Дзіцячае Еўрабачанне: #запальвай разам з узыходзячымі зоркамі
Дзіцячае Еўрабачанне: #запальвай разам з узыходзячымі зоркамі
15.11.2018
Дарослае «Еўрабачанне», пераемнікам якога лічыцца дзіцячы конкурс, падарыла свету такіх зорак, як «АBBА», «Чынгісхан», Тота Кутуньо, Сялін Дзіён і Аляксандр Рыбак. Менавіта з трыумфальных выступаў на «Еўрабачанні» пачалася іх кар'ера. Дзіцячы конкурс атрымаў у спадчыну шматлікія традыцыі свайго старэйшага брата, аднак не абыйшлося і без істотных адрозненняў. Уладкоўвайцеся ямчэй, а VETLIVA тым часам распавядзе пра дзіцячае «Еўрабачанне», якое пройдзе ў Мінск-Арэне 25 лістапада 2018 года.
«Дзіцячае Еўрабачанне-2018» у Мінску: як гэта будзе
Сталыя гледачы шоў ужо заміраюць у прадчуванні і трымаюць кулачкі за сваіх герояў. Гонар нашай краіны будзе прадстаўляць узыходзячая беларуская зорачка Даніэль Ястрэмскі з песняй «Time». Весці мерапрыемства будуць:
Яўген Перлін, афіцыйны каментатар міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне»,
Хэлена Мерааі, якая прадстаўляла Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні» ў 2017 годзе,
Зена — маладая спявачка, якая жыве і вучыцца ў Маскве.
Кіраваць цырымоніяй адкрыцця еўратыдня стануць Дзяніс Дудзінскі і Ганна Квілорыя. Прамую трансляцыю конкурсу будуць ажыццяўляць тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24» — не прапусціце шанс пабалець за сваіх!
Дзіцячае «Еўрабачанне»: з чаго ўсё пачыналася
Гісторыя дзіцячага конкурсу песні бярэ свой пачатак у 2003 годзе ў Капенгагене. У першым канцэрце прынялі ўдзел 16 краін, Беларусь была ў іх ліку. Таленавітая беларуская зорачка Вольга Сацюк заняла тады 4 месца, а пераможцам стаў чароўны харват Дзіна Ялушыч з песняй на роднай мове «Ti Si Moja Prva Ljubav».
Час ішоў, і з моманту правядзення першага конкурсу прадстаўнікі Беларусі ўжо двойчы станавіліся лепшымі. У 2005 годзе перамога дасталася Ксеніі Сітнік (песня «Мы разам»), а праз усяго толькі год першае месца заняў Аляксей Жыгалковіч (2007 год, песня «З сябрамі»). Мінск таксама ўжо другі раз становіцца сталіцай правядзення дзіцячага Еўрабачання: упершыню яно прайшло тут у 2010 годзе.
Дзіцячае і дарослае «Еўрабачанне»: агульныя рысы і адрозненні
Нягледзячы на тое, што ў цэлым абодва конкурсы вельмі падобныя, насамрэч існуе цэлы шэраг адрозненняў паміж імі.
Як і дарослае, кожнае дзіцячае «Еўрабачанне» праходзіць пад новым слоганам. Адрозненнем з'яўляецца тое, што лагатып дарослага конкурсу застаецца нязменным, а дзіцячага — таксама змяняецца кожны год. Слоган дзіцячага «Еўрабачання-2018» у Мінску «#Lightup» («#Запальвай»), а лагатып выкананы ў выглядзе стылізаванай пад беларускі арнамент гукавой хвалі.
«Еўрабачанне-2018»: дзе спыніцца падчас конкурсу
Калі вы з'яўляецеся сапраўды адданым фанатам шоў, то напэўна ўжо купілі квіткі і чакаеце магчымасці адправіцца ў Мінск. А ці паспелі вы паклапаціцца пра тое, дзе спыніцца ў сталіцы Беларусі? Калі не — не бяда, бо якраз для гэтага і існуе VETLIVA! Мы падрыхтавалі для вас міні-гайд па самых выгадных варыянтах пражывання.
Такім чынам, вось тут вы знойдзеце падборку гатэляў і гасцініц Мінска. Мабыць, лепш за ўсё абраць для размяшчэння адзін з гэтых аб'ектаў:
- Прэзідэнт-Гатэль,
- Гатэль Мінск
- Гасцініца Планета,
- Гасцініца 40 гадоў Перамогі,
- Гатэль Юбілейны,
- Гатэль Вікторыя СПА,
- Гатэль Вікторыя.
Усе яны размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад Мінск-Арэны — сучаснага спарткомплекса ў цэнтры сталіцы, дзе і будзе праходзіць фінальны канцэрт.
Для бюджэтных турыстаў VETLIVA парэкамендуе звыклыя шматлікім еўрапейцам апартаменты (напрыклад, Homi Art Apart) і хостэлы. Узровень абслугоўвання і камфорту тут такой жа, як у Еўропе, і несумненным плюсам будзе нізкі кошт за месца. А хостелы «Рыверсайд», «Трыніці» і «Рэвалюсьён» яшчэ і знаходзяцца прама ў цэнтры Мінска — знайсці канцэртную пляцоўку «Еўрабачання», спыніўшыся ў адным з іх, не складзе працы!
Чым заняцца ў Мінску падчас «Еўрабачання»
Вызначыўшыся з пражываннем, вы напэўна вырашыце адправіцца пагуляць. Аглядная экскурсія па Мінску — лепшы спосаб пазнаёміцца з галоўнымі выбітнасцямі горада. Дарэчы, вось тут мы ўжо расказвалі, як цікава і насычана правесці ў Мінску 3 дні. Вядома, можна і самастойна ўсё паглядзець, але толькі дзякуючы дасведчанаму гіду Вы даведаецеся:
- як кінематограф выратаваў знакаміты «Чырвоны касцёл»,
- дзе ў Мінску жыў сумна вядомы забойца Джона Кэнэдзі,
- дзе ў Мінску можна сустрэць прывідаў і шматлікае іншае.
Адпраўляйцеся з намі на экскурсію «Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь». А калі вам не хапае рамантыкі — экскурсія «Вячэрні Мінск» пазнаёміць вас з зусім іншым горадам: яркім ад ілюмінацыі і такім прыгожым. Нашы дасведчаныя гіды размаўляюць з вамі на адной мове!
Да сустрэчы на «Еўрабачанні» ў Мінску!
Сталіца Беларусі ў чарговы раз гатовая прымаць гасцей з усёй Еўропы. Усе арганізацыйныя пытанні VETLIVA возьме на сябе — вам застанецца толькі прыехаць і атрымліваць асалоду ад шоў. Мінск пацешыць вас гасціннасцю і дружалюбнасцю — менавіта такая атмасфера кожны раз пануе на дзіцячым «Еўрабачанні». А вам здаралася бываць на дзіцячым ці дарослым конкурсе песні? Ці вы аддаеце перавагу глядзець трансляцыю анлайн? Дзяліцеся сваімі ўражаннямі!
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Чытайце таксама
Еўрапейскія гульні 2019 у Мінску: яркія перамогі і моцныя эмоцыі
Гастратур па Беларусі: дзе паесці па-княжацкаму?
Спіс спраў жоўтага землянога сабакі: падводзім вынікі 2018 года!

