02.12.2016 Мінск

Прадстаўнікі кампаніі «Aon Risk Solutions» склалі рэйтынг бяспечных краін для падарожжаў і адпачынку турыстаў.

Швейцарыя, Люксембург, Аўстрыя, Швецыя, Харватыя, Чэхія, Ісландыя і Фінляндыя - ўзначалілі спіс краін, у якія можна не задумваючыся адпраўляцца для падарожжаў.

Небяспечнымі краінамі для турыстаў прызнаны Афганістан, Самалі, Емен, Сірыя.

Беларусь размясцілася сярод краін з нізкім узроўнем небяспекі для турыстаў - такіх, як Польшча, Літва, Германія, Англія, ЗША і Канада.

Вярнуцца да спісу