24.12.2020 Каменюкі
«Заповедной тропой пробираюсь к ручью, где трава высока, там, где заросли гуще...» Гэтыя радкі кампазіцыі "Песняроў" зрабілі Белавежскую пушчу вядомай абсалютна ўсім жыхарам былога СССР. Важнасць гэтага рэліктавага лесу, што займае велізарную тэрыторыю, і раскінуўся на дзве краіны, Беларусь і Польшчу, для ўсёй Еўропы цяжка пераацаніць. Толькі каля 40% Белавежскай пушчы даступныя сёння чалавеку, а астатняе - неруш, некранутая прырода, у якой знайшлі свой дом рэдкія віды жывёл і птушак.
Першая згадка пра запаведны лес на гэтых землях датуецца 983 годам нашай эры. У XIV стагоддзі князь Ягайла забараніў паляваць і высякаць старажытны лес. У 1569-1795 гадах Белавежская пушча была на землях Рэчы Паспалітай, а потым стала часткай Расійскай імперыі. Кацярына II сваім указам дазволіла тут паляваць на любых жывёлін, апроч зуброў.
XX стагоддзе ледзь не знішчыла Белавежскую пушчу. Спачатку падчас Першай сусветнай вайны немцы яе няшчадна высякалі, а драўніну вывозілі эшалонамі ў Германію. У гэты ж час яны практычна цалкам зьнішчылі тут папуляцыю зуброў. Толькі калі Белавежская пушча стала часткай БССР, дзяржава ўзяла пад ахову гэтую тэрыторыю і стварыла запаведнік. Пачалася карпатлівая селекцыйная праца па адраджэнні зуброў і іншых відаў жывёл у гэтых лясах. Цяпер папуляцыя зуброў налічвае больш за 1200 галоў.
У наш час у Белавежскай пушчы налічваецца больш за 25 відаў дрэў і 900 відаў раслін, значная частка якіх унесеная ў Чырвоную кнігу. Ёсць дрэвы-рэлікты, якiм больш за 600 гадоў, іх стаўбуры могуць абхапіць некалькі чалавек, узяўшыся за рукі.
У Белавежскай пушчы прадумана ўсё, каб турысты маглі на свае вочы пабачыць усю яе прыгажосць і магутнасьць, і пры гэтым не пашкодзілі б флоры і фауне. Пасярод лесу на 20 гектарах знаходзяцца прасторныя вальеры, у якіх жывуць дзікія жывёлы. Людзі могуць назіраць за аленямі, казулямі, рысями, ваўкамі, мядзведзямі і, вядома, зубрамі практычна ў іх натуральным асяроддзі.
Многія прыязджаюць у Белавежскую пушчу, каб на свае вочы пабачыць тое самае месца, дзе было падпісанае пагадненне аб распадзе СССР. Сядзіба Віскулі і дагэтуль існуе, дабрацца да яе можна нават у карэце, запрэжанай коньмі. Рамантычна і хораша!
Што яшчэ паглядзець? Музей прыроды, у якім можна даведацца пра Белавежскую пушчу, прагуляўшыся з аўдыёгідам і разгледзеўшы экспанаты. Яшчэ Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій у вёсцы Перароў. Фактычна гэта старажытная сядзіба, а экспанатамі ў ёй сталі прадметы побыту мясцовых жыхароў XIX стагоддзя.
Ну і як можна наведаць Белавежскую пушчу, ня заехаўшы ў сядзібу Дзеда Мароза! Прычым зазірнуць да казачнага дзядулі можна цягам усяго году - гаспадар вас сустрэне, правядзе запаветнымі сцежкамі і ўсё пакажа. У снежні і студзені ў Дзеда Мароза проста аншлаг - кожны дзень прыбываюць дзесяткі аўтобусаў з дзецьмі, а яшчэ ж яму трэба і на ўсе лісты адказаць!
Чаму варта пабываць у Белавежскай пушчы? Усё проста - гэта ўнікальнае месца сілы для Беларусі, прызнанае ва ўсім свеце. Нездарма ў 1992 годзе яна была ўключаная ў спіс спадчыны ЮНЕСКА, а праз год атрымала статус біясфернага запаведніка.
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Мірскі замак: цікавыя факты аб легендарным месцы
Брэсцкая крэпасць - сімвал мужнасці і гераізму
1
2...
475