06.08.2018 Валожын

Налібоцкая пушча

Экалагічная сцежка "Белакорац" адкрылася ў рамках праекта "Валожын без бар'ераў". Зараз  прагуляцца па пушчы могуць людзі з асаблівымі патрэбамі, людзі трэцяга ўзросту і маці з нованароджанымі дзецьмі.

На працягу маршруту ўсталяваны лаўкі, дзевяць інтэрактыўных стэндаў, шэсць тактыльных карт экатрапы, тактыльныя макеты жывёл, птушак і слядоў, тры даступныя альтанкі і біятуалет - усяго трапа доўжыцца 1300 метраў.

На беразе Іслачы маршрут сканчаецца. Турысты могуць адпачыць у вялікім драўляным шатры, даведацца пра тое, як заварваць гарбату з траў Налібоцкай пушчы і якая рыба водзіцца ў Іслачы.

Заснавана на матэрыялах wildlife.by.

Вярнуцца да спісу