа гатавалася ў печы, сродкам перамяшчэння былі толькі коні, а жыхары ў традыцыйных беларускіх гарнітурах з усмешкай віталі ў сябе гасцей.

Атрымайце ў падарунак ад каваля падкову на шчасце, наведайце старадаўні млын, пракаціцеся на канях, пакаштуйце пачастункі з натуральных прадуктаў, зазірніце ў заасад – словам, атрымлівайце асалоду ад кутка ціхага спакою пад адкрытым небам і знаёмцеся з гісторыяй наглядна. Таксама спецыяльна для Вас рада ад VETLIVA: паспрабуйце не прапусціць знакамітыя фэсты, якія праводзяцца ў «Дудутках»!

Музей народнай архітэктуры і побыту, Беларусь

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Нароўні з «Дудуткамі», Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту пагрузіць Вас у атмасферу мінулых гадоў. Больш 30 калекцый прадметаў побыту і жыцця сялян дазволяць зазірнуць у гісторыю з розных бакоў. Сам музей падзелены на шэсць секцый, кожная з якіх увасабляе асобны рэгіён Беларусі, розныя па архітэктуры, але аб'яднаныя духам беларускага мінулага.

Наведайце жылыя хаты і цэрквы, якія былі перавезены з розных куткоў Беларусі і сабраны ў адзіную кампазіцыю ў музеі пад голым небам.

VETLIVA рэкамендуе зазірнуць сюды падчас правядзення фэстаў, бо і без таго дзіўны музей становіцца яшчэ больш цікавым і прыгожым.

Нацыянальны музей ВАВ, Беларусь

Музей Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску

Перад Вамі самы наведвальны музей Беларусі. Дзіўны па сваёй архітэктуры будынак быў пабудаваны ў 2010 годзе і з тых часоў з'яўляецца месцам нумар адзін для наведвання ў шматлікіх турыстаў. Кожная з дзесяці экспазіцыйных залаў распавядае пра адзін з перыядаў вайны – пачынаючы з «даваеннай» залы, дзе можна ўбачыць, чым жылі людзі канца 30-ых гадоў мінулага стагоддзя, і да «Залы славы» з імёнамі беларускіх герояў пад самым купалам музея.

Музей уражвае не толькі сваімі памерамі і унікальнасцю экспанатаў, але і сваімі экспазіцыямі, аб'ёмнымі карцінамі з малюнкамі вядомых баталій і інтэрактыўнымі элементамі.

На гэтым спіс цікавых музеяў нашай краіны не заканчваецца — у нас іх сапраўды шмат! Зусім хутка выйдзе другая частка гэтага топу, дзе Вы даведаецеся пра дом, дзе жыў і тварыў адзін з самых вядомых рускіх мастакоў; пра месца, дзе знаходзяцца сотні тысяч цудоўных карцін; і пра ваенны музей пад адкрытым небам, які распасціраецца на мноства кіламетраў.

Сачыце за абнаўленнямі ў нашым Блогу і заставайцеся з VETLIVA!


ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


4

Вярнуцца да спісу