Самы вялікі інтэрактыўны музей Лінія Сталіна: відэа

09.08.2018 Лашаны

Сёння мы прыехалі на Лінію Сталіна — хіба што самы інтэрактыўны музей ваеннай тэхнікі ў Беларусі. Гэта выдатны варыянт актыўна правесці выходныя для аматараў ваенна-гістарычных экскурсій. Тут сабрана найбольш поўная на тэрыторыі Беларусі экспазіцыя ваеннай тэхнікі, танкаў, стралковай зброі, артылерыі і авіяцыі. Усё можна патрымаць у руках, пакруціць і разгледзець зблізку.

На пачатку 30-х гг. ХХ стагоддзя на заходняй мяжы Савецкага Саюза была створана абарончая сістэма, якая ў замежнай прэсе атрымала назву «Лінія Сталіна». Сёння Лінія Сталіна — гэта гісторыка-культурны комплекс, адкрыты 30 чэрвеня 2005 года ў памяць абаронцаў рубяжоў Мінска.

Чаму на Лінію Сталіна варта прыехаць? Вось нашы прычыны.
  • Даведацца пра сістэмы ўмацаванняў, што размяшчаліся на мяжы СССР;
  • Паглядзець на гістарычную рэканструкцыю — яе праводзяць амаль кожны месяц;
  • Убачыць ДАКі, якія захаваліся з 1930-х гадоў.
  • Пракаціцца на танку і пастраляць з сапраўднай гістарычнай зброі;
  • Паспрабаваць салдацкую кашу.

Відэа

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


2

Вярнуцца да спісу