08.07.2021 Брэст

Да восені 2021 года ў Брэсцкай вобласці з'явіцца новы турыстычны маршрут для сплава на байдарках па рацэ Мухавец. 

Падчас падарожжа турысты пабываюць у чатырох раёнах: Брэсцкім, Жабінскім, Драгічынскім і Кобрынскім. Працягласць турмаршрута — 100 кіламетраў.

Стартавая кропка — в. Белін у Драгічынскім раёне. У населеным пункце ўжо пабудавалі цэнтр байдарачнага турызму і праката. Тут турыстам прапануюць арандаваць усе неабходныя рэчы, пачынаючы ад байдарак і палатак і заканчваючы біноклямі. Тыя, хто любіць больш расслаблены адпачынак, змогуць пракаціцца па Мухаўцы на шматмесцавым катамаране.

У вёсцы Селішча, што таксама размешчана ў Драгічынскім раёне, узводзяць 20-мятровую вышку. З узвышша можна будзе любавацца выдатнай панарамай на бліжэйшыя тэрыторыі, у тым ліку заказнік «Званец».

Нягледзячы на тое, што маршрут разлічаны на 100 кіламетраў, турысты змогуць абраць яго скарочаны варыянт. Напрыклад, праплысці толькі ад вёскі Белін да Селішча, што складзе 15 кіламетраў, затым сысці на бераг, адпачыць, паглядзець славутасці, пабываць у бліжэйшых сядзібах і далей рушыць у шлях. Каля ракі ўладкуюць адмысловыя стаянкі для гэтых мэт.


Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''