Візітная картка Мінску: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

07.12.2020 Мінск

Сёння ў блогу:

Ці ведаеце вы, што такое ромбакубаактаэдр? 

National library.jpg

Гэта калі 18 трохкутнікаў і 18 квадратаў сабраны ў адну форму падобную да шару. 

Ці ведаеце вы, дзе можна ўбачыць гэтую невымоўную рэч? Ды яшчэ такога памеру, каб пабачыць яе можна было здалёк. Вялікае, як вядома, відаць на адлегласці.

Як прайсці ў бібліятэку?

    Прыязджайце ў Мінск, сядайце ў метро на станцыі «Плошча Леніна» ля чыгуначнага вакзала і едзьце да станцыі метро «Усход». Вось і ён, ромбакубактаэдр! Гіганцкі шматграннік вышыней 23 паверхі, які важыць, як тры астанкінскія тэлевежы. Пра плошчу памяшканняў няма чаго і казаць - 15 футбольных палёў!

    Царства кніг і не толькі

      Але гэта ўсё гэта толькі пра форму. Аднак галоўнае ў ім - змест. Дакладней, у ёй, бо гаворка вядзецца пра Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Тут захоўваецца 10 мільёнаў аб'ектаў на 80 мовах: кнігі, дакументы, рукапісы, велізарныя фаліянты і рэдкія выданні. Нездарма бібліятэку называюць брыльянтам ведаў, сінтэзам формы і бездакорнага зместу.

      Library.jpg

      Уражвае, што гэта кніжнае царства адчыняе свае дзверы як для чытання, так і для іншых вялікіх справаў. Наведванне бібліятэкі можа стаць не толькі паходам у класічную чытальную залю альбо навамодны каворкінг, але і трохі ў музей, часткова ў карцінную галерэю, крыху ў трэнажорную залу і нават у саўну. Глядзець - не пераглядзець! 

      Тут ёсць 22 000 вінілавых пласцінак, якія вы можаце слухаць непасрэдна з плэера і незлічоная колькасць аўдыякніг на дысках з курсамі розных дысцыплін. А яшчэ 450 камп'ютараў з доступам у Інтэрнэт, 17 чытальных заляў, дзе адначасова могуць сядзець 1500 чалавек. Гэта не проста царства чалавечай думкі, гэта - цэлы горад у горадзе, які сустракае гасцей фразай, напісанай на 19 мовах: «Няхай Божы чалавек будзе дасканалым».

      Экскурсія па бібліятэцы

      Пра ўсё гэта вам раскажуць бібліятэчныя экскурсаводы. Яны пакажуць, наколькі тут ўсё атмасфернае, інфарматыўнае і высокатэхналагічнае. У тым ліку і механічная частка - замоўленыя кнігі спускаюцца на спецыяльных прыладах з вялізнага дваццаціпавярховага шара на ніжні ўзровень, да чытачоў. Увогуле, за адну гадзіну, патраціўшы адзін долар, вы зробіце вялікую колькасць адкрыццяў.

      View from library.jpg

      Калі вы прыедзеце ўлетку альбо нават у нядзелю, і выявіцца, што бібліятэка зачыненая, вы ўсё адно зможаце атрымаць вялікую порцыю эмоцый, узняўшыся на аглядную пляцоўку. Паўтары долары, хвіліна на хуткасным ліфце - і вось вы на самым версе бібліятэкі. З прасторнай назіральнай пляцоўкі адкрываецца від на ўсе чатыры бакі Мінску. Прыгожа і велічна.

      І не забудзьцеся наведаць Нацыянальную бібліятэку Беларусі ўвечары - у цемры брыльянт іскрыцца па-сапраўднаму, усімі 36 гранямі.

      ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

      Падпішыся на рассылку!
      Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
      навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


      Вярнуцца да спісу