23.05.2021 Гродна
Гродна будзе першым беларускім горадам, дзе абмяжуюць перасоўванне на электрасамакатах. Тут з'явяцца «чырвоныя зоны», у якія праезд на гэтым тыпе транспарта будзе забаронены.
Беларусам электрасамакаты вельмі палюбіліся. Гараджане карыстаюцца імі масава і часта. З-за гэтага паступова пачалі ўзнікаць праблемы. Электрасамакаты сталі перашкаджаць руху пешаходаў. Мясцовыя ўлады знайшлі выхад — стварэнне мабільнай карты горада. У ёй будуць адзначаны «чырвоныя зоны», дзе праезд на электрасамакаце будзе забаронены. Да такіх зон аднясуць частку цэнтра Гродна, а таксама тэрыторыю каля гістарычных будынкаў і помнікаў. Пры пападанні ў забароненую зону самакат будзе заблакіраваны, а ўладальнікам прыйдзецца забіраць яго адтуль самастойна.
1
2...
488