12.08.2019

Усё большую папулярнасць набірае паляўнічы турызм, дзеля якога жыхары Грузіі імкнуцца ў Беларусь. Папулярнасцю карыстаюцца паляўнічыя ўгоддзі, прычым шматлікія грузіны прыязджаюць дзеля здабычы ўжо не ў першы раз. 

У сваю чаргу Беларусь стала адной з дзесяці краін, жыхары якіх часцей за ўсё наведваюць Грузію. Беларусы аддаюць перавагу адпачынку на моры, але таксама цікавяцца мясцовымі славутасцямі, культурай, нацыянальнай кухняй. Таксама ў апошнія гады жыхары сінявокай адкрываюць для сябе грузінскія лыжныя курорты.

Жадаеце далучыцца да культуры Грузіі, не пакідаючы Мінск? Гэта магчыма! 24 жніўня ў Верхнім горадзе адбудзецца Дзень нацыянальнай культуры Грузіі «Тбілісоба» — свята абяцае быць цікавым і яркім. 

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''