Што трэба ведаць аб Мінскім моры?

17.12.2020 Мінск

Вы думаеце, што дабрацца да мора можна толькі на самалёце, цягніку ці аўтамабілі? Аказваецца, не толькі – туды яшчэ можна трапіць на цягніку, мікрааўтобусе або нават на ровары. У тым выпадку, калі гэта - Мінскае мора.

Вытокі Мінскага мора

Минское море2.jpg

Даўно, у 1956 годзе, у 10 кіламетрах ад беларускай сталіцы ў балоцістай пойме ракі Свіслач пабудавалі плаціну, бо рака цякла да Мінску і час ад часу залівала сталіцу. Так утварылася вадасховішча, якое назвалі Заслаўскім - побач з ім знаходзіцца старажытны горад Заслаўе.

Разам з абаронай ад паводак жыхары Мінску атрымалі выдатнае месца для адпачынку. Яны адразу палюбілі яго і назвалі Мінскім морам, бо яно сапраўды вялізнае, з якога боку ні паглядзі, - дзесяць кіламетраў удоўжкі і пяць ушыркі. Блакітная эмаль неба адбіваецца ў люстэрку плошчай 30 квадратных кіламетраў!

Канечне вада ў Мінскім моры не салёная, шум прыбою тут не заглушае вецер, і сонца сядае не ў ваду, а хаваецца за лес. Але крыкі чаек сапраўдныя, паруснікі маляўнічыя, а вецер свежы. На пляжы пясок, ля вады камяні. А яшчэ лаўкі, альтанкі, спартыўныя пляцоўкі - усё, што трэба чалавеку для адпачынку. І дзіўная цішыня ў будныя дні. Гэта гарантуе вам поўную перазагрузку ды максімальную зарадку акумулятара.

Cанаторый «Юнацтва»

Санаторий Юность.jpg

За паўстагоддзі берагі вадасховішча зараслі санаторыямі, дзіцячымі лагерамі і комплексамі адпачынку, а вёскі з выхадам да вялікай вады сталі своеасаблівымі курортнымі зонамі. Самым адметным аб'ектам інфраструктуры з'яўляецца санаторый "Юнацтва", высокі будынак якога добра відно з любога берага. Еўрапейскі ўзровень камфорту і медыцынскага абсалявання зрабіў яго вядомым не толькі ў Беларусі. Кажуць, у санаторыі ёсць пастаянныя госці, якія адпачывалі ў здраўніцы ўжо больш дзясятак разоў – гэтак тут добра.

Ад санаторыя "Юнацтва" па пантонным мосце можна трапіць на востраў кахання, самы рамантычны і дагледжаны з 11 астравоў Мінскага мора. Пяць хвілін - і ў вашым распараджэнні альтанкі з мангаламі, вогнішчы, душы і нават намётавы гарадок на 100 месцаў. Тэрыторыя ахоўваецца і адкрытая для гасцей з 1 красавіка па 31 кастрычніка.

Актыўны адпачынку на беразе мора

Минское море.jpg

А калі вы любіце спорт, напрыклад, віндсерфінг, то сардэчна запрашаем вас у клуб "Экстрым". Тут даступны не толькі пракат абсталявання, але і пляж, зона для барбекю, а таксама заняткі віндсерфінгам, у тым ліку індывідуальныя. Пара гадзін, і вы ідзяце пад ветразем!

Мора - гэта месца сілы, нават калі яно такое невялікае, як Мінскае мора. Тут вы можаце паплаваць і пазагараць, пабавіць час ля мангала або пакатацца на лодцы, павудзіць рыбу ці проста пачытаць. Аднак самая вялікая перавага маленькага Мінскага мора ў тым, што яно знаходзіцца недалёка ад сталіцы - усяго 20 хвілін на цягніку ад мінскага чыгуначнага вакзала або аўтобусам ад станцыі метро "Пушкінская". Любы з варыянтаў будзе каштаваць вам паўдаляры.

Усяго паўдаляры - і мора бясплатных уцехаў на цэлы дзень.

Відэа

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу