Мясціна другога дыхання: санаторый «Беларусія» ў Ялце

03.10.2021

Горы, мора і паўднёвае сонца… Здавалася б, што яшчэ трэба для выдатнага адпачынку? Толькі яго спалучэнне з аздараўленнем, а менавіта такі адпачынак вы правядзеце, калі вырашыце адправіцца ў беларускі санаторый ў Місхоры пад Ялтай.

Гісторыя санаторыя «Беларусія» пад Ялтай

санаторый Беларусия пад Ялтай

Гісторыя санаторыя «Беларусія» у Крыму пачалася больш за 100 гадоў таму. Першыя планы па яго будаўніцтве з'явіліся яшчэ ў 1904 годзе, аднак закладка будынка адбылася толькі праз 10 гадоў. Здраўніца адкрыла свае дзверы ў 1916 годзе. Тады яна ўяўляла сабою раскошны і прасторны будынак з вестыбюлем, гасцінай, сталовай, кухняй, 9 жылымі пакоямі і службовымі памяшканнямі на першым паверсе. На другім і трэцім размяшчаліся медыцынскія кабінеты, а таксама пакоі для пацыентаў. У кожным з нумароў быў гаўбец.

Цікавы факт ад VETLIVA: наш класік Максім Багдановіч праходзіў у Ялце рэабілітацыю пры сухотах. Лічыцца, што жыватворнае крымскае паветра дапамагае пры самых розных захворваннях дыхальнай сістэмы, у тым ліку і пры аднаўленні пасля перанесенага каранавіруса.

Да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў санаторыі з рэабілітацыяй лёгкіх былі ўжо два лячэбныя карпусы з фізіятэрапеўтычным, зубалячэбным і рэнтгенкабінетамі, а таксама лабараторыяй і інгаляторыем.

Цяпер санаторый «Беларусія» у Ялце (Місхор, Крым) з'яўляецца адной з лепшых здраўніц узбярэжжа. Напрыклад, у 2014 годзе ён атрымаў званне «Лепшы курорт Крыма». Гэта значыць, што тут ужо шмат гадоў эфектыўна дапамагаюць пацыентам, якія маюць патрэбу ў рэабілітацыі пры анкалогіі лёгкіх ці любых іншых захворваннях дыхальных шляхоў.

Тэрыторыя і нумары

нумарны фонд санаторыя Беларусь

Санаторый размешчаны ў неверагодна маляўнічым месцы, прама каля падножжа велічнай гары Ай-Петры. Такое суседства не толькі дадае прыгажосці фатаграфіям, якія вы прывезеце з адпачынку, але і дапамагае вам дыхаць яшчэ лягчэй. Бо нездарма на аснове дзеяння разрэджанага паветра на арганізм чалавека створана адна з самых незвычайных працэдур — нормабарычная гіпоксітэрапія. Пацыент папераменна ўдыхае звычайнае паветра і газавую сумесь з паніжаным утрыманнем кіслароду, дзякуючы чаму запускаюцца натуральныя ахоўныя рэакцыі арганізма, павялічваецца імунітэт і агульны тонус.

Жылыя і лячэбныя карпусы патанаюць у зеляніне ўнікальнага парку, які з’явіўся на тэрыторыі здраўніцы ў той жа час, калі яна была пабудавана. Дзякуючы зеляні, набліжанасці да мора і гор паветра тут насычана фітанцыдамі вечназялёных дрэў, а таксама іёнамі соляў марской вады. Ідэальнае месца, каб палепшыць свой стан без вялікіх намаганняў, проста гуляючы па маляўнічай тэрыторыі.

размяшчэнне ў санаторыі Беларусiя

Размясціцца можна прама на ўзбярэжжы: такі варыянт пражывання паэтычна названы «Сон у мора». І сапраўды, у водзывах пра санаторый «Беларусія» у Ялце тыя, хто ўжо тут пабываў, адзначаюць, што спалася ім проста шыкоўна! Тым больш, што ў нумарах катэгорыі «Стандарт» ёсць усё неабходнае для самага камфортнага пражывання і сапраўды райскага сну:

  • два аднаспальныя ложкі;
  • набор мэблі (тумбачка, шафа, столік);
  • санвузел, душ, сушыльня для ручнікоў;
  • тэлевізар;
  • халадзільнік;
  • кандыцыянер.

Але і ў астатніх карпусах можно размясціца не горш. У здраўніцы прапануюць забраніраваць нумары розных катэгорый і коштаў: выбірайце, вывучайце і адпраўляйцеся адпачываць на чарнаморскае ўзбярэжжа! А мы тым часам распавядзем, што ж яшчэ чакае вас тут.

Харчаванне

сталовая санаторыя Беларусь

У санаторыі паклапоцяцца не толькі пра добрае самаадчуванне адпачывальнікаў, якія прыехалі для праходжання рэабілітацыі лёгкіх. Тут заўсёды знойдзецца што паесці нават пераборлівым, бо гасцей кормяць смачна і разнастайна 4 разы ў дзень.

Адпачывальнікі размяшчаюцца ў дзвюх залах:

  1. агульным, разлічаным на 280 месцаў,
  2. VIP-зале на 150 чалавек.

Вазьміце на нататку: VIP-зала санаторыя «Беларусія» аформлена ў раскошным стылі італьянскага класіцызму. Гэта месца ідэальна падыходзіць для арганізацыі банкетаў, семінараў, канферэнцый і іншых мерапрыемстваў.

На выбар прапануюцца дыетычныя, вегетарыянскія, канфесійныя, нацыянальныя стравы. Так што можна смела адпраўляцца ў гэты санаторый з дзіцем: вы заўсёды знойдзеце, чым накарміць сваё дзіця.

Медыцынскі профіль

аздараўленчыя працэдуры ў санаторыі Беларусiя

Надышла чарга распавесці пра самае галоўнае — медыцынскі профіль здраўніцы. Тут спецыялізуюцца на лячэнні хвароб:

  • органаў дыхання неспецыфічнай этыялогіі, у тым ліку рэабілітацыі лёгкіх пасля кавіда,
  • сістэмы кровазвароту,
  • касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны,
  • скуры, падскурнай абалоніны, абмену рэчываў (толькі ў цёплую пару года).

Акрамя таго, у санаторыі круглы год рады гасцям з дзецьмі ад 4 гадоў. Гэта выдатны спосаб аздаравіцца ўсёй сям'ёй і стаць яшчэ бліжэй адзін да аднаго.

Апроч гэтага, вы можаце абраць адну з комплексных лячэбна-аздараўленчых праграм, разлічаных на мэтанакіраваную барацьбу з вызначанымі хваробамі:

  1. «Лёгкае дыханне» (комплекс працэдур для барацьбы з бранхіяльнай астмай);
  2. ««Чыстае дыханне» (для пацыентаў з самымі рознымі хваробамі органаў дыхання);
  3. «Вольнае дыханне» (для тых, хто пакутуе ад хвароб ЛОР-органаў і верхніх дыхальных шляхоў);
  4. «Чыстая скура» (дадзеную праграму прапануюць пацыентам з хваробамі скуры і падскурнай абалоніны ў цёплую пару года);
  5. «Антыстрэс» (паказана адпачывальнікам, якія ўвесь час адчуваюць стрэс);
  6. Рэабілітацыя пасля COVID-19 (для пацыентаў, якія перанеслі каранавірус).

Вольны час

іназала санаторыя Беларусiя

Тут улічаны інтарэсы ўсіх адпачывальнікаў:

  1. Для аматараў паплаваць ёсць басейн, які прыйдзецца вам даспадобы, калі мора будзе занадта халодным для купання;

  2. Можна паспаборнічаць у спрыце і дакладнасці ў гульнях на більярдзе ці ў боўлінг;

  3. Сауна, лазневы і SPA-комплекс чакаюць тых, хто без розуму ад неверагоднага рэлакса, які дораць лазневыя працэдуры;

  4. Тым, хто любіць трымаць сябе ў тонусе нават падчас адпачынку, мы парэкамендуем згуляць у тэніс ці ўладкаваць сяброўскі матч па валейболу ці футболу;

  5. Для дзяцей ёсць дзіцячы пакой з цацкамі і дзіцячая пляцоўка, дзе вашы малышы сапраўды не засумуюць.

І, вядома ж, кожнага пацешыць насычаная канцэртна-забаўляльная праграма. Гэта і мясцовыя фэсты, і рэспубліканскія святы, і тэматычныя вечары, і кінасеансы, якія дапамогуць вам адпачыць і расслабіцца. Усіх варыянтаў вольнага часу і не пералічыць, таму лепш адзін раз апрабаваць на сабе, чым некалькі разоў прачытаць.

Як дабрацца да санаторыя?

шлях у санаторый Беларусiя

Справа застаецца за малым: абраць падыходны маршрут, тып транспарта і адправіцца ў дарогу. А патрапіць сюды можна практычна любым спосабам:

  1. На асабістым аўта. І ў нас ёсць для вас каардынаты: 44.430090, 34.075540.

  2. На самалёце. Неабходна купіць авіябілет да міжнароднага аэрапорта «Сімферопаль» на рэйс «Мінск-Сімферопаль» (з перасадкай у горадзе Масква). Затым ад аэрапорта неабходна сесці на адзін з аўтобусаў № 49 і 49 А, маршрутных таксі № 98, 100 і 115 ці тралейбусаў № 54, 55 і 9 (да аўтастанцыі «Курортная»). Таксама ёсць прамы кругласутачны экспрэс і рэйсавы аўтобус «Сімферопаль (чыг вакзал)-Сімеіз» (прыпынак «Буравеснік»).

  3. VETLIVA рэкамендуе: каб не губляць час на чаканне і паездку ў грамадскім транспарце, лепш за ўсё замовіць індывідуальны трансфер. Так вы будзеце ў пункце прызначэння значна хутчэй і камфортней.

  4. На аўтобусе. З Мінска, Бабруйска, Жлобіна і Гомеля ў санаторый можна патрапіць на камфартабельных аўтобусах турыстычнага класа.

Які б маршрут і транспарт вы ні абралі — VETLIVA заўсёды гатовы дапамагчы вам у арганізацыі адпачынку ў санаторыі Беларусі, так і за мяжой. Выбірайце падыходны варыянт, а ўсё астатняе пакіньце нам. І будзьце ўпэўнены: адпачынак і аздараўленне пройдуць так, што вы будзеце з цеплынёй успамінаць пра сваё падарожжа ўвесь год!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу