Бабруйская крэпасць і яе гісторыя

24.12.2020 Бабруйск

Бабруйская крэпасць не такая вядомая, як Брэсцкая, а дарма. Яе гісторыя не менш драматычная, і ролю ў беларускай гісторыі яна адыграла значную.

Гісторыя будаўніцтва Бабруйскай крэпасці

Бобруйская крепость2.jpg

Бабруйская крэпасць старэйшая за Брэсцкую, і ў XIX стагоддзі яна лічылася адной з самых непрыступных ў Еўропе. Яе пабудавалі на загад цара Аляксандра I для ўмацавання лініі абароны на заходняй мяжы Расійскай імперыі. Раней там у ХIV-ХVII стагоддзях знаходзіўся старажытны замак, што, напэўна, таксама адыграла ролю ў выбары месца. Работы пачаліся ў 1810 годзе, кіраваў імі граф Карл Опперман, а да будаўніцтва прыцягваліся ў асноўным салдаты і сяляне. Згодна з архітэктурным планам, акрамя магутных сцен, крэпасць дадаткова абаранялі 10-метровыя валы і равы, вада ў якія падавалася з рэк Бярэзіны і Бабруйкі. Інжынер Тэадор Нарбут, які стаяў ля вытокаў стварэння Бабруйскай крэпасці, распрацаваў мудрагелістую сістэму «ваўчыных ям» і падземных хадоў для таго, каб дэзарыентаваць суперніка і мець магчымасць, пры патрэбе, напасці з тылу. Арсенал Бабруйскай крэпасці налічваў больш за 300 гармат рознага калібру, а запасу боепрыпасаў і харчавання мелася хапіць на доўгую аблогу, ад паўгода да года.

Праверка боем

Яшчэ не завершаная крэпасць прайшла праверку боем - у 1812 годзе яе аблажылі войскі Напалеона. «Ніводная крэпасць Расіі не была гэткай карыснай, як Бабруйская ў 1812 годзе», - пісаў генерал-маёр Міхайлоўскі ў сваіх успамінах. І вось чаму: больш за чатыры месяцы невялікі гарнізон Бабруйскай крэпасці стрымліваў націск дваццацітысячнай Вялікай арміі. Дзякуючы крэпасці камандуючы 2-й рускай арміяй генерал Баграціён меў магчымасць даць арміі адпачыць тры дні, папоўніць асабовы склад і запас боепрыпасаў, пасля чаго аб'яднацца з 1-й арміяй Барклая дэ Толі. 

Бобруйская крепость.jpg

У 1820-23 гадах у крэпасці неслі службу будучыя дзекабрысты, менавіта тут яны задумалі так званы «бабруйскі план» зьвяржэньня Аляксандра I. Як мы ведаем, яму не было наканавана спраўдзіцца. Пасля падаўлення паўстання на Сенацкай плошчы нарадавольцаў вярнулі ў Бабруйскую крэпасць, якая з 1825 года стала турмой для палітвязняў. Аб невыносных умовах утрымання дзекабрыстаў ў Бабруйскай крэпасці пісаў Герцэн: «Няхай Сібір, няхай што заўгодна, але толькі не гэтая страшная турма на рацэ Бярэзіне!»

А крэпасць працягвалі будаваць, і да 1855 года яна разраслася да памераў невялікага горада з жылымі дамамі і адміністрацыяй. Унутры знаходзіўся таксама сабор Аляксандра Неўскага, батанічны сад і сквер, а чатыры вуліцы былі брукаваныя каменем. Тут раз-пораз давалі ваенныя парады і ладзілі кірмашы.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны Бабруйская крэпасць перажыла адны з самых чорных сваіх дзён – на пэўны час яна стала канцлагерам для савецкіх ваеннапалонных, тут загінула каля 40 тысяч салдат і прыкладна столькі ж мірных жыхароў.

Бабруйская крэпасць сёння

Нажаль, пасля вайны Бабруйская крэпасць працягвала разбурацца, і ўлады не спрабавалі яе хаця б закансерваваць. Да нашых дзён захавалася менш за палову яе аб'ектаў. Толькі ў 2002 годзе дзяржава нарэшце звярнула не яе ўвагу і ўключыла ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У перспектыве яе плануюць ператварыць у гісторыка-культурны комплекс, часткова аднавіць - напрыклад, сярод іншага, у бліжэйшых планах рэканструкцыя назіральнага моста і Мінскай брамы. Але і цяпер Бабруйская крэпасць выглядае настолькі велічнай і грознай, што прыцягвае да сябе турыстаў.

Наведаць яе варта, каб дакрануцца да жывой, неадпаліраванай гісторыі Беларусі.



ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу