28.05.2021 Мядзель
Спецыялісты праекта VETLIVA выступілі па тэлебачанні! 25 траўня ў выпуску праграмы «Наша раніца» на тэлеканале АНТ вядучы спецыяліст аддзела продажаў Паліна Вельб і кіраўнік праекта Зміцер Марозаў расказалі пра тое, дзе можна адпачыць на Нарачы. Падзяляемся гэтай карыснай інфармацыяй з вамі.
Мядзельскі раён — упадабанае месца беларускіх турыстаў і гасцей з іншых краін. Прыцягвае не толькі дзікая прырода нашай краіны, але і магчымасці адпачыць з карысцю, паправіўшы здароўе ў сучасным і ўтульным санаторыі.
На тэрыторыі раёна іх аж 9 — «Нарач», «Нарачанка», «Нарачанскі бераг», «Спадарожнік»,«Журавушка», «Чайка», «Белая Русь», «Сосны» і «Прыазёрны». Апошні, напэўна, самы папулярны.
Санаторый «Прыазёрны» размешчаны ў маляўнічым месцы — на беразе возера Нарач. Апроч расслабленага адпачынку і лячэбных працэдур, да паслуг турыстаў вялікі спа-цэнтр і басейн з саўнамі.
Для пражывання даступныя пакоі ў шматпавярховых карпусах, а таксама сучасныя і ўтульныя хаткі і катэджы. Прычым кошты цалкам лаяльныя. Напрыклад, аднаму чалавеку пражыванне ў стандартным нумары, уключаючы 3-х разавае харчаванне і нават пералік лячэбных працэдур, абыйдзецца ў 110 BYN у дзень.
Санаторый «Прыазёрны» ідэальна падыдзе як для адасобленага адпачынку, так і для актыўнага — усёй сям'ёй ці кампаніяй.
Апроч санаторыяў, на тэрыторыі раёна размешчана мноства катэджаў і сядзібаў, якія кожны год прыцягваюць мноства турыстаў.
Што да актыўнага адпачынку, то і яму на Нарачы знойдзецца месца.
З года ў год турыстаў прыцягвае этнаграфічны музей пад адкрытым небам «Наносы-Наваселле», які размяшчаецца на Нарачанскім паўвостраве. Гэта цэлы музейны комплекс, куды ўваходзяць музеі хлеба і кнігадрукавання, вадзяны млын, які дзейнічае, і два вятракі, аптэкарскі сад і шматлікае іншае. Абыйсці ўсё за дзень проста немагчыма!
Дарэчы, бліжэйшая экскурсія ў «Наносы-Наваселле» адбудзецца 30 траўня. Вы яшчэ паспееце запісацца. Шукайце і іншыя экскурсіі па Мядзельскім раёне, выкарыстоўваючы фільтр «Нарач».
1
2...
476