01.08.2019

Прагрэс не стаіць на месцы. У Мінску ўсталявалі першы на тэрыторыі ўсёй Еўропы віртуальны помнік. Нядзіўна, што такая крэатыўная скульптура прысвечана ўсім айцішнікам. Простаму погляду скульптура недаступная: неабходна ўзброіцца смартфонам і прагуляцца па вуліцы Камсамольскай.

Што ўяўляе сабою новая славутасць Мінска? Стваральнікі арт-аб'екта вырашылі зрабіць заступнікам усіх сісадмінаў сталіцы… філіна, які трымае ў руках мыш (вядома ж, кампутарную). Урачыстае адкрыццё віртуальнага помніка адбылося 25 ліпеня і было прымеркавана да міжнароднага дня сістэмнага адміністратара, які адзначаецца 26 ліпеня. У адрозненне ад традыцыйнай пунсовай стужкі, айцішнікі пераразалі сеткавы кабель. Такім спосабам hoster.by павіншаваў усіх датычных да IT-сферы людзей. 



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''