16.02.2021

Скульптурная кампазіцыя «Манета», што адлюстроўвае больш за тысячу гадоў фінансавай гісторыі Беларусі, перамагла ў конкурсе «Брэнд года». Журы адзначыла гэты праект залатым медалём у катэгорыі «Падтрымка нацыянальнай самаідэнтыфікацыі».

Арт-аб'ект уяўляе сабою бронзавую манету дыяметрам тры метры. На ёй адлюстраваны грашовыя знакі, якія знаходзіліся ў звароце на тэрыторыі Беларусі ў розныя гады. Самая даўнейшая з іх – арабскі дырхем IX стагоддзя, наймалодшая» – 2 беларускія рублі. Усяго на кампазіцыю змешчана 10 манет.

Аўтар працы — скульптар Кастусь Касцючэнка. Убачыць яе можна ў Мінску каля галаўнога офіса банка Дабрабыт на вуліцы Камуністычнай. Адкрыццё «Манеты» адбылося ў верасні 2020 года.

«Брэнд Года» – першы і адзіны прафесійны конкурс у сферы маркетынгу і брэндынгу ў Беларусі. Усе прымалыя ў ім удзел працы ацаняюцца журы, у склад якога ўваходзяць асноўныя эксперты і адмыслоўцы з розных краін. Узнагароды прысуджаюцца толькі пры ўмове выйсця намінантаў на патрабаваны прафесійны ровень.

У конкурсе «Брэнд гады 2020» узялі ўдзел больш за 70 брэндаў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прайшла 28 студзеня ў Мінску.

Вярнуцца да спісу