14.05.2021 Мінск

Пункт вакцынацыі пачаў працу ў сталічным гандлёвым цэнтры з 8 траўня. Пакуль гэта адзінае месца ў краіне, дзе можна прышчапіцца ад каранавіруса ў той жа дзень. У паліклініцы ахвотнікам прыйдзецца спачатку запісацца ў чаргу.

Пункт вакцынацыі размяшчаецца на другім паверсе ГЦ. Час працы: з 9 раніцы да 9 вечара з перапынкамі на санапрацоўку. Зрабіць прышчэпку могуць усе ахвотнікі. Але перад гэтам трэба прад'явіць пашпарт і прайсці абследаванне ў спецыяліста. Да таго ж пасля вакцынацыі неабходна каля 30 хвілін знаходзіцца пад наглядам урача. Абавязковыя працэдуры зоймуць ад 45 хвілін да гадзіны. Ахвотнікаў прышчапіцца шмат. У сярэднім у чарзе прыйдзецца правесці каля 3 гадзін.

Вакцынацыю праводзяць прэпаратам «Гам-КАВІД-Вак» («Спадарожнікам V»), вырабленым у Беларусі.

Удакладніць інфармацыю пра працу прышчэпачнага пункта можна па тэлефоне 8 017 221-30-82.



Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''