10 месцаў для вяселля ў Беларусі
10 месцаў для вяселля ў Беларусі
26.03.2019
Беласнежная сукенка, дзясяткі гасцей, шчаслівыя ўсмешкі і слёзы ад шчасця на вачах… Менавіта такім мы ўяўляем сабе ідэальнае вяселле. І, мабыць, самае важнае ў арганізацыі галоўнага дня ў жыцці жаніха і нявесты становіцца выбар месца для вяселля. Класічны роспіс у Загсе ці тэматычная выязная цырымонія? Сціплыя вячоркі ў крузе сям'і ці свята на шырокую нагу ў рэстаране? VETLIVA прыгатаваў для вас агляд самых незвычайных варыянтаў для арганізацыі вяселля ў Беларусі.
Вяселле ў Мірскім замку
Мабыць, самы рамантычны варыянт, дзе можна правесці вяселле:
- маладых сустракае прыдворны цырымоніймайстар ці сам Пане Каханку,
- знакамітая Мірская свацця запатрабуе доказы шчырасці пачуццяў маладых,
- цырымонія праходзіць у адной з самых прыгожых залаў замка — Партрэтнай.
І гэта ўжо не кажучы пра астатнія прыемныя бонусы такога шлюбу: святочнае застолле можна арганізаваць у раскошным рэстаране Мірскага замка, а першую шлюбную ноч — правесці прама ў замку, у шыкоўных апартаментах!
Вяселле ў сядзібе
Дзе адзначыць вяселле, як не на прыродзе? Такі сэрвіс прапануюць практычна ўсе беларускія аграсядзібы. Калі прыкінуць, у гэтым можна ўбачыць суцэльныя плюсы:
ёсць, дзе размясціць гасцей — ад невялікага вяселля на 10-20 чалавек да маштабных банкетаў, дзе колькасць запрошаных вылічаецца сотнямі;
ёсць, дзе арганізаваць застолле — а ў шматлікіх сядзібах вашых гасцей яшчэ і пачастуюць стравамі беларускай нацыянальнай кухні;
можна арганізаваць разнастайныя забаўкі — ад катання на веласіпедах і квадрацыклах да шашлыкоў на мангале і лазні (усё абмяжоўваецца толькі вашай фантазіяй і магчымасцямі аграсядзібы);
свежае паветра, прыгожыя фатаграфіі на фоне прыроды і шматлікае іншае, чаго пазбаўлены вясельныя цырымоніі, якія арганізуюцца ў горадзе.
Вяселле ў шыкоўным мінскім гатэлі ці гасцініцы
Раскошны інтэр'ер, ветлівыя афіцыянты, вытанчаныя стравы — калі вы думаеце, дзе правесці вяселле, каб было, як у кіно — лепшага месца, чым гатэль ці гасцініца Мінска, не знайсці. Рэстаран зачыняецца на спецабслугоўванне, і ніхто не ўварвецца на ваша свята. Фота- і відэаздымка ў такім месцы атрымліваюцца проста шыкоўнымі — хоць кожны год пераглядвай.
Вяселле ў беларускай глыбінцы
Традыцыйны шлюб па-беларуску, ці «вяселле» — гэта маштабнае свята, да якога рыхтаваліся доўга і з размахам адзначалі на працягу некалькіх дзён (а то і тыдняў). Любілі нашы продкі пагуляць на шырокую нагу! Таму чаму б і...так! Вы толькі падумайце: перад запаветным заключэннем шлюбу трэба было прайсці цэлы квэст:
сватаўство («заручыны») — сваты прыязджалі да нявесты з караваем, а дыялог бацькоў жаніха і нявесты адбываўся ў стылі бойкага гандлю (таварам выступала нявеста),
дзявочнік («дзявочы вечар»),
выпяканне каравая — адзін з самых важных этапаў традыцыйнага вяселля,
выкуп нявесты, які адбываўся пасля прыбыцця жаніха і яго «дружыны»,
дельба каравая,
непасрэдна вяселле (якая працягвалася ў хаце жаніха).
Не кожны арганізм можа вытрымаць такое шматдзённае свята!
Зараз модна прытрымлівацца народных традыцый. Адсвяткаваць вяселле ў беларускай глыбінцы напэўна захочуць тыя, хто ўжо пабываў на экскурсіі «Свет беларускіх мястэчкаў». Аўтэнтычныя вёсачкі з іх неапісальна прыгожымі храмамі вабяць сюды мноства падарожнікаў — чаму б не абраць іх у якасці месца для вяселля?
Вяселле ў стылі рок, фэнтэзі і інш.
Існуе і абсалютна процілеглы варыянт — для самых крэатыўных маладых, якім падабаюцца модныя тэндэнцыі. Вяселле, дзе ўсё апрануты ў герояў папулярнага серыяла «Гульня тронаў», сапраўды запомніцца гасцям! Асабліва калі яе яшчэ і зладзіць у сценах сярэднявечнага замка — уражанняў будзе проста мора!
Вяселле на беразе мора
На першы погляд сувязь паміж Беларуссю і морам можа падацца незразумелай. Але не забывайце пра бязмежнае Мінскае мора, дзе адзначыць вяселле аддаюць перавагу натуры рамантычныя, закаханыя ў водныя абшары. Прафесійныя фатографы дзеюць цуды і здольныя зрабіць такія фота, што ад сапраўднага мора ніхто і не адрозніць (за выключэннем тых, хто пабываў на свяце асабіста). А яшчэ тут ёсць санаторыі, і ў іх зусім не абавязкова лячыцца! У кожнай беларускай здраўніцы ёсць выдатны рэстаран, дзе можна ўладкаваць застолле і правесці першую шлюбную ноч у камфортных нумарах — прама пасля рамантычнаага роспісу на беразе Заслаўскага вадасховішча.
Вяселле на цеплаходзе
«На цеплаходзе музыка грае», спявала калісьці Вольга Зарубіна лірычную песню пра няшчаснае каханне. Але мы жадаем расказаць пра нагоду шчаслівую і яшчэ адно класнае месца для вяселля ў Беларусі. Калі свыта прызначана на летнія месяцы, а вы любіце прагулкі па вадзе — для арганізацыі вяселля можна наняць цэлы цеплаход. Толькі прадстаўце: грае вясёлая музыка, карабель павольна плыве па водным абшары ці пагойдваецца, стоячы на якары… Асабліва файна гэта выглядае ўвечары, калі яркія агні адлюстроўваюцца ў вадзе… Незабыўнае відовішча! Аднак, калі ў вас слабы вестыбулярны апарат, забудзьце пра гэты варыянт. Ніжэй мы раскажам пра яшчэ адзін выдатны выхад для аматараў вады.
Зладзіць банкет у аквапарку
Гатовы паспрачацца, пра такі варыянт вы нават не думалі! І ўсё ж у «Лебядзіным» з радасцю арганізуюць для вас незвычайнае свята. Не трэба прытрымлівацца дрэс-коду, галоўнае — пачакаць дваццаць хвілін перш, чым ісці купацца і катацца на горках.
Вяселле ў «Дудутках»
Пракаціцца з ветрыкам на святочна ўпрыгожанай брычцы, выкаваць сабе падкову як заклад будучага сямейнага шчасця і зляпіць чыгун — першы посуд для новай сям'і — усё гэта можна зрабіць у музеі старадаўніх рамёстваў «Дудуткі». Нават калі вам ужо даводзілася бываць тут на экскурсіі, паверце, гэта неба і зямля! Тут вам і прырода, і мноства найцікавейшых лакацый (гамарня, хата бортніка, бровар з сапраўдным самагонным апаратам, хата млынара, старадаўні млын і інш.), і мноства іншых пацех, якіх няма нідзе больш.
Вяселле ў Батанічным садзе
Завяршае наш топ напэўна самае рамантычнае месца Мінска, дзе можна адзначыць вяселле. Вы толькі паглядзіце на гэтыя дрэвы: навошта траціць грошы на традыцыйную вясельную арку, калі тут сама прырода (ну і трохі людзі) ужо паклапацілася пра стварэнне цэлай аркады? Батанічны сад выдатны ў любую пару года, таму адзначыць тут свята — ідэальны варыянт для тых, хто не жадае выбірацца за горад, але ўсё ж жадае быць максімальна набліжаным да прыроды.
Падаруйце сабе свята, якое вы заслугоўваеце
Выбар месца для вяселля — гэта заўсёды дылема, бяссонныя ночы і надзея, што лакацыя, якая вам падабаецца, будзе вольная ў той дзень, на які прызначана цырымонія. Спадзяемся, нашы варыянты змаглі вас пераканаць, што ў Беларусі можна адсвяткаваць вяселле не горш, чым у Еўропе ці Амерыцы. Як той казаў, любы капрыз — за вашы грошы! Дарэчы, зусім не абавязкова прадаваць апошнюю кашулю для таго, каб аплаціць вясельныя крэдыты. Шматлікія з прапанаваных намі варыянтаў даволі бюджэтныя. Галоўнае — кахайце і будзьце каханымі!
Дзяліцеся артыкуламі ў сацсетках, стаўце лайкі і чытайце наш Блог!
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Чытайце таксама
І банкет наладзіць, і дзелавую сустрэчу арганізаваць: сэрвісы гасцініц і гатэляў Беларусі
Топ-10 музеяў Беларусі. Частка 1
Барада, вышыванка і дранік: чэк-ліст месцаў беларускай кухні

