Брэсцкая крэпасць - сімвал мужнасці і гераізму

11.12.2020 Брэст

Узвядзенне крэпасці і яе лёс

1.jpg

Першая асацыяцыя, якая ўзнікае ў сувязі з Брэсцкай крэпасцю, - гэта небывалы гераічны супраціў савецкіх воінаў ў 1941 годзе. Сапраўды, у гісторыі крэпасці гэта самая галоўная і трагічная падзея. Аднак летапіс легендарнай Брэсцкай крэпасці пачаўся значна раней, за стагоддзе да гэтага. Крэпасць была ўзведзеная з 1836 па 1842 гады і была ў той час сапраўдным шэдэўрам ваеннай інжынернай думкі. Цэнтральная частка крэпасці, цытадэль, месціцца на выспе паміж Бугам і двума рукавамі ракі Мухавец, а пад'ёмныя масты аб'ядноўвалі ў адзіную прастору яшчэ тры штучныя выспы. Брэсцкую крэпасць дапрацоўвалі да самага пачатку Першай сусветнай вайны, але ўсё ж не паспелі ажыццявіць да канца ўсе архітэктурныя ідэі. Цытадэль атачаў двухпавярховы будынак абарончага тыпу даўжынёй амаль два кіламетры. У ім былі казармы на 12 тысяч чалавек, а на ніжнім паверсе - казематы, якія немагчыма было разбурыць артылерыяй таго часу. Таксама крэпасць абаранялі больш за шэсць кіламетраў валаў вышынёй да 10 метраў.

Гэта быў важны фарпост на ўскрайку Расійскай імперыі. Яму надавалі настолькі вялікае значэнне, што, напрыклад, расійскі імператар Мікалай I наведаў Брэсцкую крэпасць ажно сем разоў за час свайго кіравання.

У 1915 г. Брэсцкую крэпасць акупавалі нямецкія войскі і знаходзіліся там да 1918 года, пакуль не быў падпісаны Брэсцкі мір, у выніку якога крэпасць адышла да Польшчы. З 1920 па 1939 там месціўся польскі гарнізон.

Першыя нямецкія бамбардзіроўкі накрылі крэпасць ўжо на другі дзень пасля пачатку Другой сусветнай вайны, 2 верасня 1939 гады. Праз 20 дзён Брэст і Брэсцкая крэпасць былі перададзеныя Чырвонай арміі і сталі такім чынам часткай СССР.

Далейшую гераічную гісторыю Брэсцкай крэпасці ведаюць усе. 22 чэрвеня 1941 года германская армія напала на СССР, і першым на яе шляху ўстаў гарнізон Брэсцкай крэпасці. Фашысты планавалі захапіць яе за лічаныя гадзіны, але гэта не адбылося. Немцам быў пададзены нечуваны ўрок мужнасці, і з самага пачатку Гітлеру далі зразумець, што Савецкі Саюз не ўпадзе да яго ног, як гэта здарылася шмат з якімі краінамі Еўропы.

Крэпасць у пасляваенныя гады

Брестская крепость4.jpg

Пасля вайны крэпасць уяўляла сабой змрочныя руіны, і толькі яны ведалі, як доўга тут трывалі баі. Памятаеце крылаты выраз «руіны гавораць»? Гэта пра Брэсцкую крэпасць. Па надпісах, якія пакідалі яе абаронцы на сценах, у праёмах вокнаў і дзвярэй, стала зразумела, што нямецкія войскі паспяшаліся адрапартаваць, што крэпасць здалася ўжо да 1 ліпеня. На самой справе - і гэта пацвярджалі жыхары Брэста, якія засталіся жывымі, - да першых чыслаў жніўня з крэпасці раз-пораз было чуваць стральбу, пасля чаго гітлераўцы везлі ў гарадзкі шпіталь сваіх салдат і афіцэраў з раненнямі. Абаронцы Брэсцкай крэпасці супраціўляліся да апошняга патрона.

Мемарыяльны комплекс у цяперашнім, знаёмым нам выглядзе адкрылі ў 1971 годзе, да 30-годдзя пачатку Вялікай айчыннай вайны.

Чаму варта наведаць Брэсцкую крэпасць?

Брестская крепость2.jpg

Таму што толькі там усведамляеш увесь жах вайны. Замест тысячаў словаў гавораць самі за сябе шчарбіны на сценах крэпасці, алплаўленая цэгла, а ўражанне ад манумента «Смага» такое моцнае, што забыць яго не атрымаецца ніколі.

На тэрыторыі крэпасці ёсць яшчэ адзін аб'ект, які заўсёды выклікае цікавасць турыстаў. Гэта археалагічны музей «Бярэсце», размешчаны на Валынскім умацаванні. Там можна ўбачыць сапраўдныя зрубы хат і брукаваныя дрэвам вуліцы старажытнага гарадзішча ХIII стагоддзя, якія цудоўным чынам захаваліся дзякуючы балоцістай глебе і былі адкрытыя археолагамі. Тут жа выстаўленыя прадметы побыту і культуры таго часу. Вельмі раім наведаць гэты музей, каб паглядзець закансерваваны сярэднявечны горад, з якога і пачаўся Брэст.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page ''