Гастратур па Беларусі: дзе паесці па-княжацкаму?

Гастратур па Беларусі: дзе паесці па-княжацкаму?

29.08.2021

Кулеш, мачанка, бігос, верашчака, капыткі… Не, гэта не лаянкі на тарабарскім, а цалкам рэальна стравы беларускай нацыянальнай кухні, якія існуюць і зараз. І калі вы думаеце, што яна абмяжоўваецца толькі дранікамі і калдунамі, тады надышоў час раз і назаўжды развеяць гэтыя міфы! У эфіры VETLIVA, і гэта наш лікбез па гастранамічным турызме Беларусі.

Гайд па нацыянальнай беларускай кухні

Мясны рулет і паштэт ў зеляніны з падліўкай

Гісторыя нацыянальнай беларускай кухні

Традыцыі кухні беларусаў сыходзяць каранямі ў сівую мінуўшчыну. Шматлікім рэцэптам ужо не адно стагоддзе — можна нават працытаваць класіка беларускай і польскай літаратуры Адама Міцкевіча:

Бігос варылі ў кацялках. Сказ многаслоўны
Не перадасць той колер, пах і смак цудоўны.
Пачуе мешчанін звон рыфмаў, слоў парадак,
А смак і застанецца толькі ў цьме здагадак.
Каб песні ацаніць літоўскія і стравы,
Здаровым трэба быць, вяртацца трэ' з аблавы.
Ды і без тых прыправаў вельмі смачнай ежай
Бігос бывае. Ўраз з гароднінаю свежай
Капуста квашаная да яго бярэцца,
Што, згодна прыказкі, у рот сама кладзецца.
Закрытая ў катле з прыправамі і з мясам,
Гатуецца, пакуль уся не сойдзе квасам,
Пакуль агонь яе не змякчыць і не сцісне,
А з берагоў начыння з парай вар не свісне
І не напоўніцца паветра араматам. («Пан Тадэвуш»)

Збанок з тушанай капустай і мясам і хатні хлеб

Вось так вялікі паэт апеў у сваёй несмяротнай паэме простую сялянскую страву пад назвай «бігос» (тушаная кіслая капуста з мясам). «Але аўтар жа піша пра Літву, а не пра Беларусь!», усклікнеце вы, і маеце на тое рацыю. Аднак нагадаем, што доўгі час наша краіна знаходзілася ў складзе Вялікага княства Літоўскага, таму асаблівасці беларускай нацыянальнай кухні звязаны з літоўскімі кулінарнымі традыцыямі. Больш таго, практычна ўсе рэцэпты нацыянальных страў беларускай кухні ўжо тады былі сабраны ў асобную кнігу пад назвай «Літоўская кухарка» (1848 год). Не так даўно, у 2013 годзе, выданне здабыла другое жыццё, і зараз паспрабаваць стравы, якія елі самі князі і шляхта, можа кожны!

Як і ў любой іншай краіне, у Беларусі гістарычна склалася так, што сялянская ежа была простай, але смачнай, сытнай і заўсёды свежай. Знаць аддавала перавагу экзатычным стравам, а таксама дзічыне. Мяса з'яўлялася на стале беларуса толькі па святах (у буднія дні яго звычайна замяняла сала, якое салілі прама са шкурай і выкарыстоўвалі пры падрыхтоўцы розных гарачых страў накшталт верашчакі), а месца дэсертаў займалі кісялі або здобныя пірагі. Акрамя мясных страў, традыцыйнай святочнай стравай беларусаў была куцця — каша, звараная з цэлых зерняў пшаніцы (радзей ячменю ці іншых круп), якую звычайна рыхтавалі на Каляды.

Малочная каша з разынкамі, міндалем і грэцкім арэхам

Затое ў рацыёне ўвесь час прысутнічалі рыба і грыбы, з якіх таксама гатавалі мноства розных страў. З часам мяса і малочных прадуктаў сталі ўжываць больш, але бульба па-ранейшаму займала ганаровае месца на стале беларусаў.

Смажаная маладая бульба з кропам

Цікавыя факты пра беларускую нацыянальную кухню

  1. Сапраўды, менавіта бульба складае асноўную частку рацыёну беларусаў, аднак галоўная асаблівасць заключана ў тым, што перад падрыхтоўкай яе крышаць на тарцы. Дранікі, клёцкі, калдуны гатуюцца менавіта такім спосабам.

  2. А вось час гатавання некаторых страў проста рэкордны. Той жа бігос па ўсіх правілах павінен тушыцца больш за суткі, а ялавічыну, згодна з некаторымі рэцэптамі беларускай нацыянальнай кухні, маглі гатаваць да трох дзён!

  3. Стравы з пшанічнай мукі і салаты сталі рыхтаваць у Беларусі толькі ў дваццатым стагоддзі.

  4. Бульба настолькі папулярная, што ў сярэднім кожны беларус з'ядае па паўкіло гэтага прадукта штодня!

  5. З-за любові шляхты да палявання і мясу зубраў гэтыя высакародныя жывёлы ледзь не зніклі з твару зямлі. Пры гэтым сучасныя беларусы ўжываюць практычна ў два разы менш мяса, чым суседзі-палякі.

  6. Бульба патрапіла ў Беларусь прыкладна ў 1670 годзе. Да гэтага часу яе замянялі рэпа, бручка, пастарнак і тапінамбур. А сяляне нават з на першы погляд непрыдатнага ў ежу бурачнага бацвіння прымудраліся ствараць ядомыя стравы: яго захоўвалі ў скляпах, квасілі і нават марынавалі!

Запечаныя качыныя шыйкі з бульбай

Гастранамічны тур у Беларусь, ці дзе вас накормяць вельмі смачна

Такім чынам, мы падышлі да самага цікавага! Людзей, якія сядзяць на дыеце, папярэджваем: да гэтага былі кветачкі. Прачытаўшы наступны абзац, нават людзі з жалезнай сілай волі рызыкуюць сарвацца і пусціцца ў гастранамічнае вандраванне па Беларусі разам з намі. VETLIVA падзеліцца з вамі сакрэтамі, дзе пакаштаваць стравы, прыгатаваныя згодна з усімі старадаўнімі тэхналогіямі.

  • Беларускія аграсядзібы — гэта не толькі актыўны адпачынак на прыродзе ўдалечыні ад горада. Тут гатуюць выключна з натуральных прадуктаў, у большасці выпадкаў з тых, якія прама тут і атрымалі. Да прыкладу, на «Хутары Ёдзішкі» вядуць селекцыйна-племянную працу: жывёлы не харчуюцца камбікармамі, а значыць, іх мяса на 100% не ўтрымоўвае ні антыбіётыкаў, ні іншых шкодных дадаткаў, якіх нямала ў пакупных прадуктах. А вось сядзіба «На Зарэчнай вуліцы» славіцца якраз адраджэннем народных абрадаў і традыцый, ды і шэф-кухар тут — прыроджаны віртуоз. Толькі паглядзіце на гэта фота стравы нацыянальнай кухні, прыгатаванай там — сапраўдны кулінарны шэдэўр!

Смажаныя рабрынкі з грыбамі

  • Наступнымі месцамі, куды VETLIVA рэкамендуе адправіцца, будуць беларускія агратурыстычныя і этнакультурныя комплексы. Па сваёй сутнасці, яны мала чым адрозніваюцца ад сядзібаў, хіба што вас чакае тут больш забаў — ад розных коннаспартыўных да вогненных шоў — і комплексу спадарожных паслуг. З ежай таксама поўны парадак!

Вараная бульба з гароднінай

  • Музейныя комплексы пад адкрытым небам — сапраўды, тут, як нідзе, моцныя беларускія традыцыі. У «Дудутках» вас пачастуюць сапраўдным хлебам з печы і «гарбатай» (чаем з некалькіх відаў духмянай травы), у «Строчыцах» размешчаны рэстаран «Беларуская карчма», дзе падаюць выключна стравы беларускай кухні, а ў «Суле» ні ў якім разе не прапусціце магчамасць паспрабаваць старку (не, мы не маем на ўвазе высакародную дынастыю з папулярнага серыяла «Гульня прастолаў» — гаворка ідзе пра традыцыйны моцны алкагольны напой на травах).

Сала на пожагах і старка

  • Ахвотнікам адправіцца ў гастранамічны тур па Мінску мы падкажам некалькі рэстаранаў, якія спецыялізуюцца і гатуюць тыя ж нацыянальныя стравы беларускай кухні з бульбы, але строга па старадаўніх рэцэптах. За аўтэнтычнай ліцвінскай кухняй запрашаем у «Вільна» і «Кухмістр» — менавіта тут вы паспрабуеце такія ж стравы, якія бывалі на сталах шляхты, гараджан і духавенства часоў ВКЛ. Калі ж вам па душы бульбяныя клёцкі, калдуны і іншыя нацыянальныя стравы беларускай кухні, прыгатаваныя па традыцыйных рэцэптах — сардэчна запрашаем у рэстараны «Васількі», «У Барысыча» і «Ракаўскі бровар» (у апошнім, дарэчы, яшчэ і вараць найсвежае піва). Клятвенна запэўніваем: будзе смачна!

Мясны булён з бульбай

Кулінарныя фэсты і гастрафэсты Беларусі

Пабываць на вясёлым свяце і заадно паспрабаваць беларускія стравы? Чаму б і так! Менавіта такое баўленне часу прапануюць шматлікія фэсты Беларусі, якія штогод збіраюць тысячы гасцей у розных кутках нашай краіны.

VETLIVA нагадвае: у перыяд пандэміі шматлікія фэсты адмяняюцца або пераносяцца на іншую дату. Так што лепш лішні раз пераканацца загадзя, ці адбудзецца тое ці іншае мерапрыемства.

Фэсты страў беларускай кухні

Такім чынам, паспрабаваць беларускія нацыянальныя стравы, а таксама вулічную кухню можна падчас фэстаў. І пра самыя файныя мы раскажам ніжэй.


Мотальскія прысмакі

Маленькія бутэрброды з каўбаскай і марынаванымі агурочкамі

Аграгарадок Моталь сам па сабе з'яўляецца культурным феноменам нашай краіны. У ім пражывае ўсяго каля 5 000 жыхароў, але кожны з іх бязмерна ўлюбёны ў сваю малую радзіму. Напрыклад, ці ведаеце вы, што ў Моталя ёсць свой слоўнік? У ім скрупулёзна сабраны словы мясцовага дыялекту. Але і гэта яшчэ не ўсё! Славіцца Моталь сваімі «прысмакамі». Каб іх паспрабаваць, у пачатку жніўня ў аграгарадок з'язджаюцца людзі з усіх куткоў Беларусі.

Толькі ўявіце: беларускія закускі можна паспрабаваць у дварах прыватных хат! Прычым некаторыя гаспадыні нават гатуюць прама на вачах гасцей. Маталяне славяцца сваёй гасціннасцю і з радасцю ёю дзеляцца з усімі гасцямі свята. Сала, хатняя каўбаса, хрусткія агурочкі, фаршыраваная рыба — не будзем раздражняць ваш апетыт пералікам усяго, чым звычайна частуюць на фэсце «Мотальскія прысмакі». Лепш адкладзіце ўсе справы і аднойчы наведайце гэтае вясёлае мерапрыемства!


Lidbeer

Вялікая гуртка піва

Цёмнае і светлае, эль і портар, разліўное і бутэлечнае… Практычна штогод у пачатку верасня горад Ліда становіцца піўной сталіцай сінявокай. Месца абрана невыпадкова: менавіта тут быў заснаваны адзін з самых старых бровараў краіны, вядомы брэнд Беларусі «Лідскае». А якое ж піва без традыцыйнай бульбачкі і каўбасак на грылі! Сустракаюцца і больш экзатычныя варыянты нацыянальных беларускіх страў, напрыклад, шашлык з перапёлкі.

VETLIVA рэкамендуе: каб не разрывацца паміж жаданнем пазнаёміцца з Лідай і наведаць усе лакацыі фэсту, адпраўляйцеся сюды разам з экскурсіяй. Так у вас атрымаецца і ў замку пабываць, і горад паглядзець, і яшчэ мноства іншых славутасцяў убачыць.


Вішнёвы фэст

Вялікі кошык свежых вішань

А вы ведаеце, што Глыбокае лічыцца не толькі горадам смачнай згушчонкі, але і вішнёвай сталіцай Беларусі? Штогадовае вясновае свята збірае ў горадзе аматараў кісла-салодкай ягады. Не абыходзіцца без святочнага шэсця на чале з Вішнёвай каралевай, спартовых і забаўляльных мерапрыемстваў, пасадкі саджанцаў. Падчас свята напоі з вішні льюцца ракой, а да іх падаюцца традыцыйныя беларускія стравы на аснове пунсовай ягады, напрыклад, варэнне, павідла, выпечка, наліснікі і іншыя ласункі. А яшчэ ў горадзе ёсць, што паглядзець: выдатны варыянт сумясціць пазнавальны і гастранамічны турызм у Беларусі.

Рада ад VETLIVA: вам больш даспадобы духмяныя клубніцы? Тады фэст «Лунінецкія клубніцы» для вас! Адзначаюць яго ў канцы чэрвеня, і на дзень аграгарадок проста тоне ў клубніцах. Суправаджаецца свята забаўляльнымі праграмамі, конкурсамі, шэсцем на чале з Прыгажуняй-клубнічкай і дэгустацыяй беларускіх традыцыйных страў на аснове галоўнай гераіні свята.


Дзень агурка

Слоічкі з засоленымі агуркамі і свежыя агуркі

А вось Шклоў у нас лічыцца агурочнай сталіцай краіны. Кожны год у жніўні тут праходзіць вясёлае свята, на якім можна сустрэць самыя розныя гатункі агуркоў і стравы беларускай нацыянальнай кухні на аснове гэтай гародніны. Тут можна паспрабаваць ядраную агурцоўку, агурочнае пячэнне і нават шампанскае з агурка! І ўсё гэта прыпраўлена яркай праграмай: шэсцем ражаных у «агурочных» гарнітурах, упрыгожваннямі ў выглядзе агуркоў, рознымі тэматычнымі фотазонамі і іншымі агурочнымі забавамі. Адным словам, гэта трэба ўбачыць і прачуць асабіста!

Рада ад VETLIVA: калі вам больш па душы памідоры, то і ў гонар гэтай гародніны ёсць асобнае свята. У канцы жніўня адпраўляйцеся ў Іўе: сімвалам райцэнтра ўжо даўно стаў тамат, і некалькі гадоў запар тут арганізуюць свята ў яго гонар.


Гаспадарчы сыр

Галоўкі розных гатункаў сыру

Яшчэ адно цікавае свята праходзіць у Слаўгарадзе. З назвы зразумела, што свята прысвечана сыру. І тут яго будзе ў лішку! Жадаеце — дэгустуйце новыя гатункі, жадаеце — удзельнічайце ў гульнях і майстар-класах, жадаеце — адпраўляйцеся на экскурсію ў музей пад адкрытым небам. Ён прысвечаны знакавай бітве Паўночнай вайны, што адбылася пад Лясной 9 кастрычніка 1708 года. Дарэчы, бітву пры Лясной зараз нават клічуць «маці Палтаўскай бітвы». Так што сумна тут не будзе ні аматарам нацыянальнай кухні Беларусі, ні фанатам гісторыі.

Гастрафэсты

Мясныя закускі, сыры, хлеб, гародніна і соусы

Гастранамічныя фэсты ўжо сталі для нашай краіны звыклымі. Гэта і Vulitsa Ezha, дзе кожны ахвотнік можа паспрабаваць вулічную ежу ад сапраўдных шэф-кухароў, і экэфэст «Пастарнак», дзе частуюць выключна па-экалагічнаму чыстай ежай, і іншыя мерапрыемствы. А яшчэ рэстараны беларускай кухні ў Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродна і Віцебску часта далучаюцца да рэспубліканскіх гастрафэстаў, якія праходзяць у досыць незвычайным фармаце. Кожная ўстанова фармуе сэт з некалькіх страў, які прапануюць паспрабаваць за фіксаваны кошт на працягу вызначанага часу. Прычым порцыі парой проста велізарныя, а таму гэта выдатны варыянт для пар і невялікіх кампаній сяброў.

Топ-10 страў беларускай нацыянальнай кухні

Напрыканцы мы распавядзем пра стравы, не паспрабаваўшы якія, лічыце, што вы і не бывалі ў Беларусі. Такім чынам, пачнём з канца:

10 месца: бацвінне. Халодныя супы — сапраўднае выратаванне ад цяжкай летняй спякоты! І бацвінне — суп з бурачнага адвара напалову з квасам, даданнем сечанай зеляніны і адварных яйкаў — адна з самых смачных страў такога плану.

9 месца: наліснікі. Дэсерты займаюць у беларускай нацыянальнай кухні адмысловае месца, і наліснікі не выключэнне. У адрозненне ад бліноў, яны не з'яўляюцца самастойнай стравай, а служаць «пакаваннем» для розных, часцей за ўсё тварогавых начынняў. Пальчыкі абліжаш!

Наліснікі, нацыянальная страва Беларусі

8 месца: кулеш. Раз ужо гаворка зайшла пра дэсерты, немагчыма не згадаць яшчэ адзін. Кулеш — гэта ўвараная да кансістэнцыі кісяля сумесь са свежых ягад, якую падаюць разам з белым хлебам і блінамі.

7 месца: збіцень. Адмысловае месца займаюць напоі беларускай нацыянальнай кухні. У склад збітня ўваходзілі вада, мёд, перац, гваздзік, лаўровы ліст і мускатны арэх. Ужывалі яго як у халодным, так і гарачым выглядзе: узімку «для сугрэву», а ўлетку — каб выратавацца ад спякоты.

6 месца: крамбамбуля. Пра старку мы ўжо пісалі вышэй, надышоў час крамбамбулі — беларускага традыцыйнага дужага алкагольнага напоя. Склад практычна такі ж, як у збітня, толькі замест вады — гарэлка (спірт) з даданнем мускатнага арэха, мёда, карыцы, гваздзіка, чырвонага і чорнага перцу.

5 месца: верашчака. Сапраўдны гонар беларускай нацыянальнай кухні з «гаворачай» назвай: падчас падрыхтоўкі сумесь «верашчала», гэта значыць гучна трашчала падчас смажання.

4 месца: пячысты. Мабыць, самая нетыповая для сучаснай кухні страва — запечаная бараніна. І хоць цяпер мяса барана са свечкаю не знойдзеш, раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

Запечаная бараніна

3 месца: скіслы чорны хлеб. Наш топ быў бы няпоўным без стравы, якая «ўсяму галава». Паспрабаваўшы яго аднойчы, пакупнога вы ўжо ніколі не захочаце.раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

2 месца: куцця. «Але гэта ж проста каша», расчаравана падумаеце вы. А вось і не! Нездарма куццю рыхтавалі толькі раз на год — паскаштуйце гэтую страву самі і пераканайцеся, наколькі яна смачная!раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

1 месца: дранікі. Вы напэўна абурыцеся, бо іх не спрабавалі хіба што афрыканцы, якія жывуць на іншым краю Зямлі. Але VETLIVA за свае словы адказвае: пкаштаваўшы хоць раз беларускія дранікі, ніякіх іншых вы ўжо папросту не захочаце! раней яго было ў Беларусі ў дастатку.

Дранікі, нацыянальная страва Беларусі

Беларусь знойдзе шлях да вашага сэрца праз страўнік

Хтосьці аддае перавагу сушы, хтосьці жыць не можа без пасты ці піцы, а хтосьці і дня не можа пражыць без бульбы. І гэты хтосьці — не абавязкова беларус. Магчыма, адправіўшыся ў гастратур і паспытаўшы стравы са спісу вышэй, вы станеце сапраўдным знатаком беларускай нацыянальнай кухні. Ці вы ўжо паспелі паспрабаваць усё з нашага топу і вам ёсць, з чым параўноўваць? Кухню якой краіны вы лічыце самай смачнай? Дзяліцеся меркаваннямі ў каментарах, стаўце лайкі, а VETLIVA у Блогу будзе працягваць знаёміць вас з усімі аспектамі жыцця ў Беларусі.


ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


9
1

Вярнуцца да спісу