10 ідэй для файнага адпачынку ў Беларусі з дзецьмі

Блог

27.07.2021

Летнія канікулы ў самым разгары, а паездка на мора вам толькі сніцца? Гэта не нагода сумаваць! У нашай краіне ёсць столькі файных месцаў, дзе (ручаемся!) вы яшчэ не бывалі. А пра некаторыя можа быць нават і не чулі. Такім чынам, куды з'ездзіць з дзіцем у Беларусі? Лавіце 10 файных ідэй ад VETLIVA!

  1. Адпачынак у Мінску і наваколлях
  2. Адпачынак у Беларусі на выхадныя з дзецьмі
  3. Адпачываем у Мінску

    Сямейны адпачынак у Беларусі можна арганізаваць па-рознаму. Ён можа быць актыўным і пазнавальным, захапляльным і спакойным. І калі ў вас ужо скончыліся ідэі, чым яшчэ здзівіць ваша дзіця, мы зараз падкажам некалькі цікавых ідэй, якія дапамогуць весела правесці час з дзіцём.

    Лета ў Сілічах

    Дзеці з аніматарамі ў лесе

    Адрас: Мінская вобласць, Лагойскі раён, РГЦ «Сілічы»

    Як яшчэ больш згуртаваць сям'ю? Мы падкажам адказ: правядзіце лета ў Сілічах! Вядомы гарналыжны курорт прапануе новы фармат адпачынку ў Беларусі з дзіцем. Усё роўна, ці абярэце вы праграму на 3 ці 7 дзён — станоўчымі эмоцыямі і ўражаннямі будзе насычана кожнае імгненне, праведзенае тут.

    Вас чакаюць:

    • захапляльныя даследаванні флоры і фаўны Мінскага ўзвышша;
    • турнір па стральбе з лука, дзе кожны зможа паспрабаваць атрымаць тытул мясцовага Робін Гуда;
    • выпечка хлеба, знаёмства з героямі беларускай міфалогіі і вандраванне па зорным небе;
    • матчы па валейболе і футболу;
    • гістарычны квэст «Выратаванне Пане Каханку», у якім зможа атрымаць перамогу толькі згуртаваная сям'я.

    Правядзіце гэта лета так, каб уражанняў хапіла на ўсю зіму!

    Паездка на «Лінію Сталіна»

    Дзяўчына і двое мужчын едуць на танку па полі

    Адрас: 31-шы км трасы Мінск-Маладзечна

    Пакатацца на сапраўдным танку? Чаму б і...так! На «Лініі Сталіна» экспанаты можна не толькі сфатаграфаваць, але і дакрануцца, пасядзець унутры і нават ліха пракаціцца на цяжкай тэхніцы. Які хлапчук не марыць пра гэта! Ды і дзяўчынкі не адмовяцца ад такога адпачынку. А калі вы вырашыце праехацца на бронеаўтамабілі БА-11, то зможаце яшчэ і пастраляць з яго гарматы! Згадзіцеся, гэта больш весела, чым віртуальныя баталіі ў гульнях пра танкі.

    Занатуйце: у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» ўвесь час ладзяцца розныя мерапрыемствы. Так што калі жадаеце атрымаць яшчэ больш эмоцый і файных уражанняў, заплануйце паездку на якое-небудзь профільнае свята, напрыклад, Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый, Дзень танкіста ці Дзень ракетных войскаў і артылерыі. Каманда музея прыкладвае ўсе намаганні, каб рэканструіраваць знакавыя бітвы розных часоў, а таму апусканне ў атмасферу вас чакае проста нерэальнае!

    У госці да БЕЛАЗаў

    Натоўп людзей каля БелАЗ

    Адрас: Мінская вобласць, г. Жодзіна, вуліца 40 гадоў Кастрычніка, 4

    Толькі паглядзіце, якімі мініяцюрнымі выглядаюць дарослыя людзі на фоне монстра айчыннага аўтапрама! Завод, дзе вырабляюць велічныя БЕЛАЗы, з якімі вы пазнаёміцеся на гэтай экскурсіі, з'яўляецца выдатным варыянтам для адпачынку з дзецьмі ў Беларусі. Ніводны малыш не застанецца абыякавым, убачыўшы ўжывую такога гіганта! А ўжо калі ён апынецца ў кабіне самаскіда — пішчаць ад захаплення будуць і дзеці, і дарослыя. Ехаць ад Мінска ўсяго нічога, а эмоцыі будуць незабыўныя!

    Спадчына вікінгаў

    Драккар, прышвартаваны на возеры

    Адрас: Мінская вобл., Ліцвенскі з/з, в. Сула, 14

    Выглядае шматабяцальна, праўда? Самы час паспрабаваць сябе ў ролі магутнага ваяра Сярэднявечча! Апускайцеся на борт дракара і здзейсняйце сямейнае вандраванне «з вараг у грэкі». І гэта не адзіная забаўка, што чакае вас падчас экскурсіі ў Сулу! Дэгустацыі, апусканне ў гісторыю ад пачатку часоў да нашых дзён, бітва на сапраўдных шаблях — тут будзе цікава людзям усіх узростаў.

    Рада ад VETLIVA: калі ўжо часу на паездкі зусім не хапае, а ваша дзіця засумавала па новых уражаннях, вы можаце звадзіць яго ў музей ката ці «Краіну мініяцюр», правесці некалькі гадзін у аквапарку ці праверыць сваю кемлівасць у квэст-пакоі. Наш гайд па забаўках у Мінску ў дапамогу!

    Хата дагары нагамі

    Дзяўчына падскоквае ў доме ўверх дном

    Адрас: Мінская вобласць, аг. Дукора, вул. Школьная, 15

    На пытанне «Куды можна з'ездзіць з дзіцем, каб сапраўды здзівіць яго?» ёсць адзін цвёрды адказ: вас чакае Дукорскі маёнтак. Перавернутая хата — гэта вясёлае выпрабаванне для непадрыхтаваных людзей. Вачамі мы бачым, што пад нагамі звычайная падлога, але калі мозг спрабуе зразумець, чаму мэбля на столі, ён, як правіла, церпіць фіяска. А раптам вашаму дзіцяці гэта атрымаецца без праблем? Гэта значыць, што ў сям'і расце будучы касманаўт!

    Ну і, вядома ж, хоць хата-пераверацень і з'яўляецца цвіком праграмы, Дукорскі маёнтак нездарма лічыцца адной з лепшых аграсядзіб Беларусі.

    Тут ёсць:

    • паляна казак, дзе ваша дзіця сустрэнецца з любімымі казачнымі персанажамі;
    • прыгожыя гістарычныя будынкі;
    • свой бровар — толькі дэгустацыя мясцовай прадукцыі строга 18+ 😉;
    • карчма, дзе гатуюць беларускія нацыянальныя стравы, і шматлікае іншае.

    Улічыце, што аднаго дня на ўсё пра ўсё можа не хапіць! Так што гэта нядрэнны варыянт адпачынку ў Беларусі на выхадныя з дзецьмі: правядзіце ў Дукоры ўік-энд і нацешцеся мясцовым каларытам.

    Куды паехаць з дзецьмі ў Беларусі: топ-5 цікавых маршрутаў

    У сінявокай ёсць мноства варыянтаў сапраўды цікавага адпачынку. Проста мы час ад часу не заўважаем іх і выпускаем магчымасць зрабіць сваё жыццё насычаным весялосцю і добрым настроем. А таму зараз VETLIVA будзе выпраўляць гэту несправядлівасць.

    Насустрач замкам, таямніцам і скарбам!

    Аніматары ў шатландскіх кілтах на фоне замка

    Складана ўявіць адпачынак у Беларусі з дзецьмі без наведвання яго галоўных архітэктурных жамчужын. У Беларусі шмат замкаў, і кожны па-свойму цікавы. І нават калі ваша дзіця не любіць гістарычныя экскурсіі і абыякава ставіцца да прыгожай архітэктуры, яму сапраўды спадабаюцца прагулкі па прасторных залах і ўздым на высокія вежы замкаў. Да таго ж тут увесь час праводзяцца розныя мерапрыемствы і фэсты. А яшчэ можна знайсці скарб і сустрэць прывіда!

    Цікавы факт ад VETLIVA: лічыцца, што ў свой час у замках Беларусі было згублена некалькі скарбаў. Напрыклад, у Нясвіжы зніклі 12 залатых апосталаў, і нікому дагэтуль невядома, дзе чны знаходзяцца. А яшчэ ў кожнага замка, які сябе паважае, ёсць свой асабісты прывід: пра гэта мы, дарэчы, ужо пісалі ў гэтым артыкуле.

    У гасцях у зубраў

    Сапраўдныя беларускія зубры ў поле

    Адрас: Брэсцкая вобласць, в. Камянюкі, вул. Пушчанская

    Убачыць станістых прыгажуноў у натуральных умовах пасялення — гэта вельмі выдатна! Прычым арганізаваць гэту сустрэчу можна не толькі ў знакамітай Белавежскай пушчы, але і ў іншых нацыянальных парках Беларусі. І ўсё ж мы парэкамендуем наведаць менавіта пушчу, і зараз раскажам, чаму.

    Ці ведаеце вы, дзе жыве беларускі Дзед Мароз? Правільна: афіцыйная рэзідэнцыя галоўнага навагодняга чараўніка знаходзіцца менавіта ў Белавежскай пушчы. Аднак гэта не значыць, што ўлетку дзядуля гасцей не прымае. Наадварот: ён рад маленькім гасцям круглы год! А таму і вам не трэба чакаць наступлення зімы, каб падарыць свайму дзіцяці свята.

    Рада ад VETLIVA: наведванне пушчы ўваходзіць у праграму мноства розных тураў па Беларусі. Усяго за некалькі дзён вы даведаецеся шмат новага, убачыце дзіўныя славутасці і пабываеце там, дзе яшчэ не бывалі!

    Падарожжа па Браслаўскіх азёрах

    Сям'я ў выратавальных камізэльках на лодцы

    Дзе адпачыць у Беларусі з дзецьмі так, каб канікулы ім запомніліся? Падарыце ім воднае падарожжа, бо гэта не толькі весела, але яшчэ і вельмі цікава! Міма праплываюць маляўнічыя пейзажы, ад вады вее прахалодай, вы ў асяроддзі сваёй любімай сям'і — тое, што трэба, каб выдатна адпачыць і згуртавацца яшчэ мацней.

    Браслаўская кругасветка пазнаёміць вас з 6 самымі знакамітымі азёрамі Браслаўшчыны:

    • Недрава,
    • Поцех,
    • Дзерба,
    • Неспіш, дзе знаходзіцца востраў Кляштор з мужчынскім манастыром на ім,
    • Войса,
    • Струста, дзе размешчаны другі па велічыні востраў Беларусі Чайчын.

    Вы даведаецеся шмат новага пра нацыянальны парк «Браслаўскія азёры», зробіце шмат фотаздымкаў і выдатна адпачнеце ўсёй сям'ёй.

    Страўсы, алені і ўсё-ўсё-ўсё

    Страўс на фоне фермы

    Адрас: Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, д. Козішча

    Знаёмцеся: страўс афрыканскі, які выдатна прыжыўся ў Беларусі і адчувае сябе ў нашай краіне як на радзіме. А разводзяць гэтых прыгажуноў у вёсцы Козішча, дзе знаходзіцца адна з самых буйных у сінявокай страўсіная ферма.

    Усяго 20 кіламетраў ад Кобрына — і вы быццам перанесяцеся ў афрыканскую савану. Страўсы паводзяць сябе на шырокай тэрыторыі фермы як дома. Больш за тое, яны ахвотна пазіруюць для турыстаў, дзякуючы чаму і атрымліваюцца вось такія кадры. Экскурсія доўжыцца ўсяго гадзіну, таму дзеці не паспеюць ад яе стаміцца. А потым у іх будзе ўдосталь часу, каб паназіраць за страўсамі, а таксама паўлінамі, аленямі і іншымі жывёламі з мясцовага заапарка. І, вядома ж, скарыстайцеся магчымасцю паспрабаваць мясцовыя дэлікатэсы з мяса страўса і іх яйкаў.

    Побыт сапраўдных качэўнікаў і прыязныя хаскі

    Шчанюк хаскі ляжыць у траве

    Адрас: Мінская вобласць, Барысаўскі раён, в. Касцюкі, вул. Зялёная, 9

    Абаяльных хаскі напэўна любяць нават тыя, хто лічыць сябе аматарам катоў да мозгу костак. І ў гэтым няма дзіва: прыязная парода пакарае з першага позірку! Такога ж меркавання прытрымваюцца гаспадары сядзібы «Хата качэўніка», якая ўяўляе сабою рэканструкцыю паселішчаў качавых народаў. Вы не знойдзеце тут звыклых хатак, як у іншых аграсядзібах: толькі мангольскія і бурацкія юрты і індзейскія ціпі.

    Тут вы даведаецеся, як жылі качавыя народы, зможаце разам з дзецьмі патанчыць індзейскія танцы і паспрабаваць заклікаць дождж з дапамогай бубна. А потым, удосталь павесяліўшыся, вып'еце чаю з блінамі ўнутры юрты. І ўсё гэта ў суправаджэнні пухнатых і надзейных сяброў. Ідэальнае баўленне часу, асабліва калі ў вас няма свайго сабакі!

    Вашы дзеці варты лепшага, і вы можаце ім гэта падарыць

    Гэта толькі частка варыянтаў добрага адпачынку з дзецьмі ў Беларусі. Напрыклад, калі вы засумавалі без мора, можна адправіцца ў адзін з беларускіх аквапаркаў, тым больш, комплексы з воднымі атракцыёнамі ёсць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Ці пазнаёміць дзіця з культурнымі і гістарычнымі традыцыямі Беларусі ў музеях пад адкрытым небам. Які б варыянт адпачынку вы ні абралі — VETLIVA заўсёды гатовы распрацаваць для вас самы цікавы маршрут і дапамагчы вашым марам увасобіцца ў жыццё!

ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!

Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.


2

Вярнуцца да спісу