13.05.2019 Мінск

Прадстаўнік Мінгарвыканкама ў красавіку сустрэўся з дэлегацыяй хакіміята Ташкента. Мэта сустрэчы - абмеркаваць далейшае развіццё адносін двух гарадоў. Адносіны паміж гарадамі сталі значна бліжэй з 2018 года і прадстаўнік Беларусі выказаў надзею, што гарады ў далейшым стануць пабрацімамі.

Ташкент таксама праяўляе цікавасць да Мінска: яго турыстычнаму і спартыўнаму патэнцыялу, таксама праяўляюць цікавасць да напрацовак Беларусі ў сферах адукацыі і аховы здароўя.

Арцём Цуран, прадстаўнік Мінгарвыканкама, нагадаў ташкенцкім калегам пра Дні культуры, якія традыцыйна праводзяцца ў Верхнім горадзе ў сталіцы і прапанаваў ім прыняць удзел у адным з мерапрыемстваў.  

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''