Рэзідэнцыя Дзеда Мароза у весцы Каменюкі

Каменюкі

Агратурыстычныя комплексы

Дзе ж жыць добрай казцы, калі не ў цёмным лесе, пад шатамі старых дрэваў, у атмасферы першароднай прыроды? У нас ёсць такая казка! Агульнавядомая казка пра Навагодні цуд, пра здзяйсненне жаданняў, агульнавядомая, але свая, наша.

Жыве наша Навагодняя казка ў Белавежскай пушчы, каля вёскі Каменюкі. З 2003 года там пасяліўся беларускі Дзед Мароз. Там яго рэзідэнцыя.

Царства казкі распаўсюджваецца амаль на 15 гектараў. І чаго тут толькі няма!

Ужо пры ўваходзе наведвальнікаў сустрэнуць Вяз Вязавіч і Дуб Дубавіч, пажадаюць аставіць усё дрэннае за межамі памесця Дзеда Мароза, каб казка была добрай і ніколі не канчалася. І далей пачнецца радасная вандроўка па яе, казцы, дарогам.

Казачныя персанажы і месца іх пасялення

У Новы год усе дзеці (маленькія, старэйшыя і зусім дарослыя, некаторыя пенсіённага ўзросту і нават больш старыя) жадаюць загадаць жаданне – бо яно абавязкова здзейсніцца. І ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза шмат месцаў, дзе гэта можна і нават патрэбна зрабіць.

Напрыклад, скульптуры Дванаццаці месяцаў: варта звярнуцца з просьбай да месяца свайго нараджэння, дакрануцца да яго – і ўсё – выкананне жадання забяспечана.

Недалёка знаходзіцца чароўнная сажалка, у ёй жыве самая сапраўдная Царэўна-лягушка. Млын таксама ёсць у гаспадарцы Дзеда Мароза. Яго надзялілі якасцю перамолваць усё дрэннае. Працуе, меле! Пастаіць каля яго чалавек, дакранецца, і становіцца ў яго на душы лягчэй лёгкага: усё дрэннае змалолася ў пацяруху і развеялася. Калодзеж чароўны – як жа ж без яго!

Але галоўнае – церам Дзеда Мароза. Прыгожы, разьбяны, як па чараўніцтве прынесены з казкі ўсіх казак. Пабудаваны па-нашаму, не па іншаземнаму. Тут знаходзіцца самы галоўны персанаж – Дзед Мароз. Апартаменты ў яго двухпавярховыя, унутры ўсё пад даўніну, як зараз ужо і не робяць. Вітае ён гасцей, віншуе, пажаданні выслухоўвае, прамовы добрыя вядзе. Цэнтральнае месца ўсёй рэзідэнцыі – тронная зала, бо, нягледзячы на велікадушнасць, Дзед Мароз – правіцель зімы, уладар зімовага лесу.

Унучка яго, Снягурачка, у асобнай хатцы святліцу сваю мае, таксама выходзіць з віншаваннямі. У гэтай жа яе хатцы – Скарбніца. У ёй падарункі, віншаванні, дзіцячыя лісты. Тут сядзяць памочнікі Дзеда, на лісты адказваюць, справы вядуць. Дзед Мароз і сайт свой мае ў Інтэрнэце, і ні адзін зварот да яго без адказа не застанецца. Але лепш за ўсё, канешне, да яго пры сустрэчы звярнуцца, асабістая сустрэча з Дзедам Марозам абяцае шмат цікавага.

Касцюмы ў Дзеда з унучкай прыгожыя, раскошныя, ад такіх і вее атмасферай свята.

Ноччу падсветкай чароўнай асвячаецца ўсё: і возера, і кампазіцыя з снегавікоў, і зачараваны лось. І галоўная царыца ўсяго – Елка! Знатная Елка – 40 метраў у вышыню, самая высокая ў Еўропе, самая прыгожая.

У святочных прадстаўленнях удзельнічаюць і Баба Яга, і Кашчэй Бессмяротны,  і гномы, і …усіх не пералічыш.

Звонку, з-за агароджы, падыходзяць часам павітаць наведвальнікаў зубры. Дзе яшчэ такое магчыма, як не ў запаведным лесе! Ёсць яшчэ і музей прыроды, які складаецца з трох залаў. Пазнавальна, бо Белавежская пушча служыць домам для многіх жывёл і раслін, некаторыя з іх унікальныя і нідзе больш не сустракаюцца.

Жыццё ў рэзідэнцыі кіпіць на працягу ўсіх сезонаў года. Заўсёды тут ёсць што паглядзець, можна і адпачыць, стаміўшыся ад уражанняў, можна і паесці стравы нацыянальнай кухні, што былі прыгатаваныя паводле старадаўніх рэцэптаў.

Казка чакае сваіх наведвальнікаў, запрашае да сябе, прымае гасцей. І яшчэ там ёсць… Не, лепш ужо прыехаць і паглядзець усе цуды, таму што іх немагчыма пералічыць!

Карта месцазнаходжаньня


Зварот да спісу

Экскурсіі

  • Брэст - Белавежская пушча - Маёнтак Дзеда Мароза - Мінск - Дудуткі - Мінск
  • Дата тура:
  • Гатэль Беларусь
  • 2-х разавае
  • Колькасць дзён: 4

  • Брэст - Белавежская пушча - Сядзіба Дзеда Мароза - Кобрын - Аграсядзіба - Брэст
  • Дата тура:
  • Гатэль Планета
  • 2-х разавае
  • Колькасць дзён: 3

  • Мінск - Мір-Нясвіж - Брэст - Белавежская пушча - Гродна - Ліда - Наваградак - Мінск
  • Cняданак
  • Колькасць дзён: 7

Прапануем

, Каменюкі , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 300 km
, Каменюкі , Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 390 km