30.10.2019 Мінск

Больш за 200 брэндаў падтрымалі першую ў Беларусі спецыялізаваную выставу «СветЗаа», якая прайшла з 25 па 27 кастрычніка ў Мінску. Адной з галоўных «фішак» мерапрыемства стаў яго фармат дог-фрэндлі. Гэта значыць, што выставу кожны ахвотнік мог наведаць у суправаджэнні свайго гадаванца.

У межах мерапрыемства прайшло мноства розных лекцый і семінараў. Былі прадстаўлены паслугі грумінг-салонаў, ветэрынарных клінік, заакрам і заводчыкаў. Спецыялісты правялі лекцыі і семінары, на якіх падзяліліся важнай для гаспадароў гадаванцаў інфармацыяй і каштоўнымі радамі. У выставе таксама прынялі ўдзел зааахоўныя арганізацыі. Кожны чалавек, які бярэ ў хату жывёлу, павінен у поўнай меры ўсвядоміць сваю адказнасць за яго. 

Танцы з сабачкамі, рэстараны з вытанчанымі стравамі для гадаванцаў, курсы  «Залаты гаспадар» і шматлікае іншае — тры дня выставы прайшлі сапраўды насычана і цікава. Калі не жадаеце прапускаць падзеі такога фармату — сачыце за нашай афішай.

Крыніца фота:  http://mirzoo.by/

Вярнуцца да спісу

Cannot find 'tours' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page '' Cannot find 'hotels' template with page ''