Якія змены плануюць увесці ў турыстычнай сферы
Якія змены плануюць увесці ў турыстычнай сферы
05.08.2021

Дэпутаты рыхтуюць да другога чытання змены ў закон «Пра турызм». Расказваем, што зменіцца з увядзеннем новых палажэнняў.
Афіцыйна з'явіцца аўдыягід
Размяжуюць і выразна растлумачаць паняцці «экскурсавод», «гід-перакладчык» і «аўдыягід». Справа ў тым, што ў дзейсным законе не прадугледжваецца магчымасць аўдыясуправаджэння экскурсій. Зараз жа яна з'явіцца.
Пасля ўвядзення змен экскурсіі можна будзе праводзіць як з дапамогай аднаго аўдыягіда, так і без яго. А яшчэ экскурсіі могуць быць і камбінаванымі – частку распавядзе аўдыягід, частку – экскурсавод.
Тэарэтычна, аўдыягід нават можа замяніць экскурсавода, але ўсё роўна ў турыстычнай групы павінен быць суправаджальнік. Важна: тэкст аўдыягіда павінен быць ухвалены рэгулятарам.
Увядуць электронныя турыстычныя дагаворы
У законе замацуюць магчымасць скласці турыстычную дамову ў электронным выглядзе. Дзейнічаць гэта будзе так: заказчык спампоўвае ў інтэрнэце поўны пакет дакументаў, падпісвае іх, пацвярджае подпісы сваімі ключамі – такая дамова будзе лічыцца сапраўднай. Гэта новаўвядзенне асабліва актуальна ва ўмовах пандэміі. Зручна яно будзе і для замежнікаў, якія загадзя захочуць патурбавацца пра культурную праграму ў Беларусі.
Экзамен па гісторыі для гідаў
Быць гідам – вялікая адказнасць. Каб экскурсіі былі максімальна карыснымі і якаснымі, гідаў абавяжуць праходзіць атэстацыю і пацвярджаць свае веды. Будзе трэба здаць экзамен па гісторыі Беларусі і тых месцаў, дзе яны збіраюцца працаваць. Прычым прайсці атэстацыю могуць не толькі беларусы, але і прыезджыя, калі яны жадаюць расказваць пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі нашай краіны. Па меркаванні ўлад, такі падыход дазволіць пазбегнуць скажэння гісторыі і памылковай падачы фактаў.
Чытайце таксама
Мелавыя кар'еры адкрыюць для турыстаў у 2021 годзе
Дзе на Браслаўскіх азёрах дазволена адпачываць турыстам у 2021 годзе
У Гродна абмяжуюць рух электрасамакатаў
Адкрыты запіс на экскурсіі ў Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік
100-кіламетровы маршрут для сплава на байдарках з'явіцца ў Брэсцкай вобласці
Экскурсіі
Рэкамендуем аздараўленне

- Адлегласць да Мінска: 7 km
- найболей блізкі да Мінска санаторый, дзе ўжыццяўляецца лячэнне цукровага дыябету.
Прапануем
