Музей гісторыі Гарадніцы

Гродна — дзіўны горад, які адназначна варта наведаць тым, хто цікавіцца гісторыяй і архітэктурай. Тут можна быццам здзейсніць вандраванне ў часе. Асабліва калі пабываць у Хаце майстра («Басняцкай хаце»), дзе прадстаўлена экспазіцыя, прысвечаная Гарадніцы — гістарычнаму раёну часоў Антонія Тызенгаўза.

Унікальны помнік архітэктуры

Музей размешчаны на вуліцы Ажэшка ў Гродна і вылучаецца сярод тыпавой забудовы. Гэта аднапавярховая хата з франтонам барочнай формы адразу кідаецца ў вочы. Ствараецца ўражанне, быццам сіметрычна размешчаныя вокны ўрастаюць у зямлю.

Будынак музея Гарадніцы ў Гродна з'яўляецца помнікам горадабудаўніцтва другой паловы XVIII стагоддзя. Над праектам працавалі архітэктары Іяган Мезер і Джузэпэ дэ Сака. На першым паверсе ёсць сенцы, жылы пакой і кухня. Адгэтуль на мансарду вядзе старжытная лесвіца.

Гэты філіял археалагічнага музея ў Гродна пабудаваны з драўляных брусаў і цэглы. Хата была адрэстаўравана ў 1990 годзе. Першая экспазіцыя тут з'явілася ў 1994 годзе.

Што паглядзець у музеі

Наведвальнікі даведаюцца пра дзейнасць Тызенгаўза, які быў ініцыятарам эканамічных і культурных рэформаў. Пры ім Гродна сапраўды стаў каралеўскім.

У гэтым філіяле гісторыка-археалагічнага музея ў Гродна можна ўбачыць наступныя аб'екты:

  • Макет маштабнай забудовы Гарадніцы;

  • Вырабы каралеўскіх мануфактур;

  • Макеты сцэн з тэатральных пастановак;

  • Зборнік артыкулаў Жылібера;

  • Працы народных майстроў Гродзеншчыны.

Яшчэ ў музеі Гарадніцы ў Беларусі прадстаўлена экспазіцыя, якая знаёміць з рамесніцкім побытам XVIII стагоддзя. Вы ўбачыце керамічныя вырабы, кухоннае начынне, каваныя вырабы і шматлікае іншае.

Якія яшчэ славутасці Гродна варта ўбачыць

Практычна ва ўсе турыстычныя маршруты ўключана наведванне Каложскай царквы XII стагоддзя, Старога і Новага замкаў, Фарнага касцёла, лютэранскай кірхі, а таксама прагулка па пешаходнай Савецкай вуліцы. Калі вырашыце прыехаць у «Каралеўскі горад» самастойна, вывучыце гайд па Гродна. У ім мы сабралі не толькі славутасці, але і гатэлі з рэстаранамі.

Каб убачыць не толькі файныя месцы, але і малавядомыя незвычайныя аб'екты, можна забраніраваць экскурсію ці адправіцца ў тур. Вы не проста прагуляецеся па горадзе, а зможаце вывучыць маляўнічыя наваколлі і пакатацца на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале.

Прыязджайце ў Гродна за ўражаннямі і натхненнем!