14.06.2018
Ні для каго не сакрэт, што зубр ужо даўно лічыцца неафіцыйным сімвалам Беларусі. Магчыма, вам ужо пашчасціла ўбачыць гэтага велічнага звера ў заапарку. А што, калі мы скажам, што зубр можа быць… вашым суседам? Не-не, вядома, мы не маем на ўвазе, што зубры ў Беларусі ходзяць па вуліцы, як каровы ў Індыі. Але калі вы жадаеце пазнаёміцца з зубрам і іншымі рэдкімі жывёламі бліжэй, убачыць іх у натуральным асяроддзі пасялення — гід па Беларусі VETLIVA падкажа, як лепш гэта зрабіць.
Белавежская пушча — самае вялікае прыроднае багацце Беларусі. У лічбах гэта:
Бярэзінскі біясферны запаведнік - унікальны нацыянальны парк Беларусі ўжо таму, што на яго тэрыторыі прадстаўлены адразу 4 разнавіднасці экасістэм:
Прыпяцкі нацыянальны парк быў створаны на месцы затапляльнай поймы басейна ракі Прыпяць. Яго галоўнай функцыяй з'яўляецца ахова “лёгкіх Еўропы” - шырокіх забалочаных тэрыторый беларускага Палесся. Неапісальна прыгожыя пейзажы, статныя зубры і высакародныя алені, развітая турыстычная інфраструктура - усё гэта чакае менавіта вас.
Калі вы плануеце прыехаць сюды на некалькі дзён, то можна спыніцца ў гасцініцы “Над Прыпяццю”. Гід па Беларусі VETLIVA.BY рэкамендуе гэты варыянт пражывання людзям, якія жадаюць увесь свой час прысвяціць знаёмству з выдатным нацыянальным паркам Беларусі.
Куды б вы не паехалі - усюды можна спыніцца і правесці з камфортам пары дзён. Спадзяемся, нашы рады дапамогуць вам пазнаёміцца з выдатнай прыродай Беларусі і яе неафіцыйным сімвалам - зубрам!
ПАДАРОЖНІЧАЦЬ - ЗНАЧЫЦЬ ЖЫЦЬ!
Падпішыся на рассылку!
Цікавыя падарожжы па Беларусі, гайды па гарадах, парады па санаторыях, гастратуры,
навіны і акцыі з лепшымі коштамі на адпачынак.
Беларускія аграсядзібы: у пошуках уражанняў
Хатынь: вечная памяць ахвярам вайны.
1
2...
475