30.08.2019 Мінск

24 жніўня ў рамках Дзён нацыянальных культур у Верхнім горадзе адгрымела «Тбілісоба» — адно са знакавых летніх свят гэтага года. Тады ж у Мінску адкрыўся Дом Грузіі, і на ўрачыстым прыёме пунсовую стужачку пераразалі мэр Тбілісі Каха Каладзэ і пасол Грузіі ў Беларусі Валерый Кварацхелі. Пакуль адкрыццё было толькі тэхнічным, а ўсе ахвотнікі змогуць наведаць Дом Грузіі толькі праз месяц.

У праект ужо ўкладзена парадку аднаго мільёна долараў, а інвестыцыямі ў яго займаецца кампанія «Грузінскія натуральныя прадукты», якая імпартуе тавары ў нашу краіну. Грузія — душэўная і дружалюбная краіна, такую ж атмасферу збіраюцца пасля стварыць і тут. У Доме Грузіі неўзабаве адкрыецца рэстаран, вінны бар, крама і музей. Чытайце наш даведнік у дзвюх частках (першая і другая) па самых цікавых музеях Беларусі. Магчыма, іх спіс аднойчы папоўніць і Дом Грузіі. 

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''