1
09:00 - 19:00 (MSK)
Пошук па сайте
Вобласць / Рэгіён:
Медыцынскія профілі:
Медыцынскія паслугі:

Адкрыты запіс на экскурсіі ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік

Адкрыты запіс на экскурсіі ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік

26.05.2021

Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік — месца, якое ярка дэманструе трыўмф прыроды над чалавецтвам. Пасля страшнай тэхнагеннай катастрофы тэрыторыя Украіны і Беларусі была забруджана і стала непрыдатнай для пражывання людзей. Іх перасялілі ў іншыя рэгіёны, гарады і вёскі закінулі, доступ на тэрыторыю строга абмежавалі. Так было да 2018 года, калі было вырашана арганізоўваць экскурсіі ў забароненую зону. 

Плошча Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка складае 2162 км2. Ён не толькі самы вялікі ў Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе. Знаходзіцца ён на поўдні Гомельскай вобласці і мяжуе з Украінай. За 30 гадоў без чалавека прырода практычна адабрала назад свае валоданні. На дахах хат растуць дрэвы, праз пабітыя вокны цягнуць галіны дзікія яблыні, па былых дзіцячых пляцоўках гуляюць лясныя звяры. Тэрыторыю запаведніка насяляе мноства чырвонакніжных відаў жывёл Беларусі — конь Пржэвальскага, чорны бусел, беркут, арлан-белахвост і шматлікія іншыя. Мабыць, менавіта тут ва ўсёй красе і можна ўбачыць прыроду нашай краіны. 

У 2021 годзе арганізавана ўсяго тры экскурсіі ў Зону адсялення. Даты заездаў — 26 чэрвеня, 24 ліпеня, 21 жніўня. Зарэгістравацца неабходна да 15 чэрвеня, 13 ліпеня і 10 жніўня адпаведна. 

Экскурсія разлічана на адзін дзень. Група адправіцца з Мінска ў 4 раніцы і далей накіруецца па маршруце Мінск— Бабруйск—Калінкавічы—Хойнікі—КПП «Бабчын». 

Экскурсія ў самым запаведніку стартуе з 8:30 і скончыцца ў 16:30 у КПП «Глуховічы». Арыентыровачны час прыбыцця ў Мінск —23:00. 

Прачытаць падрабязней пра экскурсію і забраніраваць месца можна па спасылцы.

Вярнуцца да спісу

Рэкамендуем аздараўленне

211230, Віцебскі раён, д. Малыя Лётцы , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 260 km
  • У санаторыі ёсць чатыры ўласныя ўнікальныя крыніцы мінеральнай вады.
Ад 312.00 BYN / ноч