06.10.2018
Ці ведаеце вы, што для таго, каб сустрэцца з сапраўдным Дзедам Марозам, зусім не абавязкова ехаць у Лапландыю? За навагодняй казкай з беларускім каларытам варта адправіцца ў Белавежскую пушчу. Менавіта там жыве і сустракае круглы год гасцей наш Дзед Мароз.
Рэліктавы лес, запаведнік, дзе захавалася самая вялікая папуляцыя зубраў, векавыя прыгажуні-елі — менавіта Белавежскай пушчы было наканавана стаць роднай хатай для рэзідэнцыі галоўнага героя Новага года. Наша, беларуская навагодняя казка ажыла ў 2003 годзе. З тых часоў маёнтак стаў адным з самых наведвальных месцаў Беларусі.
Йоўлупукі і Санта-Клаўс адпачываюць: рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза — гэта дзіўны свет, у які можна закахацца з першага позірку. У паветры лунае сапраўднае чараўніцтва, і немагчыма не прасякнуцца атмасферай будучага свята (нават калі за шэрымі буднямі навагодні настрой зусім не адчуваецца). Па вечарах маёнтак Дзеда Мароза выглядае казачна: хоць вам хоць 3 гады, хоць 30 — хіба можна быць абыякавым да такой прыгажосці?
Насамрэч, рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы — гэта не толькі церам, дзе ён жыве. Казка сустракае вас яшчэ на ўездзе ў валадарствы чароўнага старца: па баках масіўных драўляных варот стаіць грозная варта. Дуб Дубавіч і Вяз Вязавіч — драўляныя постаці, якія вартуюць Рэзідэнцыю ад ворагаў і ўсялякага зла.
Пройдучы ахову, вы трапляеце прама ў валадарствы чароўнага старца.
Лайфхак ад VETLIVA: не забудзьцеся надзець зручны абутак — тэрыторыя маёнтка проста велізарная (15 гектараў як-ніяк), хадзіць прыйдзецца шмат. Асабліва калі вы плануеце зазірнуць у кожны куток гэтага выдатнага месца.
Наперадзе вас чакаюць:
Мноства лакацый распалагае да павольных прагулак па тэрыторыі Рэзідэнцыі Дзеда Мароза. Любавацца прыгажосцямі Белавежскай пушчы, назіраць за велічнымі зубрамі, сустракаццаз героямі беларускай навагодняй казкі можна бясконца. Аднаго дня на знаёмства з усімі выбітнасцямі будзе сапраўды недастаткова. Адпраўляйцеся на экскурсію да Дзеда Мароза! Вы зможаце пераканацца, што не толькі ў фільме «Одзін дома» па тэлевізары і аліўе на стале складаецца дух Новага года і Ражаства. Калі ж вам больш па душы самастойнасць — сюды можна прыехаць і сваім ходам. А VETLIVA вырашыць за вас пытанне з пражываннем.
Дарэчы, а вы верыце ў Дзеда Мароза? Ці, быць можа, ужо сустракаліся з ім асабіста? Падзяляйцеся сваімі навагоднімі гісторыямі ў каментарах! А VETLIVA у сваім блогу будзе працягваць дзяліцца з вамі сваімі гісторыямі пра Беларусь.
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Калі Вашыя суседзі – зубры: гасцініцы ў нацыянальных парках Беларусі
Снег, мароз і працэдуры: чаму варта паехаць у санаторый узімку?
Гайд па лепшых санаторыях Беларусі
1
2...
489