Як жа прыемна глядзець фота з падарожжаў, успамінаць пройдзеныя маршруты і самыя прыгожыя месцы Беларусі. Раз-пораз з памяці знікаюць некаторыя моманты, і ўспомніць іх атрымоўваецца толькі пасля прагляду альбома з паездкі. Калі вы не ведаеце, дзе зрабіць добрую фатаграфію, то не варта перажываць! VETLIVA сабраў у ТОП-15 лепшыя месцы для фатаграфій Беларусі, якія гарантуюць вам яркія ўражанні і маляўнічыя фатакарткі! Паехалі!
Дзе: Любань, Мінская вобласць
Любанскія кар'еры — адно з самых папулярных месцаў для фота ў Беларусі сярод турыстаў. А як тут утрымацца, калі вакол бірузовыя азёры, сапраўды як на малюначку з Мальдывамі? Фатаграфіі з гэтых месцаў атрымліваюцца незвычайнымі і цікавымі. Толькі адна ўмова — купацца ў азёрах і адпачываць на мелавых берагах забаронена, усё ж гэта тэхнічны аб'ект. Зрабіць экзатычны здымак — заўсёды калі ласка!
Дзе: Салігорск, Мінская вобласць
Яшчэ адно «нелегальнае» месца для турыстаў — Салігорскія тэрыконы. Гэта таксама тэхнічны аб'ект, куды не пускаюць на адпачынак з палаткамі. Купацца ў мясцовых вадаёмах і, тым больш, «спрабаваць саляныя горы на густ» катэгарычна не раім. Затое, паглядзеўшы фатаграфіі, вашы сябры абавязкова спытаюць: «калі вы паспелі пабываць на Марсе ці ў афрыканскай пустыні?». Менавіта такое ўражанне ствараюць Салігорскія тэрыконы. Сумесь гліны, салі, пяску і гіпсу стварае найпрыгажэйшыя постапакаліптычныя пейзажы.
Дзе: Ждановічы, Мінскі раён
Фатаграфіі на Мінскім моры можа і звыклая справа, затое здымкі атрымліваюцца проста чароўнымі, асабліва на заходзе. Вы толькі ўявіце: свежы вецер, воплескі хваль, спеў птушак, заходняе сонца — ідэальнае месца для вандравання і файнай фотасесіі.
VETLIVA раіць: адправіцца на прагулку на яхце ці катэры па Мінскім моры. Гэта можа стаць дзіўным рамантычным падарожжам для дваіх ці вясёлай паездкай для вялікай кампаніі, з песнямі і танцамі. Выбіраць вам, але будзе класна ў любым выпадку!
Дзе: Столін, Брэсцкая вобласць
Самыя прыгожыя месцы ў Беларусі звычайна звязаны з дзікай і некранутай прыродай. Альманскія балоты — найбуйнейшы ў Еўропе комплекс верхавых, пераходных і нізінных балот. Турыстам прапануюць прайсці па эка-сцежцы, палюбавацца мясцовымі пейзажамі. Прырода тут проста шыкоўная: пад нагамі мох, вада, вакол чароты. Калі пашанцуе, то можна сабраць ягады журавін, якія растуць у гэтай мясцовасці. Не забываем рабіць фатаграфіі — яны зараджаны на поўнае захапленне сяброў і мноства лайкаў у сацыяльных сетках.
Дзе: Ельня, Віцебская вобласць
Самаму вялікаму балоту ў Беларусі налічваецца каля 9 тыс. гадоў! Гэта дзікае, старажытнае месца з унікальнай прыродай, дзе можна зрабіць добрую фатаграфію. Пры поглядзе на такія здымкі адразу ўспамінаюцца старадаўнія легенды і гісторыі, дзіцячыя казкі пра непраходны гушчар з лесунамі і вадзянікамі. Турыстам прапануюць прайсці па пешаходных маршрутах, адправіцца ў веласіпедны тур па экасцежцы і нават пракаціцца на балотаходзе. Сэлфі з жураўлямі будуць асабліва ўдалымі бліжэй да восені: каля 6 тыс. асобін гняздуюцца ў Ельні ў гэты перыяд!
Дзе: Магілёў
У гарадской мяжы Магілёва раскінуўся лес дзіўнай прыгажосці. У любую пару года там можна сустрэць парачкі, якія павольна прагульваюцца, фатографаў на вясельнай здымцы, сем'і з дзецьмі на пікніках. У пункце праката інвентара ёсць лодкі і спартыўны інвентар, а ў зімовы сезон — лыжы, санкі, цюбінгі. Пячэрск — гэта не толькі месца для фота ў Беларусі, але і цудоўны астравок прыроды для паўнавартаснага адпачынку на выхадных!
VETLIVA расказвае: Пячэрскі лесапарк — гэта толькі адна з найпрыгажэйшых славутасцяў Магілёва. Мы раім не спыняцца на ёй і пагуляць па горадзе на Дняпры! Падрабязны гайд, што паглядзець у Магілёве, дзе спыніцца і дзе паесці, чытайце ў нашым аглядзе.
Дзе: Міёры, Віцебская вобласць
Калі пашукаць, то ў Беларусі можна знайсці ўсё, у тым ліку і вадаспад! Гісторыя яго з'яўлення даволі простая: у пачатку XX стагоддзя ў рэчышчы ракі Вята ў Віцебскай вобласці ўсталявалі двухмятровую каменную сцяну — на той момант гэта было неабходна для працы мясцовай электрастанцыі. Дзякуючы гэтаму, сёння мы можам зрабіць добрыя фатаграфіі ў падножжа вадаспаду, адзінага ў Беларусі. Сцяна вады, пенныя пырскі, каменныя выступы з вады — ідэальны фон для фатакарткі!
Дзе: Браслаў, Віцебская вобласць
Не толькі Браслаўскія азёры дзівяць сваёй прыгажосцю. Пагорыстая мясцовасць побач з вадаёмамі таксама зачароўвае. Кожнае ўзвышша носіць сваё імя, а самая высокая гара завецца Маяк. Менавіта з яе лепшы агляд на акаляючую прыроду і самыя маляўнічыя фатаграфіі!
VETLIVA рэкамендуе: Браслаўскія азёры — месца з асаблівай атмасферай. Калі вы даўно жадалі апынуцца па вушы ў адпачынку на прыродзе, правесці час з сям'ёй, разбіць палатачны лагер, то трымайце курс на Браслаў. Вы зможаце парыбачыць, схадзіць у лазенку і пасмажыць шашлыкі, ды і проста выдатна правесці час. Выбірайце базы адпачынку на азёрах і атрымлівайце асалоду ад канікул на прыродзе!
Дзе: гарадскі пасёлак Ружаны, Брэсцкая вобласць
Невялікае мястэчка Ружаны нейкі час належыла вядомаму палітычнаму дзеячу Льву Сапегу. Менавіта па яго ініцыятыве ў XVII стагоддзі быў пабудаваны сапраўдны палац. З-за шматлікіх войн сёння ад яго засталіся толькі руіны, але затое якія! Нават нягледзячы на разбураны знешні від, палац Сапег завуць «Беларускім Версалем» — ці гэта не гарантыя фантастычных фатаграфій? Зрабіць іх можна падчас экскурсіі па гістарычных месцах Беларусі!
Дзе: Косава, Брэсцкая вобласць
Калі вы дабраліся да Ружанскага палаца, то праехаць міма Косава — гэта сапраўднае злачынства. Тым больш, калі там размешчаны найпрыгажэйшы Косаўскі замак. Калісьці даўно там знаходзілася рэзідэнцыя князёў Пуслоўскіх. На працягу шматлікіх пакаленняў будынак адбудоўваўся і паступова набываў сваё ўнікальнае аблічча. Косаўскі палац — гэта 12 кантаваных белых веж, што сімвалізуюць кожны месяц у годзе, ружовы дах, гатычныя спічастыя аркі, акенцы і ўзоры. Вы толькі ўявіце, якія атрымаюцца фатаграфіі!
VETLIVA распавядае: з Косаўскім палацам звязана вельмі шмат цікавых гісторый. Менавіта таму ён згадваецца ў нашым артыкуле пра загадкавыя месцы Беларусі. Кажуць, што па начах калідоры палаца ахоўваў самы сапраўдны ручны леў, а ў адной з залаў падлога была выкладзена залатымі манетамі! Цяжка сказаць, што з гэтага выдумка, а што праўда, але пафантазіраваць на экскурсіях у Косава можна ў любым выпадку!
Дзе: вёска Сар’я, Віцебская вобласць
Прысядзібны касцёл размешчаны ў 90 км ад Полацку. Высокі, неагатычны храм з чырвонай цэглы быў пабудаваны ў XIX стагоддзі па замове мясцовага землеўладальніка. Ён загадаў узвесці дзіўны храм, які б увасабляў прыгажосць яго жонкі, якая рана пайшла з жыцця. Дзякуючы гэтай сумнай гісторыі, сёння мы можам зрабіць здымкі на фоне ўнікальнай царквы ў віктарыянскім стылі! Жадаеце незвычайную фатаграфію? Тады мы адназначна раім наведаць царкву Успення Найсвяцейшай Багародзіцы!
Дзе: вёска Сынкавічы, Гродзенская вобласць
Дзейсны праваслаўны храм-крэпасць у Сынкавічах быў пабудаваны ў самым пачатку XVI стагоддзя і налічыў ужо больш за 500 гадоў. Мецэнатам будаўніцтва быў вялікі князь ВКЛ Вітаўт. Царква абароннага тыпу з чырвонай цэглы — гэта не зусім тыповая для Беларусі архітэктура, таму селфі на яго фоне будзе выглядаць асабліва хораша і цікава.
Дзе: вёска Гервяты, Гродзенская вобласць
Беларускі Нотр-Дам — сапраўдная знаходка для турыстаў. З арыгіналам, вядома, супернічаць не зможа, але вытанчанасці і элегантнасці яму сапраўды не займаць! Больш таго, ён уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў у Беларусі! Пабываць тут і не зрабіць некалькі здымкаў — немагчыма, бо нездарма Траецкі касцёл уваходзіць у спіс самых фотагенічных месцаў краіны! Ужо захацелі паехаць? Тады далучайцеся да экскурсій і наперад за прыгожымі фатаграфіямі!
Дзе: вёска Сула, Мінская вобласць
А вы калі-небудзь марылі адправіцца ў мінулае? Мы прапануем зрабіць гэта на экскурсіях у парк інтэрактыўнай гісторыі «Сула». Тут можна пракаціцца на дракары як сапраўдныя вікінгі, наведаць рыцарскі фэст, пабываць на стаянцы першабытных людзей — і ўсё гэта ў адным месцы. Вы толькі ўявіце, якія яркія і незвычайныя фатаграфіі атрымаюцца на абшарах Сулы! Усё яшчэ не ўпэўнены, што варта туды ехаць?
Дзе: курортнае мястэчка Нарач, Мінская вобласць
Беларускае мора, жамчужына Беларусі, блакітныя вочы краіны — як толькі ні звалі Нарачанскія азёры. А ўсё таму, што гэта самы вялікі і прыгожы комплекс вадаёмаў. Фатаграфіі на беразе возера, пасярод воднай роўнядзі, асабліва ў перадсвітальныя гадзіны — яркія і прыгожыя здымкі, якія яшчэ доўга будуць захоўваць успамін пра вандраванне да Нарачанскага парку!
Беларусь — шматгранная і дзіўная краіна! Тут амаль у кожнай вёсачцы можна знайсці штосьці незвычайнае. Найпрыгожы замак, старадаўняя царква, рукатворны вадаспад і нават горы — усё гэта хаваецца ў розных кутках сінявокай! Гледзячы на ўзрушаючыя фатаздымкі, вы не толькі нанова пражывеце тыя дзіўныя моманты, успомніце яркія эмоцыі, але і захочаце зноў прайсціся па маршруце вандравання!
А вы жадаеце пабываць у такіх месцах, зрабіць выдатныя фатаграфіі і назапасіцца ўражаннямі на год наперад? Тады трымайце руку на пульсе разам з VETLIVA і сачыце за нашымі артыкуламі пра Беларусь!
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
На байдарках па Іслачы. Наш досвед.
Крамбамбуля, Minsker і вышыванка: што прывезці з Беларусі?
1
2...
487