У Міёрскім раёне з'явіцца новы веламаршрут
У Міёрскім раёне з'явіцца новы веламаршрут
29.07.2021 Мёры

Недалёка ад рэспубліканскага заказніка «Ельня» ў Міёрскім раёне хутка з'явіцца новы роварны маршрут.
Стартаваць ён будзе ад сядзібы «Жураўліная Ельня», далей будзе пралягаць міма глухіх вёсачак, азёр, касцёла, школы, экасцежкі заказніка, дамбы, старой сядзібы. Турысты змогуць трохі адхіліцца ад курсу і наведаць знакамітыя вадаспады на рацэ Вята паблізу вёскі Пруднікі.
Маршрут закальцаваны. Яго агульная працягласць — 76 кіламетраў. У будучыні на маршруце з-за яго даўжыні плануюць пабудаваць веластанцыі, каб вандроўцы маглі адпачыць.
На дадзены момант вучні мясцовай школы абкатваюць веламаршрут і даюць свае заўвагі, каб зрабіць яго найбольш зручным для адпачываючых.
Чытайце таксама
Звярнуцца да народных традыцый і заняцца спортам: у Сілічах прапануюць адпачываць па-новаму
ТОП-3 лепшых месцаў у Беларусі для сямейнага адпачынку
Музей праса з'явіўся ў Косаўскім замку
Тэрмін самаізаляцыі для кантактаў першага ўзроўня скарацілі да 7 дзён
Рэкамендуем аздараўленне

- Адлегласць да Мінска: 320 km
- у санаторыі ёсць уласны аквацэнтр, фінская саўна, турэцкая лазня (хамам)