Рэйтынг лепшых санаторыяў Беларусі па версіі VETLIVA

Рэйтынг лепшых санаторыяў Беларусі па версіі VETLIVA

24.12.2020

На што вы ў першую чаргу звяртаеце ўвагу, калі збіраецеся адпачыць? Чытаеце водгукі людзей, давяраеце фатаграфіям ці старанна вывучаеце ўсю наяўную інфармацыю пра курорт?

VETLIVA сабраў для вас усё і адразу ў адным артыкуле. Наш топ-10 санаторыяў Беларусі склаўся, зыходзячы з уражанняў турыстаў, якія ўжо паспелі забраніраваць пуцёўкі і адпачыць у кожнай са здраўніц. Такім чынам, прыгатуйцеся складаць ваш чэк-ліст для будучага адпачынку.

Топ-10 лепшых санаторыяў Беларусі



Санаторый «Юнацтва»: лепшы санаторый Беларусі

Дзяўчына на сеансе масажу ў санаторыі «Юнацтва»

Хто не жадае адпачыць у «Юнацтве» — той насамрэч нічога пра яго не ведае. А расказаць пра здраўніцу на беразе Мінскага мора сапраўды ёсць што.

✓ Кошт-якасць. Тут можаце супакоіцца: у нашым рэйтынгу санаторыяў Беларусі курорт нездарма займае першае месца. У кошт кожнай пуцёўкі ўключаны разнастайныя працэдуры, кансультацыі спецыялістаў з індывідуальным падыходам да кожнага госця, 3-х разавае харчаванне па сістэме «Шведскі стол». Усё роўна, абіраеце вы пуцёўку з медыцынскай, спа-, велнэс-праграмамі ці тур выхаднога дня — любы з абраных варыянтаў будзе паўнавартасным адпачынкам.

✓ Медыцынскі профіль. Курорт спецыялізуецца на дапамозе людзям з праблемамі сардэчна-сасудзістай, перыферычнай нярвовай, гінекалагічнай сістэм і хваробамі апорна-рухальнага апарата. Для кожнага кірунку распрацавана адмысловая праграма, напрыклад, «Здаровая спіна», «Здаровыя суставы», «Жаночае здароўе» і інш.

Рада ад VETLIVA: калі вы жадаеце, каб адпачынак і лячэнне былі больш эфектыўнымі — заўсёды выбірайце пуцёўкі мінімум на 10 начэй. На працягу дадзенага прамежку часу вы зможаце прайсці самую аптымальную колькасць працэдур.

✓ Унікальнасць. Ці ведалі вы, што ў санаторыі «Юнацтва» ёсць унікальны спа-цэнтр «Славянскае СПА», які ўганараваны прэстыжнымі сертыфікатамі EUROPE SPA і EUROPE SPA MED? Гэта значыць, якасць спа-працэдур у санаторыі не саступае еўрапейскім стандартам.

У «Юнацтве» ёсць усё для актыўнага і насычанага вольнага часу. Так што ніводны дзень тут не здасца вам сумным!



Санаторый «Прыазёрны»

Жанчыны ў солевай пячоры ў санаторыі «Прыазёрны»

Топ санаторыяў Беларусі быў бы няпоўны без гэтай нарачанскай здраўніцы. Адпачынак і аздараўленне ў адным з самых маляўнічых месцаў нашай краіны — што можа быць лепш?

✓ Кошт-якасць. Штогод 12 тысяч чалавек выбіраюць месцам для аздараўлення «Прыазёрным», і ў гэтым няма нічога дзіўнага. У санаторыі прапануюць комплексныя лячэбныя і SPA-праграмы, а таксама туры выхаднога дня. Так што кожны знаходзіць для сябе адпачынак па гусце і кішэні.

✓ Медыцынскі профіль. У здраўніцы дапамагаюць пацыентам з захворваннямі сістэмы кровазвароту, ЦНС, органаў стрававання і мочапалавой сістэмы, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, а таксама з парушэннем абмену рэчываў. Унікальныя праграмы, распрацаваныя адмыслоўцамі санаторыі, накіраваны на падрыхтоўку да цяжарнасці і родам, карэкцыю постаці і палягчэнне стану турыстаў з хранічнымі хваробамі.

✓ Інфраструктура. Боўлінг, більярд, сауна, трэнажорная зала, SPA-цэнтр — напэўна, прасцей пералічыць тое, чаго ў «Прыазёрным» няма. А няма тут месца суму і журбе!



Санаторый «Пліса»

Сям'я ў басейне санаторыя «Пліса»

✓ Кошт-якасць. Калі і ёсць рай для адпачынку ўсёй сям'ёй, то знаходзіцца ён у «Плісе». Адмыслова распрацаваная праграма «Здаровая сям'я» дапамагае не толькі істотна падмацаваць імунітэт, але і з’яднацца членам сям'і яшчэ больш.

✓ Медыцынскі профіль. Тут чакаюць пацыентаў з праблемамі нярвовай сістэмы, апорна-рухальнага апарата і гінекалогіі. «Жаночае здароўе», «Здаровае сэрца», «Актыўнае даўгалецце» і іншыя збалансаваныя праграмы разлічаны на людзей розных узростаў, прычым кожны адпачывальнік атрымае індывідуальны падыход.

Рада ад VETLIVA: калі пандэмія не абмінула вас, самы час падумаць пра рэабілітацыю. «Пліса» — адзін з лепшых санаторыяў Беларусі, дзе распрацавана адмысловая праграма для тых, хто перахварэў на COVID-19.

✓ Інфраструктура. У «Плісе» сумаваць і нудзіцца таксама будзе некалі: шпацыруйце па зялёнай тэрыторыі, атрымлівайце асалоду ад водных прагулак на катамаране ці лодцы ці ўладкуйце сямейны матч у валейбол ці футбол. Варыянтаў для актыўнага баўлення часу хоць дарма аддавай.



Санаторый «Сосны»

Саўна ў санаторыі «Сосны»

✓ Кошт-якасць. Водар хваёвых лясоў, неапісальная прыгажосць Нарачанскага краю ў спалучэнні з якасным медыцынскім абслугоўваннем — тое, на што не шкада аніякіх грошай. Тым больш, што пуцёўкі ў санаторый даступныя для ўсіх.

✓ Медыцынскі профіль. У «Соснах» з радасцю дапамогуць пацыентам з захворваннямі на органы кровазвароту, стрававання, дыхання, ЦНС, апорна-рухальнага апарата і мочапалавой сістэмы. Аздараўленчыя і лячэбныя праграмы, туры выхаднога дня, адпачынак для дзяцей, накіраваны на ўмацаванне імунітэту, — варыянтаў рэлакса досыць на любы густ і кішэню.

✓ Інфраструктура. Удалае размяшчэнне адразу паміж двух азёр — Нарач і Белае, — адна з нагод кінуць усё і паехаць адпачываць у «Сосны». Вы заслугоўваеце рэлакс у SPA-цэнтры і саўне, вясёлы адпачынак у караоке, купанне ў басейне і іншыя актыўнасці, якія тут арганізуюць.



Санаторый «Ружанскі»

Аквапарк у санаторыі «Ружанскі»

Санаторый не проста з басейнам, а яшчэ і са сваім аквапаркам? Чаму б і… так! Менавіта такі адпачынак прапануюць у санаторыі «Ружанскі».

✓ Кошт-якасць. У рэйтынгу санаторыяў Беларусі гэта здраўніца самая маладая (існуе з 2005 года), але ўжо стала папулярнай у турыстаў. Сучасныя нумары, найноўшая медыцынская база, прадуманасць кожнай хвіліны знаходжання тут — у «Ружанскім» вы ні на імгненне не пашкадуеце пра выдаткаваныя на пуцёўку сродкі.

✓ Медыцынскі профіль. Тут дапамагаюць рэабілітацыі пацыентам з хваробамі органаў дыхання, стрававання і кровазвароту, парушэннем абмену рэчываў, а таксама палягчаюць стан адпачывальнікаў з праблемамі жаночых палавых органаў, касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны. У кожнай комплекснай праграме ўсё прадумана да дробязяў.

✓ Інфраструктура. Адпачынак у «Ружанскім» падыходзіць для дарослых і дзяцей. Пакуль вы будзеце расслабляцца ў SPA, дзеткі будуць плюхацца ў басейне ці ліха катацца з горак. І кожны атрымае магчымасць павесяліцца і расслабіцца.



Санаторый «Спадарожнік»

Дзяўчына прымае гаючыя ванны ў санаторыі «Спадарожнік»

✓ Кошт-якасць. Што можа быць лепш за адпачынак на адным з лепшых курортаў Беларусі? Толькі адпачынак у спалучэнні з аздараўленнем. Купляючы пуцёўку ў санаторый «Спадарожнік», вы атрымліваеце ўсё і адразу: якасны адпачынак і аздараўленне + прыгажосць возера Нарач, якое знаходзіцца непадалёк. Ідэальная формула для адпачынку!

✓ Медыцынскі профіль. Дасведчаныя адмыслоўцы дапамагаюць людзям з праблемамі касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны, сістэмы кровазвароту і ЦНС. Правядзіце ў «Спадарожніку» не меней за 12 дзён і зразумееце: менавіта гэтага вам не хапала для добрага настрою і самаадчування.

✓ Інфраструктура. Блізкасць да Нарачы схіляе да пляжнага і актыўнага адпачынку. А калі вы яшчэ і аматар парыбачыць, то тут знойдзеце ўсё неабходнае для свайго хобі. Ні хваста ні лускі! 



Санаторый «Азёрны»

Аквазона ў санаторыі «Азёрны

✓ Кошт-якасць. Шматлікія турысты выбіраюць санаторый «Азёрны» таму што ён знаходзіцца пад Гродна, а таксама дзякуючы разнастайным лячэбна-аздараўленчым праграмам, якія ўлічваюць індывідуальныя асаблівасці мужчынскага і жаночага арганізмаў. Ідэальнае спалучэнне прымальнага кошту пуцёўкі і максімальнай карысці ад адпачынку!

✓ Медыцынскі профіль. «Азёрны» спецыялізуецца на дапамозе людзям з хваробамі на сістэму кровазвароту, органы дыхання, нярвовую, касцёва-мышачную, мочапалавую сістэму і парушэнні абмену рэчываў. «Здароўе жанчыны», «Дыябет 2», «Радасць руху» — выбірайце прыярытэтны кірунак і атрымлівайце асалоду ад заслужанага адпачынку.

✓ Інфраструктура. Калі непадалёк возера і лес, у вольны ад працэдур час можна з задавальненнем прагульвацца па прылеглай тэрыторыі, атрымліваючы асалоду ад цудоўнай панарамы. А калі вам па душы больш вясёлае баўленне часу — сардэчна запрашаем у аквапарк! Пракаціцеся з горкі, пагуляйце ў воднае пола — такі адпачынак сапраўды запомніцца вам надоўга!



Санаторый «Радон»

Бассейн у санаторыі «Радон»

У лік лепшых санаторыяў Беларусі нельга не ўключыць здраўніцу, якая славіцца ўласнымі крыніцамі радонавых вод. Актыўны элемент у іх складзе дапамагае пацыентам з праблемамі апорна-рухальнага апарата і ЦНС, а таксама павялічвае агульны тонус арганізма.

✓ Кошт-якасць. «Радон» — гэта санаторый вышэйшай катэгорыі, а значыць, вас тут абслужаць па вышэйшым разрадзе. Усё неабходнае ўжо ўключана ў кошт пуцёўкі, а таму ўсё, што вам застаецца зрабіць, — гэта забраніраваць яе, дачакацца запаветнай даты і ўрэшце рэшт адпачыць на ўсю катушку!

Рада ад VETLIVA: шматлікія беларускія курорты знаходзяцца досыць далёка ад пракладзеных маршрутаў. Гэта зроблена для таго, каб вы максімальна расслабіліся і адпачылі ад гарадскога шуму. Таму, каб у вас не ўзнікла праблем з дарогай, мы прапануем замовіць трансфер да санаторыя.

✓ Медыцынскі профіль. «Радон» існуе для дапамогі людзей з праблемамі мочапалавой, нярвовай і касцёва-мышачнай сістэм. Тут таксама ёсць свая праграма для рэабілітацыі пасля перанесенай пнеўманіі.

✓ Інфраструктура. Вышэйшая катэгорыя — гарантыя не толькі кваліфікаванай медыцынскай дапамогі, але і пісьменна арганізаванага вольнага часу гасцей. Для самых маленькіх тут ёсць абсталяваны дзіцячы пакой, ды і ўсе астатнія адпачывальнікі не абдзелены ўвагай: тут увесь час арганізуюцца канцэрты, творчыя вечары і іншыя інтэрактывы.



Санаторый «Буг»

Дзяўчына на сеансе масажа ў санаторыі «Буг»

✓ Кошт-якасць. Калі вы шукаеце больш танны варыянт для адпачынку — «Буг» да вашых паслуг. Якасць абслугоўвання тут застаецца на топавым узроўні. Пры гэтым самі пуцёўкі больш даступныя па кошце.

✓ Медыцынскі профіль. Медыцынская база санаторыя арыентавана на барацьбу з хваробамі сістэмы кровазвароту, органаў дыхання і касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны. Тут таксама распрацавана адмысловая праграма для людзей, якія перанеслі каранавірус.

✓ Інфраструктура. Здраўніца знаходзіцца на беразе ракі Мухавец, таму ўлетку вы можаце пракаціцца на цеплаходзе «Гродна». Ды і для баўлення часу на месцы хопіць варыянтаў: більярд, настольны тэніс, валейбол, танцавальныя і кінавечары. Кожны знойдзе сабе занятак па гусце!



Санаторый «Вясёлка»

Абедзеная зона ў санаторыі «Вясёлка»

Сярод добрых і недарагіх санаторыяў Беларусі «Вясёлка» займае асобнае месца і заслужана ўваходзіць у наш топ.

✓ Кошт-якасць. Калі вы шукаеце ціхае і спакойнае месца для сямейнага адпачынку, то «Вясёлка» выдатна падыдзе. Яна размешчана ў 20 кіламетрах ад Ліды, удалечыні ад прамзон і гарадоў. Варыянтаў пражывання маса, і ўсе яны даступныя па кошце.

✓ Медыцынскі профіль. Санаторый спецыялізуецца на дапамозе людзям, якія пакутуюць ад хвароб сістэмы кровазвароту, органаў дыхання, ЦНС, мочапалавой і касцёва-мышачнай сістэмы і злучальнай тканіны. Тут таксама дапамагаюць усім, хто перанёс COVID-19 ці жадае ахаваць сябе ад небяспечнай інфекцыі і прыняць усе магчымыя прафілактычныя меры для гэтага.

✓ Інфраструктура. Камфортныя нумары, басейн, саўна, трэнажорная зала, більярд — гэта толькі малая частка таго, што тут ёсць. Дазвольце сабе аздаравіцца і адпачывайце ў сваё задавальненне!


Усё лепшае для вас у санаторыях Беларусі

Лепшыя санаторыі Беларусі

Якую б здраўніцу вы ні абралі — вы заўсёды можаце разлічваць на самы лепшы сэрвіс і медыцынскае абслугоўванне. Усе санаторыі ў нашым топе маюць сталых кліентаў, якія штогод вяртаюцца ў іх сцены. Паспрабуйце і вы: магчыма, менавіта ў гэтым топе знаходзіцца ваш будучы фаварыт. Заўсёды лепш адзін раз пратэставаць на сабе, чым сем разоў прачытаць. А VETLIVA гатовы ўладкаваць для вас спатканне з упадабанай беларускай здраўніцай.

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


1

Вярнуцца да спісу