17.06.2021 Лагойск

Зачыненыя межы паставілі шматлікіх людзей у тупік: выбар месцаў для адпачынку значна звузіўся. Затое з'явіліся прынцыпова новыя кірункі. Адзін з іх — праграма «Лета ў Сілічах» ад «ЦЭНТРКУРОРТ». Адпачынак, разлічаны на 3 ці 7 дзён, абяцае быць вельмі цікавым і карысным. 

Чаму Сілічы? 

У траўні 2021 года ў Сілічах адкрылі новы корпус, абнавілі экасцежку і закупілі новае абсталяванне — выдатная база для новых праграм. 

Новыя праграмы разлічаны на 3 і 7 дзён. Калі вы жадаеце правесці выхадныя з карысцю і адпачыць ад напружанага працоўнага рытму, 3-х дзённая праграма — аптымальны выбар. 7-мі дзённая — гэта ўжо паўнавартасны адпачынак. У тых, хто абярэ гэты варыянт, кожны дзень будзе напоўнены цікавымі падзеямі і не падобны на папярэдні. 

Што ўяўляюць сабой праграмы

Бліжэйшыя заезды 21, 28 чэрвеня і 5 ліпеня будуць цесна пераплецены з купальскай тэматыкай. Адзначыць гэта свята ў Беларусі можна згодна са старым і новым стылямі. Першы заезд 21 чэрвеня да таго ж прыходзіцца на Дзень летняга сонцастаяння, чаму таксама надалі ўвагу пры планаванні праграмы. Апроч традыцыйных скокаў праз вогнішча адпачывальнікі змогуць прыняць удзел у старажытным славянскім абрадзе — пляценні вянкоў.

Адзін день будзе прысвечаны беларускім абрадам, традыцыям і міфалогіі. Можна будзе пад кіраўніцтвам майстра спячы хлеб і даведацца, які сакральны сэнс нашы продкі ўкладвалі ў гэты звычай і як складаўся іх светапогляд. 

А ў адзін з вечароў можна будзе адправіцца на экскурсію па зорным небе. Якія назвы беларусы давалі сузор'ям і чаму, а таксама дзе ў краіне падалі метэарыты — усё гэта раскажуць падчас экскурсіі. 

На суботу, асноўны дзень, для тых, хто захоча абраць любую з праграм адпачынку ў Сілічах, пройдзе гістарычны квэст. Гэта будзе сапраўднае прадстаўленне! Мэта — дапамагчы шляхцічам вярнуцца ў сваю эпоху. Увечары нашых гасцей чакае феерычнае вогненнае шоў! 

Апроч інтэлектуальнага ў Сілічах ёсць усе магчымасці для актыўнага адпачынку. Госці змогуць прыняць удзел у спаборніцтвах па футболе, валейболу, картынгу і нават стральбе з лука. Адбудзецца семінар па ёзе. Дарэчы, кожная раніца ў Сілічах будзе пачынацца з дыхальнай гімнастыкі, што асабліва карысна для тых, хто ўжо перахварэў на COVID-19. 

А калі захочацца адпачыць ад актыўнасцяў? 

Сюжэты фонам аб'ядноўваюць 7 дзён, але ўдзельнічаць ва ўсіх актыўнасцях неабавязкова. Пры жаданні можна правесці час адасоблена, адправіўшыся на прагулку, у СПА, лазню, басейн ці на лячэбныя працэдуры. Аздараўленне таксама ўключана ў праграмы. 

Для дзяцей таксама знойдуцца заняткі па душы. Для іх арганізуюць актыўнасці, якія дазволяць дзецям правесці час з карысцю, а дарослым трохі адпачыць ад бацькоўскіх абавязкаў. 

Тры ці сем дзён правесці ў Сілічах — вырашаць вам! Які б варыянт вы ні абралі, паверце: лета будзе незабыўным! 

Сямідзённыя заезды арганізуюцца кожны панядзелак з 21 чэрвеня па 23 жніўня. Трохдзённая праграма пачынаецца з пятніцы, замовіць яе можна па 24 верасня.

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''