01.07.2021

Любіце падарожнічаць, спрабаваць новае і не баіцеся дзяліцца адкрыццямі і эмоцыямі? Тады новы сумесны конкурс ад гіда па Беларусі VETLIVA і сеткі АЗС «Беларуснафта» для вас! 

Стварыце новы турыстычны маршрут па краіне, падзяліцеся ўражаннямі ад вандроўкі і атрымайце каштоўныя прызы — сертыфікаты на паліва і адпачынак! 

Прызы: 

1 месца — сертыфікат на пакупкі ў сетцы АЗС «Беларуснафта» на 50 BYN і сертыфікат для аплаты паслуг на сайце vetliva.by на 50 BYN 

2 месца — сертыфікат на пакупкі ў сетцы АЗС «Беларуснафта» на 50 BYN і сертыфікат для аплаты паслуг на сайце vetliva.by на 50 BYN

3 месца — сертыфікат на пакупкі ў сетцы АЗС «Беларуснафта» на 50 BYN, брэндзіраваная льняная торба, тэрмакубак і падстаўка пад кубак ад VETLIVA

Умовы конкурсу:

  • Распрацуйце маршрут падарожжа па Беларусі з наведваннем цікавых месцаў і славутасцяў

  • Апублікуйце фатаграфіі, вашы водгукі і каментары пра маршрут у сацсетках, выкарыстоўваючы хэштег #BelarusN

  • Дасылайце фота і апісанне маршруту на пошту konkurs@brandster.by з указаннем вашых кантактных дадзеных (прозвішча, імя, імя па бацьку і тэлефон)

Працы прымаюцца да 30 ліпеня. Журы абвесціць пераможцу да 4 жніўня. Маршруты будуць ацэньваць па якасці і працягласці, крэатыўнаму падыходу да апісання і фотанапаўненню. Важна наяўнасць агульнай тэмы і ідэі, каб маршрут быў складным і цікавым. Неардынарны погляд вітаецца! 

Палажэнне пра правядзенне творчага конкурсу.

Жадаем вам натхнення і поспеху!

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''