Барада, вышыванка і дранік: чэк-ліст месцаў беларускай кухні

27.02.2019

Так выйшла, што сезон 2018-2020 гадоў быў абвешчаны ў Беларусі гадамі малой радзімы. Магчыма, менавіта дзякуючы гэтаму за апошні год так узрасла цікавасць да «месцаў сілы»: рэйтынг кафэ і рэстаранаў, якія прапануюць нацыянальныя стравы, узрос да нябёсаў. Сёння VETLIVA распавядзе вам пра самыя топавыя ўстановы нацыянальнай беларускай кухні ў Мінску.

Лепшыя рэстараны беларускай кухні ў Мінску

Нацыянальная кухня ў Мінску

Рэстаран «Кухмістр»

Знаходзіцца дадзеная ўстанова ў самым цэнтры горада, на вул. Карла Маркса, 40. Яго спецыфіка — старабеларускія стравы (сялянскія закускі) і сапраўдныя «ліцвінскія» стравы (шляхецкія і мяшчанскія далікатэсы). Калі вырашыце пабываць тут, VETLIVA рэкамендуе абавязкова паспрабаваць найсмачнейшуую «верашчаку». Гэта незвычайная «белая каўбаса» не пакіне абыякавым ніводнага аматара «смачна паесці ў Мінску». Сярэдні чэк тут складае каля 30-35 BYN. Але можна знайсці ў меню пазіцыю і за 1 рубель: «халяўкі». І хай вас не бянтэжыць двухсэнсоўная назва стравы. Па сутнасці, гэта вельмі смачныя бутэрброды з салам і салёным агурочкам.

Верашчака, нацыянальная беларуская страва

Кафэ «Камяніца» на Першамайскай, 18

Гэта ўстанова падыдзе для тых, хто любіць смачна і нядорага паесці. Фішка гэтага месца не толькі традыцыйная беларуская ежа (пячыста, мачанка, калдуны і т.п), але і варывы з «кулінарнай кніга байнэту». Рэцэпты для яе на конкурснай аснове прыдумлялі жыхары ўсёй Беларусі сумесна з парталам tut.by. Лепшыя з іх сталі стравамі рэстарана. Напрыклад, «Рэцэпт Бабулі Дуні», які ўяўляе сабою так званыя «бычыныя семяннікі пад пікантным соусам». Кажуць, гэта вельмі моцны афрадызіяк.

Рэстаран «Дранікі» па адрасе пл. Свабоды, 4

Назва гэтага месца адказвае ўсім аматарам «тыповага беларускага пытання»: «Дзе паесці дранікі ў Мінску?». Як вы ўжо здагадаліся, спецыфіка дадзенага месца — «тыя самыя бульбяныя аладкі». «Дранікі» прапануюць некалькі дзясяткаў варыяцый, а таксама класічны «суп у хлебе», самалепныя «варэнікі» і студзіну. Сярэдні чэк тут — прыкладна 20 BYN.

Дранікі ў Беларусі

Рэстаран «Вільна»

Адна з самых знакамітых і «спрадвечна беларускіх» устаноў у Мінску. Яго спецыфіка — нацыянальная кухня Беларусі 18-19 стагоддзяў. Лайфхак ад VETLIVA: калі раптам вы прачнуліся рана раніцай і прама невыносна захацелася смачна паесці нацыянальнай кухні, то бяжыце на  вул. Мірашнічэнка 1а (праўда, не бяжыце занадта хутка, рэстаран адкрываецца ў 12.00). Тут вашай увазе прапануюуць: кугеліс, грачаныя бліны, «лайвегайла вурас». І не, гэта не замова. Гэта свіныя рулецікі.

Нацыянальная беларуская страва

Кафэ «Агінскі» на Варанянскага, 12

Гэты прадстаўнік вядомай сеткі адрозніваецца нізкімі коштамі і нацыянальным афармленнем. Усё тут нагадвае вам, што вы ў «сінявокай»: арнамент на свяцільнях, сценах, мэблі і г.д. А кухня здзівіць вас «варыятыўнымі карткамі»: больш за 7 відаў дранікаў, старажытныя «дзяруны» (старэйшыя браты «калдуноў»), самі калдуны 5–ці розных відаў і 4 віды смажаніны.

Рэстаран хуткага абслугоўвання «Ліда»

Для шматлікіх гасцей сталіцы дзейнічае прымаўка: «Былі ў Мінску і не зайшлі ў Ліда? Лічыце, што вы не былі ў горадзе». Запэўніваем, вам сапраўды варта наведаць дадзеную ўстанову. Бістро пакажа вам сваю адкрытую кухню, і вы заўважыце — галоўны бог тут бульба. Так што калі вы аматар дэмакратычных коштаў, «potatoes» і «паесці ў Мінску нацыянальную кухню нядорага», то вам відавочна сюды!

Нацыянальная кухня Беларусі

Загарадны цэнтр «Графскі маёнтак»

Калі вам калі-небудзь захочацца выехаць за тэрыторыю сталіцы і сапраўды адпачыць ад шуму і мітусні, VETLIVA раіць вам заехаць менавіта сюды. Месца размешчана прама ў цэнтры экалагічнага турызму «Станькова». Шматвяковы лясны масіў, таямнічы вадаём, сярэднявечны інтэр'ер, сытная і смачная ежа — вось прычыны прыехаць сюды. А дабілі нас аўтарскі хлеб і адаптаваныя пад «сярэднявечную Беларусь» бургеры (гамбургер «Егерскі», «Панскі» і т.д).

Графскі маёнтак каля Мінска

Дзе смачна паесці ў Мінску: апошнія павучанні

Такім чынам, мы спадзяемся, вы зразумелі, што ўстаноў беларускай кухні ў сталіцы вялікае мноства. Яны здольныя насыціць страўнік любога кліента, які незадаволена бурчыць, няхай гэта будзе студэнт ці заезджы шэйх з краін заморскіх. Просім не крыўдзіцца, калі менавіта ваша любімая ўстанова не патрапіла ў топ. Вы заўсёды можаце выправіць гэта прыкрае непаразуменне, расказаўшы пра яго ў каментарах. Але галоўнае памятайце: паесці нацыянальнай ежы ў Мінску нядорага і смачна магчыма! (а не толькі ў Макдональдсе гамбургер з'есці).

Дзяліцеся артыкуламі ў сацсетках, стаўце лайкі і чытайце наш Блог!


ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


8

Вярнуцца да спісу