Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» ў дэталях: яго гісторыя, легенда і архітэктура

08.12.2020

З артыкула вы даведаецеся:

 

Гісторыя ўзнікнення Кургана Славы 

Mound of Glory.jpg

У дзяцінстве многія беларусы верылі - калі ў ясны дзень падняцца на дах аднаго са шматпавярховікаў на ўсходняй ўскраіне Мінску, можна ўбачыць, як пераліваюцца на сонцы багнеты Кургана Славы. Хутчэй за ўсё, гэта прыгожая легенда, таму што гэты манумент размешчаны даволі далёка, на 21-м кіламетры трасы Мінск-Масква. 

Менавіта там у ліпені 1944 года адбылася адна з ключавых бітваў за вызваленне Беларусі аперацыі «Баграціён». Пазней яна атрымала назву «Мінскі кацёл» з-за таго, што ўдалося абкружыць і разграміць 105-тысячную групоўку фашысцкіх войскаў.  

У лістападзе 1967 года з ўсіх канцоў краіны пачалі сцякацца людзі і прывозіць з месцаў баёў па жмені зямлі. Такім чынам народ хацеў ўнесці свой уклад у будаўніцтва сапраўды народнага мемарыяла. Пазней да стварэння кургана далучылі будаўнічую тэхніку - і ён падняўся на 35 метраў (гэта вышыня 12-павярховага дома). А вышыня разам са штыкамі складае ажно 70,6 метра! 

Асаблівасці архітэктуры 

Mound of Glory3.jpg

Скульптары Андрэй Бембель і Анатоль Арцімовіч, архітэктары Алег Стаховіч і Леў Міцкевіч пры стварэнні мемарыяла адштурхоўваліся ад старажытнай традыцыі насыпаць курганы ў памяць пра самых вядомых і паважаных людзей. І хаця ў гэтым месцы няма пахавання, пры ўзвядзенні мемарыяла знаходзілі салдацкія каскі, снарады, гільзы і парэшткі загінулых салдатаў. Некаторыя артэфакты захоўваюцца цяпер у Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. 

Праект аказаўся унікальным - для таго, каб манумент не прасеў і не пахіліўся, пад курган заклалі 30-метровы слупавы падмурак. А каб выключыць верагоднасць апоўзняў, бо схіл досыць круты, 35 градусаў, яго пакрылі адмысловай травой, якая сваімі каранямі стварае трывалы каркас кургана. Дарэчы, ўнутр заклалі капсулу са зваротам да нашчадкаў. 

Варта распавесці аб лесвіцы, што апяразвае пагорак. Казалі, што спраектаваў яе кіраўнік БССР у той час, Пётр Машэраў. Насамрэч гэта, канечне, не так, хаця Пётр Міронавіч і прасоваў стварэнне Кургана Славы самым актыўным чынам. Інжынер Валерый Лапцэвіч добра памятае, што для кожнай прыступкі ён праектаваў асобнае мацаванне - увесь працэс стварэння лесвіцы заняў два месяцы. 

Аб сімвалізме 

Mound of Glory2.jpg

Курган вянчаюць чатыры штыхі, хаця першапачаткова планавалі тры. Гэты вобраз сімвалізуе тры легендарныя Беларускія франты і Прыбалтыйскі фронт. Ля падножжа штыхоў знаходзіцца кальцо, на ўнутранай паверхні якога напісана: «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельцы - слава!». А з вонкавага боку кальца выяўленыя сем профіляў, якія сімвалізуюць ўдзельнікаў вайны: юная партызанка, стары-партызан, пілот, матрос, танкіст, малады і стары пехацінцы. Да 60-ай гадавіны вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мемарыяльны комплекс рэканструявалі і зноў урачыста адкрылі 1 ліпеня 2004 года. 

Побач з Курганам Славы на пляцоўцы пад адкрытым небам выстаўленая ваенная тэхніка, якая ўдзельнічала ў Вялікай Айчыннай вайне. Курган славы папулярны не толькі ў турыстаў (на працягу года на яго падымаюцца каля 4000 чалавек з розных краінаў свету). Існуе традыцыя ўскладаць кветкі да мемарыяла ў маладых, а таксама тут штогод праводзяць урачыстыя мерапрыемствы выпускнікі Акадэміі МУС Беларусі. 

Пабываць на Кургане Славы, і не палічыць, уздымаючыся, прыступкі - гэта тое ж самае, што не пабываць на яго вяршыні. Многія збіваюцца ў падліку, але мы вам па сакрэце падкажам - іх 241. Дарэчы, шмат хто верыць, што ў ясны дзень з вышыні Кургана Славы можна ўбачыць бліскучы ў промнях сонца Мінск. 

Як дабрацца да Кургана Славы 

Курган Славы з'яўляецца такім жа знакавым для ўсіх беларусаў сімвалам гісторыі Вялікай айчыннай вайны, як і музей Вялікай айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць і Хатынь. Наведаць яго - значыць аддаць даніну памяці кожнаму трэцяму беларусу, які загінуў у той вайне. Кожны з вас можа зрабіць гэта. 

Мы рэкамендуем некалькі правераных спосабаў:


Відэа

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page ''