07.12.2017

У парку "Горні" пад Лідай з'явіўся першы ў Беларусі жывы лабірынт з 1,5 тысячамі туй агульнай даўжынёй 400 метраў. Стварэнне жывога лабірынта з'яўляецца адным з этапаў мадэрнізацыі і развіцця парку. Наведвальнікам будзе няпроста знайсці правільны шлях для выхаду: у лабірынце створана нямала дарожак, якія вядуць у тупікі.

Зараз хмызнякі яшчэ зусім маладыя, аднак ужо праз 5-7 гадоў яны ператворацца ў сапраўдны зялёны лабірынт, паблукаць у якім будзе цікава і дзецям, і дарослым.

Наведаць лабірынт можна будзе ў любы час года, бо хмызнякі туі застаюцца зялёнымі нават зімой.

Вярнуцца да спісу