27.04.2017

Авіякампанія "Белавіа" і Нацыянальны аэрапорт Мінск апынуліся ў топе самых пунктуальных авіякампаній і аэрапортаў у свеце. Мінскі аэрапорт паставілі ў адзін шэраг з аэрапортам Баве (Францыя), Ньюкасл (Брытанія) і інш.

Даследаванне, якое з кастрычніка мінулага года па сакавік 2017 праводзіла кампанія OAG з Велікабрытаніі, дазволіла "Белавіі" і Нацыянальнаму аэрапорту Мінск увайсці ў топ-10 і заняць ганаровае 8-ае месца ў рэйтынгу самых пунктуальных авіякампаній і аэрапортаў. Каб патрапіць у лік аб’ектаў даследавання, авіякампанія павінна здзяйсняць не менш за шэсцьсот рэйсаў штомесяц, прычым вылет ці прылёт з затрымкай больш, чым на 15 хвілін, ужо лічыцца спазненнем. Паводле дадзеных, атрыманых у выніку даследавання, за перыяд з кастрычніка 2016 па сакавік 2017 Нацыянальны аэрапорт Мінск ажыццявіў крыху больш за 90 працэнтаў рэйсаў без спазнення, а авіякампанія "Белавіа" - 88,8 %.

Нацыянальнаму аэрапорту Мінск было прысвоена 5 зорак, якія даюцца за вынік ад 90 да 100 працэнтаў пералётаў, выкананых без спазнення, а кампаніі "Белавіа" - 4 зоркі (87,5%-89,9%). Кампаніі, якія падчас даследавання атрымалі меней 75% рэйсаў без спазненняў, у рэйтынг уключаны не былі.

Вярнуцца да спісу