«Горная рака» пад Мінскам

Не ўсе ведаюць, колькі цікавых месцаў ёсць каля сталіцы. Пра іх існаванне вы маглі нават і не здагадвацца. Адно з іх — «Горная рака».

Гісторыя, асаблівасці і размяшчэнне

Вядома, гэта не водны шлях у класічным разуменні. Ён сапраўды ён не мае нічога агульнага з гарамі або пагоркамі. Іншая назва аб'екта — Мінскі слаламны канал. Яго даўжыня складае 500 м.

Спартовае збудаванне стварылі ў 1981 годзе для трэніровак па вяслярным слаламe. Гэта была ключавая база падрыхтоўкі зборнай СССР. Прататып аб'екта знаходзіцца ў Мюнхене.

Выглядае слаламны канал пад Мінскам уражліва. Толькі ўявіце: сасновы лес раздзяляе яр, дзе знаходзяцца бетонныя груды, адпаліраваныя вадой.

Да пачатку 90-х тут праводзіліся трэніроўкі. Затым месца аблюбавалі турысты і аматары экстрыму. Можна сказаць, што гэта быў аквапарк пад адкрытым небам. Мэта — утрымаць раўнавагу, пакуль паток вады імчыцца з вялікай хуткасцю.

Зараз канал практычна перасох, часткова зарос мохам і здаецца закінутым. Сюды часта прыязджаюць на велапрагулкі і дзеля таго, каб зладзіць фотасесію. На фоне «горнай ракі» фота атрымліваюцца вельми файнымі.

У цэлым сістэму можна назваць рабочай. Але ў Мінскім моры недастаткова вады для фарміравання патрэбнай хуткасці плыні. Калі адкрыць шлюз, прыйдзецца доўга чакаць, пакуль узровень вады ў вадасховішчы дасягне патрэбнага ўзроўню.

Як даехаць да слаламнага канала пад Мінскам:

  • З МКАД M9 збочыць на дарогу H9036;

  • Звярнуць з трасы H9036 у напрамку Рэспубліканскага інтэрната ветэранаў вайны і працы.

Праехаўшы інтэрнат, вы трапіце да канала. Каардынаты GPS: 53.9755039, 27.4490226, 17. Адлегласць ад аэрадрома на Баравой складае 13 км.

Што яшчэ незвычайнае паглядзець у ваколіцах сталіцы

Слаламны канал у Мінску — не адзіны цікавы аб'ект. Калі ехаць у напрамку лініі Сталіна, то недалёка ад катэджнага пасёлка Навашына можна ўбачыць «Бурлівую ваду».

Гэта гідратэхнічнае збудаванне, якое з'яўляецца элементам Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. Хуткаплынь, які налічвае больш за 30 прыступак, выглядае відовішчна.

Яшчэ адно атмасфернае месца для фотасесій — крэйдавыя кар'еры з бірузовай вадой у Любані. Толькі асцярожна: берагі на «Беларускіх Мальдывах» абрывістыя, а азёры практычна бяздонныя.

Калі хочаце адчуць дух даўніны і здзейсніць падарожжа ў мінулае, прыязджайце да закінутых сядзіб

Наведайце наступныя аб'екты:

  • Сядзіба-палац Слацвінскіх у Раванічах;

  • Сядзіба Ададуравых «Белая Дача» ў Мінску;

  • Сядзіба Тышкевічаў ва ўрочышчы Млявае.

Каб убачыць іншыя незвычайныя месцы Міншчыны, забраніруйце экскурсію ці тур. З VETLIVA вы можаце спланаваць маршрут, як вам зручна!

Фота: mlyn.by