Топ-6 санаторыяў Беларусі для адпачынку з дзецьмі

30.07.2021

У Беларусі ёсць мноства розных варыянтаў адпачынку з дзецьмі. Гэта і падарожжы па цікавых лакацыях, і адпачынак за горадам, і пазнавальны турызм, калі малышы пазнаюць шмат новага для сябе. Ёсць і яшчэ адзін варыянт, які дазваляе сумясціць адпачынак з аздараўленнем. Гаворка ідзе пра дзіцячыя санаторыі ў Беларусі, а дакладней, тыя здраўніцы, дзе можна выдатна правесці час з сям'ёй. Мы адабралі для вас топ аб'ектаў па абласцях, каб вы маглі не планаваць доўгую дарогу, а абраць пражыванне непадалёк ад вас.

Санаторыі Беларусі: адпачынак з дзецьмі

  1. Веста (Мінская вобласць)
  2. Альфа Радон (Гродзенская вобласць)
  3. Ружанскі (Брэсцкая вобласць)
  4. Срэбныя ключы (Гомельская вобласць)
  5. Сосны (Магілёўская вобласць)
  6. Лётцы (Віцебская вобласць)

«Веста»: дзіцячы адпачынак + бацькоўскі рэлакс

Дзіцячая горка і арэлі ў сасновым лесе

Адрас: Мінская вобл., Дзяржынскі р-н, км 319+800 Брэсцкі кірунак аўтамабільнай дарогі М-1/Е-30 Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа РФ

Лячэнне. Такім чынам, адкрывае наш топ санаторый Беларусі для адпачынку з дзецьмі мінская здраўніца «Веста». Размешчана яна ўсяго ў 30 км ад сталіцы, а таму мінчанам будзе зручна дабрацца сюды на асабістым транспарце ці трансферам ад VETLIVA.

Дзяцей тут прымаюць з 3 гадоў. Магчыма і размяшчэнне з немаўлятамі: дзеці ад 0 да 3 гадоў могуць адпачываць абсалютна бясплатна без харчавання і лячэння па ўзгадненні з адміністрацыяй. А вось пачынаючы з трох гадоў адпачынак і аздараўленне падаюцца ў поўным аб'ёме. Больш за тое, у штаце здраўніцы вядуць прыём урачы-педыятры, якія ўвесь час распрацоўваюць комплексныя праграмы для лячэння маленькіх дзяцей, напрыклад, «Дзіцячую аздараўленчую». Яна складаецца з набору працэдур, накіраваных на ўмацаванне дзіцячага імунітэту і падрыхтоўку да сезонных захворванняў арганізму, які яшчэ толькі расце.

Вольны час. «Веста» па праве лічыцца адным з лепшых аздараўленчых санаторыяў для дзяцей. У вольны ад працэдур час дзеці могуць пагуляць на абсталяванай пляцоўцы, пазмагацца ў пляжны валейбол, футбол ці баскетбол улетку ці пакатацца на лыжах узімку. Тут нават ёсць уласны гарналыжны спуск: ці гэта не прычына асвоіць сноўборд ці ліха пракаціцца на цюбінгу? І гэта ўжо не кажучы пра тое, што ў «Весце» ёсць адмысловае дзіцячае меню і некалькі басейнаў.

«Альфа Радон»: як на фешэнэбельным курорце

Стульчыкі, столікі і цацкі ў дзіцячым гульнявым пакоі

Адрас: Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, в. Баравікі, Данілавіцкі з/з, 4

Лячэнне. У гродзенскім «Альфа Радоне» з толкам і расстаноўкай падыходзяць да лячэння і аздараўлення не толькі дарослых, але і дзяцей. Для павышэння імунітэту дзіцяці прапануюць тры розныя праграмы, кожная з якіх накіравана на дапамогу дзецям з рознымі праблемамі:

  1. «Здаровы школьнік. Дужы імунітэт». У санаторыі дапамогуць палепшыць стан імунітэта, каб ваша дзіця было абаронена ад небяспекі сязонных прастуд.

  2. «Здаровы школьнік. Прыгожая постаць». Падыходзіць для дзяцей з парушэннямі постаці, скаліёзам, скрыўленнем пазваночніка. Разлічана на 7 дзён для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 і на 14 дзён — для падлеткаў 12+.

  3. «Гіперактыўнае дзіця». Дапамагае палегчыць стан дзяцей ва ўзросце ад 4 гадоў з неўрозамі, парушэннямі сну і іншымі праблемамі.

Рада ад VETLIVA: выбіраючы комплексную праграму для свайго дзіцяці, не забывайце і пра сябе, асабліва калі ўжо перахварэлі на каранавірусную інфекцыю. У «Альфа Радоне» і іншых санаторыях Беларусі ёсць адмысловыя рэабілітацыйныя праграмы, якія дапамогуць вам хутчэй аднавіцца пасля перанесенага захворвання.

Вольны час. Пакуль вы будзеце знікаць на працэдурах, не хвалюйцеся за свайго дзіця! Яно будзе ў надзейных руках кваліфікаванага выхавальніка. У санаторыі ёсць абсталяваная дзіцячая пляцоўка і дзіцячы пакой. А калі гуляць надакучыць — можна ўдосталь пагарэзнічаць у аквазоне.

«Ружанскі»: сардэчна запрашаем у санаторый з аквапаркам

Басейн з горкамі і мастком

Адрас: Брэсцкая вобласць, Пружанскі раён, в. Заполле, 1А, Ружанскі з/з

Лячэнне. У «Ружанскім» ёсць усё для камфортнага адпачынку сем'яў з дзецьмі ад 0 гадоў. Напрыклад, тут ёсць праграма «Дзіця,якое часта хварэе». Яна разлічана на 7 дзён і заклікана дапамагчы дзецям са слабым імунітэтам.

Вольны час. «Ружанскі» — адзін з лепшых санаторыяў, дзе можна адпачыць з дзецьмі ў Беларусі ўжо таму, што ў ім ёсць свой аквапарк. Гэта значыць пакуль вы будзеце лашчыцца ў СПА ці праходзіць працэдуры, ваша дзіця можа пракаціцца з горак і ад душы паплюхацца ў басейне з вадой камфортнай тэмпературы. А яшчэ тут ёсць:

  • дзіцячае меню, каб вы не ламалі галаву, чым накарміць дзіця;
  • дзіцячы пакой і гульнявая пляцоўка на вуліцы;
  • дзіцячыя тэлеканалы, дзе паказваюць толькі цікавыя і пазнавальныя праграмы;
  • дзіцячыя ложачкі;
  • кваліфікаваныя ўрачы-педыятры і шматлікае іншае для таго, каб адпачынак і аздараўленне выдаліся на славу!

Рада ад VETLIVA: на Брэстчыне ёсць яшчэ адна здраўніца, якая па праве лічыцца адным з лепшых дзіцячых санаторыяў Беларусі. Гэта ДРАЦ «Колас», у якім шмат увагі надаюць не толькі аздараўленню дзяцей, але і іх развіццю. У здраўніцы ўвесь час праводзяцца культурна-масавыя мерапрыемствы і майстры сваёй справы вучаць дзяцей розным відам рамяства.

«Срэбныя ключы»: бюджэтны сямейны адпачынак на Гомельшчыне

Дзеці гарэзуюць ў дзіцячым пакоі

Адрас: Гомельская вобласць, Светлагорскі раён, в. Чыркавічы

Лячэнне. У «Срэбных ключах» прымаюць дзетак з 3 гадоў, прычым у гэтым санаторыі Беларусі для дзіцяці ёсць усё самае лепшае: сучасная медыцынская база і паслугі дасведчанага педыятра, які дапаможа распрацаваць індывідуальную праграму аздараўлення. Усё гэта ў спалучэнні з чыстым паветрам, фізічнай нагрузкай і плаваннем у басейне дапаможа арганізму адужэць і набыць натуральную абарону ад прастудных захворванняў.

Вольны час. Апроч дзіцячага басейна, у здраўніцы ёсць дзіцячы гульнявы пакой, дзе за дзецьмі сочыць выхавальнік. А на тэрыторыі «Срэбных ключоў» ёсць адразу некалькі дзіцячых гульнявых пляцовак з арэлямі, горкамі, пясочніцамі, надзіманым замкам. Сумна не будзе ні малышам, ні дзеткам старэйшага ўзросту!

Рада ад VETLIVA: санаторый «Срэбныя ключы» славіцца сваім басейнам, які з'яўляецца самым доўгім і падыходзіць для сапраўдных трэніровак па плаванні! Жадаеце даведацца, у якіх яшчэ санаторыях Беларусі ёсць добрыя аквазоны для адпачынку? Чытайце нашу падборку!

«Сосны»: дзіцячы санаторый РБ, з якім не хочацца развітвацца!

Размаляваныя фарбай дзеці ў лесе

Адрас: Магілёўская вобласць, в. Шапчыцы

Лячэнне. Усяго ў 10 км ад Магілёва знаходзіцца сапраўдны астравок выдатнага адпачынку і аздараўлення для дзяцей на прыродзе. Дзеці прымаюцца ў «Сосны» з 3-х гадоў толькі ў суправаджэнні сталых. Для маленькіх з 3 да 7 гадоў можна набыць пуцёўкі толькі з пражываннем і харчаваннем, калі вы не жадаеце, каб дзіця хадзіла на працэдуры. У штаце здраўніцы працуюць прафесійныя педыятры, якія без праблем прызначаць патрэбныя працэдуры для вашага дзіцяці.

Вольны час. Ужо шмат гадоў на базе санаторыя арганізуецца дзіцячы летні аздараўленчы лагер. За час адпачынку дзеткі так прывязваюцца адзін да аднаго, што не жадаюць адгэтуль з'яжджаць! І, вядома ж, у «Соснах» ёсць усё, каб дзеці не сумавалі: гульнявыя пакоі, дзе ёсць цацкі, якія вучаць і развіваюць здольнасці дзяцей, а таксама кожны дзень дэманструюцца добрыя і павучальныя мультфільмы, валейбольная пляцоўка, дзе ўвесь час арганізуюцца дружалюбныя матчы паміж рознымі зменамі. Адным словам, нудзіцца тут будзе папросту некалі!

«Лётцы»: адпраўляемся аздараўляцца на Віцебшчыну

Дзеці стаяць вакол чалавека з акардэонам

Адрас: Віцебская вобласць, в. Малыя Лётцы

Лячэнне. Спецыялісты дзіцячага санаторыя Беларусі «Лётцы» гатовыя прыняць на лячэнне дзяцей ад 3 гадоў у суправаджэнні дарослых. Мясцовы урач-педыятр абавязкова прызначыць самае падыходнае лячэнне, зыходзячы з гісторыі хваробы вашага дзіцяці. А таксама падбярэ індывідуальны комплекс працэдур, калі вы жадаеце проста палепшыць дзіцячы імунітэт і засцерагчы дзіця ад сезонных захворванняў.

Вольны час. Нягледзячы на тое, што адпачынак у санаторыі «Лётцы» досыць бюджэтны і даступны кожнаму, вольны час дзяцей тут арганізаваны на вышэйшым узроўні. Ёсць дзіцячая пляцоўка з каруселямі, арэлямі і горкамі. А яшчэ ўвесь час праводзяцца розныя актыўнасці і рухомыя гульні, дзіцячыя дыскатэкі і сеансы прагляду мультфільмаў. Так што вы адважна можаце адпраўляцца ў сауну ці на працэдуры, пакуль дзіця будзе весяліцца з астатнімі дзецьмі.

За здароўем і добрым настроем у санаторыі Беларусі!

У кожнай вобласці Беларусі ёсць файныя санаторыі, дзе клапоцяцца пра кожнага госця, колькі б гадоў яму ні было. Каманда VETLIVA заўсёды рада пазнаёміць вас з санаторыямі Беларусі, дзе вы можаце набрацца сіл і добра адпачыць усёй сям'ёй. Чытайце наш Блог, запамінайце самае цікавае і дазваляйце сабе той адпачынак, якога вы варты!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


Вярнуцца да спісу