04.08.2021
Віншуем пераможцаў сумеснага конкурсу VETLIVA і сеткі АЗС «Беларуснафта».
Мы атрымалі ад вас больш за 50 цікавых маршрутаў па славутасцях нашай краіны: вядомых замках і маляўнічых азёрах, старадаўніх сядзібах і незвычайных касцёлах. Абраць тры лепшыя было сапраўды складана, але ўсё ж прыйшлося:
1. Ягор Юркевіч з калекцыяй маршрутаў па Міншчыне, крэйдавых кар'ерах і зоне адчужэння атрымлівае сертыфікат на 50 BYN на пакупкі ў сетцы АЗС «Беларуснафта» + сертыфікат на 50 BYN на браніраванне адпачынку на Vetliva.by.
2. Юрый Шакель за маршрут па Браслаўскіх азёрах атрымлівае сертыфікат на 50 BYN на пакупкі ў сетцы АЗС «Беларуснафта» + сертыфікат на 50 BYN на браніраванне адпачынку на Vetliva.by.
3. Наталлі Мядуніцы за займальны маршрут па заходняй Беларусі дастаецца сертыфікат на 50 BYN на пакупкі ў сетцы АЗС «Беларуснафта» + ільняная торба і тэрмакубак з падстаўкай ад VETLIVA.
Яшчэ тры ўдзельнікі з цікавымі, крэатыўнымі і маляўнічымі маршрутамі атрымліваюць ільняныя торбы з сувенірнай прадукцыяй ад VETLIVA:
Андрэй Адамовіч
Юлія Турукіна
Таццяна Пашкевіч
Мы дзякуем усім, хто прыняў удзел у конкурсе. Калі вы не выйгралі, не хвалюйцеся. Вам абавязкова пашанцуе ў наступны раз! У нас наперадзе яшчэ шмат цікавых праектаў! Сачыце за інфармацыяй у сацсетках і на нашым сайце.
Станьце часткай «VETLIVA CLUB»: усё пра праграму лаяльнасці
Адкрыты запіс на экскурсіі ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік
Звярнуцца да народных традыцый і заняцца спортам: у Сілічах прапануюць адпачываць па-новаму
100-кіламетровы маршрут для сплава на байдарках з'явіцца ў Брэсцкай вобласці
1
2...
487