23.07.2018
Для тых, хто часта падарожнічае, пытанне жылля застаецца самым актуальным. Не застанешся ж начаваць на вуліцы, якім бы камфортным і цёплым не быў клімат краіны, у якую вы прыехалі. Неспрактыкаванаму турысту здаецца, што, акрамя браніравання нумара ў гатэлі, іншай альтэрнатывы папросту няма. Але ў апошні час усё большую папулярнасць набірае пасутачная арэнда кватэр і апартаментаў. Што ж лепш — спыніцца ў гатэлі ці зняць на суткі кватэру? VETLIVA глыбока вывучыў гэта пытанне і вырашыў падзяліцца з вамі вынікамі свайго даследавання.
Мабыць, спыніцца ў гатэлі ці гасцініцы па-ранейшаму самы папулярны і запатрабаваны спосаб пражывання. Існуе мноства інтэрнэт-парталаў, на якіх можна даведацца пра наяўнасць свабодных нумароў, месцазнаходжанне гасцініцы і яе паслугі. Акрамя таго, ёсць магчымасць забраніраваць нумар анлайн, што вельмі зручна, калі вы не жадаеце марнаваць свой час на пошукі жылля.
Усё яшчэ думаеце, што зняць кватэру на суткі даражэй, чым нумар у гасцініцы? Але ж усё якраз наадварот! Суткі ў добрай гасцініцы ці гатэлі будуць каштаваць на парадак больш, чым цэлая кватэра, якая цалкам будзе ў вашым распараджэнні. І гэта яшчэ не ўсё! Акрамя кошту, да астатніх бясспрэчных пераваг пасутачнай арэнды кватэры можна аднесці:
У кожнага варыянту пражывання ёсць свае плюсы і мінусы. Калі для вас галоўнае — камфорт, развітая інфраструктура і наяўнасць комплексу дадатковых паслуг, то VETLIVA рэкамендуе спыніцца ў гасцініцы ці гатэлі. Калі ж вы шукаеце бюджэтны варыянт і аддаеце перавагу дамашняй eтульнасці — тады вам адназначна варта звярнуць сваю ўвагу на апартаменты.
Рада ад VETLIVA: усяго ў пару клікаў забраніраваўшы нумар у гатэлі ці зняўшы апартаменты анлайн, вы зможаце прысвяціць увесь свой час мэце паездкі, а не пошуку жылля.
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Чаму Ваша наступная паездка павінна быць у Беларусь?
Што паглядзець у Мінску за 3 дні?
Гайд па лепшых санаторыях Беларусі
1
2...
487