30.04.2021 Мінск

Калі вы жадалі, але так і не паспелі наведаць фэст ліхтароў у Батанічным садзе, то вам вельмі пашанцавала — ён працягнецца да 16 траўня.

Унікальнае шоў прадставілі гараджанам і гасцям сталіцы 12 сакавіка. Увесь гэты час яно карысталася папулярнасцю, наведвальнікаў было вельмі шмат. Таму арганізатары вырашылі працягнуць яго час працы.

У «Каралеўстве чароўных агнёў» прадстаўлены 25 светлавых экспазіцый, якія ажываюць з заходам сонца. Наведвальнікі могуць таксама пачуць легенды пра кожнага персанажа. Для гэтага спатрэбяцца толькі смартфон з выхадам у інтэрнэт і навушнікі. Аудыягід раскажа, чаму на паляне так шмат чырвоных кветак, чаму багатыры баяцца грыбоў, як мясцовыя жыхары пазбавіліся ад цмокаў і шматлікае іншае.

Прыходзьце, сумна не будзе!

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''